2. (захаваннераўнавагі) Balancieren [-lã´si:-] n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РЭЛАКСА́ЦЫЯ (ад лац. relaxatio аслабленне, змяншэнне) у фізіцы, працэс устанаўлення раўнавагі тэрмадынамічнай у макраскапічных фіз. сістэмах (газах, вадкасцях, цвёрдых целах). Залежыць ад характару ўзаемадзеяння часціц сістэмы і з’яўляецца нераўнаважным працэсам, пры якім адбываецца дысіпацыя энергіі і нарастае энтрапія (у замкнутых сістэмах).
З’яўляецца шматступенным працэсам, паколькі не ўсе фіз. параметры сістэмы (размеркаванне часціц па каардынатах і імпульсах, т-ра, ціск і інш.) імкнуцца да раўнавагі з аднолькавай скорасцю. Спачатку ўстанаўліваецца раўнавага па якім-н. адным параметры (частковая раўнавага), што таксама наз. Р. Час устанаўлення раўнавагі (частковай ці поўнай) у сістэме наз. часам Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мазжачо́к, ‑чка, м.
Аддзел галаўнога мозга, які знаходзіцца ў патылічнай частцы чэрапа пад вялікім мозгам і ўдзельнічае пераважна ў рэгуляцыі раўнавагі цела і каардынацыі рухаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Раздзел механікі, які вывучае законы раўнавагі цел пад уздзеяннем прыкладзеных да іх сіл.
С. і дынаміка.
С. газаў.
2. Стан спакою ў які-н. пэўны момант (кніжн.).
Апісваць з’яву ў статыцы.
|| прым.статы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
disconcert
[,dɪskənˈsɜ:rt]
v.
1) выво́дзіць з раўнава́гі, бянтэ́жыць, засаро́мліваць
2) псава́ць, разла́джваць (пля́ны)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАГЧЫ́МЫХ ПЕРАМЯШЧЭ́ННЯЎ ПРЫ́НЦЫП,
прынцып, які ўстанаўлівае агульныя ўмовы раўнавагімех. сіс-. тэмы; адзін з варыяцыйных прынцыпаў механікі. Паводле М.п.п. для раўнавагі сістэм з ідэальнымі сувязямі (гл.Сувязі механічныя) неабходна і дастаткова, каб сума работ усіх актыўных сіл, прыкладзеных да сістэмы, пры любых магчымых перамяшчэннях сістэмы была роўная нулю (без разгляду невядомых рэакцый сувязей). Гл. таксама Д’Аламбера—Дагранжа прынцып.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́тыка
(гр. statikos = які ўтрымлівае раўнавагу)
1) раздзел механікі, які вывучае законы раўнавагі цел;
2) стан спакою ці раўнавагі (проціл.дынаміка 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТЭРМАДЫНА́МІКА (ад тэрма... + дынаміка),
навука аб найб. агульных уласцівасцях макраскапічных фіз. сістэм, што знаходзяцца ў стане раўнавагі тэрмадынамічнай, і працэсах пераходу паміж гэтымі станамі. Адрозніваюць фенаменалагічную Т. (даследуе тэрмадынамічныя сістэмы без уліку ўласцівасцей і характару руху іх часціц) і статыстычную Т. — асн. частку статыстычнай фізікі. Ахоплівае комплекс навук. дысцыплін — агульную (фіз.) Т., тэрмадынаміку хімічную, тэхн. Т. (дастасаванні законаў Т. да цеплатэхнікі), тэрмадынаміку нераўнаважных працэсаў і інш.
