Уставіць шкло ў рамы. У клубе, праўда, яшчэ і вокны не нашклілі, але дах ёсць і сцэна.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РО́СПУСК,
адна- ці (радзей) двухвосевы аўтамабільны прычэп для перавозкі бярвення, труб ці інш. даўгамерных грузаў. Складаецца з рамы, да якой з дапамогай падвескі мацуюцца колы, і апорнага бруса з адкіднымі стойкамі для замацавання грузу, злучанага з рамай шворнам, які забяспечвае паварот Р. ў час руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дубальто́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які складаецца з двух аднародных або падобных прадметаў, частак; падвойны. Дубальтовыя рамы. Дубальтовыя дзверы.
2. З двума стваламі (пра зброю). Дубальтовая стрэльба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які можна рассунуць. Рассоўныя дзверы. Рассоўны стол. □ У гэты момант .. рассунуліся рамы над маёй галавой, — у большасці там рамкі не на [завесах], а рассоўныя.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.
1. Выставіць што-н. устаўленае ў многіх месцах, усюды.
П. падвойныя рамы з вокнаў.
2.што. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання ўсё, многае.
П. рукі.
П. экспанаты.
3.каго. Выгнаць адкуль-н. усіх, многіх.
П. свавольнікаў за дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набу́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; набу́х, -хла; зак.
1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці.
Пупышкі набухлі.
2. Павялічыцца ў аб’ёме ад вільгаці, сырасці.
Рамы набухлі.
Боб набух.
3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака.
Вены набухлі.
Вымя набухла.
|| незак.набуха́ць, -а́е.
|| наз.набуха́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пя́льцы, ‑аў; адз.
Прыстасаванне для вышывання ў выглядзе рамы, на якую нацягваецца і замацоўваецца тканіна. [Дзіміна] пайшла, непрыкметна захапіўшы з тумбачкі кошык з вязаннем і пяльцы Веры Антонаўны.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у індуізме ўвасабленне бога Вішну ў вобразах інш. багоў, людзей або жывёл. Звязана з верай у перасяленне душы, пашырана з 4—6 ст.н.э. У міфах найб. вядомы 10 аватараў Вішну (у т. л. ў выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка), якія здзяйсняюць подзвігі на зямлі. У будызме аватара — наогул увасабленне бажаства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Якаў) (Якушка),
разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Віцебска. Майстар беларускай рэзі. Працаваў пераважна ў Маск. дзяржаве. У канцы 1666 пераведзены з Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра ў Маскву. Разам з інш.бел. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), рабіў разную мэблю, узорыстыя аконныя рамы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАГІ́Ну супраціўленні матэрыялаў,
вертыкальнае перамяшчэнне пункта, што ляжыць на восі бэлькі (аркі, рамы і да т.п.) або на сярэдзіннай паверхні абалонкі (пласціны), пад уздзеяннем сілавой нагрузкі, т-ры і інш. фактараў. Па лікавым значэнні найб. П. вызначаюць адно з гранічна дапушчальных станаў канструкцый. Макс. П. для розных збудаванняў звычайна нармуюцца. Пры выпрабаванні канструкцый П. вызначаюць спец. прагінамерамі.