каапта́цыя, ‑і, ж.

Папаўненне саставу якога‑н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

[Ад лац. cooptatio — дадатковае выбранне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саставі́цель, ‑я, м.

Спец. Спецыяліст па састаўленню, фарміраванню саставу, поезда. У пакоі дзяжурнага курылі аглядчыкі вагонаў і саставіцелі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмабіліза́цыя, ‑і, ж.

1. Перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае. Дэмабілізацыя арміі і флоту. Дэмабілізацыя прамысловасці.

2. Звальненне з вайсковай службы асабовага саставу пасля заканчэння вайны або тэрміну абавязковай службы. Дэмабілізацыя радавога і афіцэрскага саставу.

3. перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх‑н. задач.

[Фр. démobilisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метамарфі́зм, ‑у, м.

Спец. Працэс ператварэння структуры і саставу горных парод пад уздзеяннем фізічных і хімічных прычын. Метамарфізм горных парод.

[Ад грэч. metamorphō — пераўтвараю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́песак, ‑ску, м.

Асадкавая пясчана-гліністая горная парода, а таксама, глеба такога саставу. Радзіць тут памідоры павінны: такі супесак яны любяць... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́нтэр-афіцэ́р, ‑а, м.

Званне малодшага каманднага саставу ў царскай і некаторых замежных арміях. // Асоба, якая мае гэта званне. Малодшы унтэр-афіцэр.

[Ням. Unteroffizier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́цэ-адміра́л, ‑а, м.

Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ваенна-марскога флоту, сярэдняе паміж контр-адміралам і адміралам. // Асоба, якая мае такое званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купа́ж, ‑у, м.

Змешванне розных він у пэўных суадносінах, каб атрымаць вялікія партыі аднародных він пэўнага тыпу і саставу, палепшыць якасць зыходных він.

[Фр. coupage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малакро́ўе, ‑я, н.

Хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці крыві або якасным змяненнем яе саставу (памяншэннем колькасці чырвоных крывяных цельцаў і гемаглабіну); анемія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адміра́л, ‑а, м.

1. Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце. // Асоба, якая мае такое званне.

2. Вялікі дзённы матыль сямейства німфалід.

[Ад араб. amir al-bahr — уладар мора.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)