Грунтуецца на фундаментальных прынцыпах, устаноўленых на падставе шматлікіх даследаванняў (гл.Першы закон тэрмадынамікі, Другі закон тэрмадынамікі, Трэці закон тэрмадынамікі), якія выконваюцца незалежна ад прыроды цел, што ўтвараюць фіз. сістэму. Заканамернасці і суадносіны паміж фіз. велічынямі Т. маюць універсальны характар, з’явы разглядаюцца з энергет. пазіцый. Т. дае поўнае колькаснае апісанне абарачальных працэсаў, для неабарачальных працэсаў устанаўлівае пэўныя няроўнасці і паказвае напрамак іх працякання. Метадамі Т. ўстанаўліваюць сувязі паміж непасрэдна назіранымі (макраскапічнымі) характарыстыкамі сістэм (ціскам, аб’ёмам, т-рай і інш.) у розных тэрмадынамічных працэсах. У Т. распрацаваны тэорыя хім.раўнавагі і тэорыя фазавай раўнавагі, напр., раўнавагі паміж рознымі агрэгатнымі станамі і пры расслаенні на фазы сумесей вадкасцей і газаў. Для працэсаў устанаўлення раўнавагі істотны абмен часціцамі паміж рознымі фазамі і для фармулёўкі раўнавагі карыстаюцца паняццем хімічнага патэнцыялу, пастаянства якога замяняе ўмову пастаянства ціску, калі вадкасць (газ) знаходзіцца ў полі знешніх сіл. Законы і метады Т. выкарыстоўваюцца ў механіцы суцэльных асяроддзяў, макраскапічнай электрадынаміцы, пры вывучэнні хім. працэсаў, працэсаў пераносу і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах Т. вядуцца ў Ін-це цепла- і масаабмену, Аб’яднаным ін-це энергетычных і ядз. даследаванняў, Ін-це фізіка-арганічнай хіміі, Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН, БДУ, Бел.Нац.тэхн. ун-це і інш.
Літ.:
Кубо Р. Термодинамика: Пер. с англ.М., 1970;
Гиббс Дж.В. Термодинамика: Статистич. механика: Пер. с англ.М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ХІМІ́ЧНАЯ,
тэрмадынамічная раўнавага ў сістэме, у якой адбываюцца толькі абарачальныя рэакцыі.
Макраскапічныя параметры стану сістэмы (т-ра, ціск, канцэнтрацыя рэчываў) пры Р.х. не залежаць ад часу. Устанаўліваецца, калі скорасці прамой і адваротнай рэакцый становяцца роўнымі (гл.Дзейных мас закон). Умова раўнавагі любой хім. рэакцыі паказваецца суадносінамі
(μi — хім. патэнцыял рэчываў, што ўдзельнічаюць у рэакцыі, νi — стэхіяметрычныя каэф. — дадатныя для зыходных рэчываў і адмоўныя для прадуктаў) і выводзіцца з любой умовы раўнавагі тэрмадынамічнай. Суадносіны паміж канцэнтрацыямі рэчываў у сістэме пры Р.х. вызначаюцца канстантай раўнавагі, якая залежыць ад прыроды рэчываў, што рэагуюць, і ад т-ры. Якасная залежнасць Р.х. ад знешніх умоў апісваецца Ле Шатэлье — Браўна прынцыпам. Гл. таксама Тэрмадынаміка хімічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ВАННЕ ЦЕЛ,
стан раўнавагі цвёрдага цела, апушчанага часткова ці поўнасцю ў вадкасць (газ), а таксама рух гэтага цела па паверхні або ўнутры вадкасці (газу).
На апушчанае ў вадкасць цела дзейнічае сіла цяжару, прыкладзеная да цэнтра цяжару цела, і выштурхная (пад’ёмная) сіла (гл.Архімеда закон), прыкладзеная да цэнтра цяжару выштурхнутага аб’ёму вадкасці — цэнтра ціску. Для раўнавагі плаваючага цела (судна) неабходна, каб сіла цяжару і выштурхная сіла былі роўныя па модулі і каб цэнтр цяжару цела і цэнтр ціску знаходзіліся на адной вертыкалі (вось плавання). Крытэрыем устойлівай раўнавагі судна з’яўляецца становішча метацэнтра — пункта перасячэння лініі дзеяння выштурхной сілы з плоскасцю сіметрыі цела. Становішча метацэнтра мяняецца пры змене вугла нахілу плаваючага цела. Раўнавага судна будзе ўстойлівая, калі яго цэнтр цяжару ляжыць ніжэй за метацэнтр, таму што пара сіл, утвораная сілай цяжару і выштурхной сілай, будзе паварочваць нахіленае судна ў адваротным напрамку. Калі метацэнтр размешчаны ніжэй за цэнтр цяжару, то раўнавага будзе няўстойлівая і судна можа перакуліцца. Тэарэт. пытанні раўнавагі плаваючых цел вывучаюцца ў караблебудаўніцтве.
Л.І.Болсун.
Да арт.Плаванне цел: а — устойлівая раўнавага; б — няўстойлівая раўнавага; Ц1 — цэнтр цяжару; Ц2 — цэнтр ціску; М — метацэнтр; — сіла цяжару; — выштурхная сіла.