Mrktschreier m -s, -

1) гандля́р на ры́нку

2) шарлата́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ску́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і скупляць. Перакупшчыкі ўмудраюцца скупліваць сялянскі тавар і зараз жа па рынку перапрадаюць... Бядуля. [Халімон:] — Летам ягады, грыбы, а зімой — пушніну скупліваю ад насельніцтва. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспартава́ць

(лац. exportare = вывозіць)

вывозіць тавары за мяжу для рэалізацыі іх на знешнім рынку (проціл. імпартаваць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шчыке́ты, ‑аў; адз. шчыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.

Тое, што і штыкеты. Высокія шчыкеты навакол рынку былі аплецены зверху калючым дротам. Якімовіч. За шчыкетам квітнелі чырвоныя, жоўтыя і белыя цюльпаны. Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муска́т, ‑у, М ‑каце, м.

1. Насенне мускатніку, мускатны арэх.

2. Сорт вінаграду з духмянымі ягадамі. А колькі на рынку пахучае дыні, Інжыру, айвы і мускату мядовага! Арочка.

3. Дэсертнае віно з гэтага вінаграду.

[Фр. muscat, ад лац. muscatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verscheben* II vt спекулява́ць (чым-н.), прадава́ць на чо́рным ры́нку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дэ́мпінг

(англ. dumping = літар. скідванне)

продаж тавараў на замежным рынку па зніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імпартава́ць

(лац. imortare = увозіць)

увозіць у краіну замежныя тавары для рэалізацыі іх на ўнутраным рынку (проціл. экспартаваць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

андэрра́йтэр

(англ. underwriter)

асоба, якая прымае на сябе абавязак па размяшчэнню, рэалізацыі каштоўных папер (акцый) на рынку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алігапсо́нія

(англ. oligopsonia)

сітуацыя на рынку, пры якой даволі абмежаванай колькасці пакупнікоў процістаіць вялікая колькасць прадаўцоў (вытворцаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)