Які прыносіць уцеху; радасны, прыемны. Залятала ў душу Андрэя так патрэбная цяпер уцешная мелодыя.Пестрак.Самыя ўцешныя моманты ў Ганьчыным жыцці бываюць тады, калі ў мацеры нічога не баліць і калі яна можа цэлы вечар расказваць і расказваць, пра што б Ганька ні пыталася.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́вы, -ая, -ае.
1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н.
Цікавая кніга.
Ц. чалавек.
Цікавыя факты.
Цікава (прысл.) расказваць.
2. Тое, што і цікаўны.
Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася.
3. Прыгожы (разм.).
Ён ужо немалады, але ц. мужчына.
|| наз.ціка́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Слухаючы што‑н., захапіцца, забыць на ўсё. Дзед умее расказваць такія цікавыя казкі, што заслухаешся.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прака́зваць, праказаць Д аварыць некалькі разоў, паўтараць словы’, ’дапамагаць вучню пры чытанні’ (Шат.), пракатваць ’расказваць’ (ТС). Да казаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бакале́йшчык, ‑а, м.
Разм. Прадавец у бакалейным магазіне; уласнік бакалейнай крамы. [Маці] пачала.. зноў расказваць аб сабе і сваім бацьку — вядомым бакалейшчыку.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абша́рнік, ‑а, м.
Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Едкі.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
áuftischenvt
1) падава́ць, ста́віць на стол
2) раска́зваць (ба́йкі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВЕЙНЯРО́ВІЧ (Іосіф Навумавіч) (н. 28.11.1909, Мінск),
бел. кінааператар і рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1973). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1934). З 1926 аператар кінахронікі, у 1946—90 рэжысёр-аператар кінастудыі «Беларусьфільм». У Вял.Айч. вайну здымаў франтавую і партыз. хроніку (Дзярж. прэмія СССР 1943), якая ўвайшла ў фільмы «Наша Масква» (1941), «Дзень вайны» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944), выкарыстана ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). Рэж.-аператар фільмаў: «Балада пра маці» (1965), «Генерал Пушча» (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Права на бессмяротнасць» (1976), «На трывожных скрыжаваннях» (1980); рэжысёр фільмаў: «Пра маці можна расказваць бясконца», «Магілёў. Дні і ночы мужнасці» (абодва 1975), «Неўміручы подзвіг Мінска» (1978), «Добрага вам здароўя» (1981) і інш.