запрашэ́нне ср., в разн. знач. приглаше́ние;

з’яві́цца па ~нні — яви́ться по приглаше́нию;

разасла́ць ~нні — разосла́ть приглаше́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Шырока развесці, распасцерці ў розныя бакі.

Р. рукі.

2. Разаслаць, разгарнуць на паверхні чаго-н.

Р. дыван на канапе.

3. Знайшоўшы месца, паставіць, размясціць што-н.

Р. палаткі.

4. Раскідаць, рассыпаць па чым-н. што-н.

Р. сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rozsnuć

зак.

1. тэкст. расснаваць;

2. перан. развінуць, разаслаць, разгарнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

распасце́рці, -стру́, -стрэ́ш, -стрэ́; -стро́м, -страце́, -стру́ць; распасцёр, -сце́рла; -стры́; -сцёрты; зак., што.

1. Шырока раскінуць (рукі, крылы).

2. Роўна, свабодна разгарнуць, разаслаць што-н. на паверхні чаго-н.

Р. коўдру на канапе.

3. перан., на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго-н.; распаўсюдзіць.

Р. сваю ўладу.

|| незак. распасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приглаше́ние в разн. знач. запрашэ́нне, -ння ср.;

яви́ться по приглаше́нию з’яві́цца (паяві́цца) па запрашэ́нні;

разосла́ть приглаше́ния разасла́ць запрашэ́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасціра́дла ’прасціна’, ’коўдра’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; слуц., Шн. 2; В. В., Сцяшк.), прасціра́дло, прасція́дла ’пакрывала’ (Сл. ПЗБ). З польск. prześcieradło, prześciradło ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90), якія ўзводзяць да *prostrati, *prostertiразаслаць, праслаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *prostiradlo, параўн. чэш. prostěradlo, в.-луж. přesćeradło, н.-луж. pśesćeradło (Банькоўскі, 2, 913).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-сце́рці, гл. прасце́рці, распасце́рціся. Параўн. славац. strieť ’раскладваць, рассцілаць’, н.-луж. strěś ’рассцілаць, распасціраць’, славен. stréti ’тс’, серб.-харв. strijètiразаслаць, распасцерці’ (у іншых славянскіх мовах толькі з прыстаўкамі). Да прасл. *sterti ’распасціраць, расцягваць, раскладваць’, роднаснае ст.-інд. starati ’наслаць, насцілаць’, грэч. στόρνυμι ’тс’, лац. sternere ’расцягнуць, распасціраць’ (Сной у Бязлай, 3, 327; Фасмер, 3, 339; Борысь, Etymologie, 612).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растяну́ть сов., в разн. знач. расцягну́ць, мног. парасця́гваць; (разостлать — ещё) разасла́ць, мног. парассціла́ць;

растяну́ть сыру́ю ко́жу расцягну́ць сыру́ю ску́ру;

растяну́ть ковёр по́ полу расцягну́ць (разасла́ць) дыва́н па падло́зе;

растяну́ть сухожи́лия расцягну́ць сухажы́лле;

растяну́ть рези́ну расцягну́ць гу́му;

растяну́ть рабо́ту на ме́сяц расцягну́ць рабо́ту на ме́сяц;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Распасце́рціся ’раздацца, раздзьмуцца, раскрыцца, заняць сабой шырокі абшар, шырока сесці або легчы’, ’натапырыцца’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), распасцірацца ’гаварыць многа’ (Растарг.), фіксуецца ў XVI ст. ст.-бел. розъпостри (Карскі, 1, 95). Параўн. польск. rozpostrzeć, rospościerać ’сцяліць’, славен. razprostirati, razprostreti ’тс’, ’распасціраць’. Паводле Брукнера (522), каранёвая частка ў славянскіх мовах часцей за ўсё ў спалучэнні з прыстаўкай *pro‑, параўн. прастора, прасцерці (гл.), з чаргаваннем галосных асновы (< *stre‑, *ster‑, *stor‑, *stъr‑ і інш.), сюды ж распастыры́ць ’распасцерці’ (Сцяц.), распастры́цьразаслаць, разгладзіць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запрашэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запрашаць — запрасіць (у 1, 2 знач.).

2. Просьба, прапанова з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. За стол селі не ўсе: суседкі ад запрашэння ветліва адмовіліся і прымасціліся на лаве. Шамякін. // Пісьмо або запіска з просьбай з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. Разаслаць запрашэнні. □ Лабановіч прызнаўся, што рэдактар прыслаў яму запрашэнне прыстаць на работу ў рэдакцыю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)