Увесці ў гнеў; раззлаваць; пакрыўдзіць. Гулак быў узрушаны і меў выгляд сярдзітага чалавека. Відаць, угнявілі яго.Колас.Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць.Мележ.[Алесь] угнявіў чалавека, хоць і цяпер быў упэўнены ў сваім.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
erzürnen
1.vtраззлава́ць, узлава́ць
2.vi(s)і~, sich раззлава́цца, узлава́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прыгалу́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.
Нар.-паэт. Прылашчыць. Маці, баючыся раззлаваць бацьку ці не патрапіць яму, не адважваецца нават прыгалубіць.. [Лёдзю], а калі і галубіць, дык употай.Карпаў.Праўда, Пецю.. [айчым] ніколі не прыгалубіў, як бацька, не цікавіўся яго справамі, але і не быў грубы з ім у абыходжанні.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Увесці ў стан злосці, раздражнення; раззлаваць, раздражніць. Удражніць сабаку. □ [Дзядзька Пракоп:] — Бывае, цэлымі гадзінамі цікуе [мядзведзь] за чалавекам у лесе, ходзіць за ім услед, падглядвае, а не зачэпіць. Ну, а калі ўжо ўдражніш, тады трымайся.Ляўданскі.
2.перан. Раздражніць (рану, скуру і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр.дыял.розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск.rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв.razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл.*jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*jušiti (sę), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел.наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hackles[ˈhæklz]n.pl. шэрсць (на гагавіцы ў сабакі, ката і да т.п.); пе́р’е на шы́і пту́шак
♦
make smb.’s hackles riseраззлава́ць каго-н., даве́сці да шале́нства
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
раззлава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адраззлаваць.
2.узнач.прым. Якога ўвялі ў злосць, раззлавалі. Перад .. [Сымонам] стаяў не той рахманы жартаўнік Даніла, добры і памяркоўны швагер, а раззлаваны, чужы чалавек.Чарнышэвіч.Раззлаваны зубр надзвычай быстры і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека.Хадкевіч.// Які выяўляе злосць, раздражненне. Раззлаваны твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)