unsound [ʌnˈsaʊnd] adj.

1. нездаро́вы; сапсава́ны, гнілы́;

unsound lungs сла́быя лёгкія

2. памылко́вы; ненадзе́йны;

unsound reaso ning неаргументава́ныя до́казы;

unsound principles няпра́вільныя пры́нцыпы;

of unso und mind псіхі́чна хво́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fruity [ˈfru:ti] adj.

1. фрукто́вы або́ які́ нагадвае фру́кты (на смак, па паху)

2. сакаві́ты, гу́чны (пра голас, смех)

3. AmE, infml не пры сваі́м ро́зуме, не зусі́м нарма́льны псіхі́чна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нарма́льны

(лац. normalis = урэгуляваны)

1) які адпавядае нормам, звычайны, натуральны (напр. н-ая тэмпература, н. колер скуры);

2) псіхічна здаровы (напр. н. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вар’я́т

(польск. wariat, ад лац. variatus = зменены)

1) псіхічна хворы чалавек;

2) перан. той, хто дзейнічае безразважна; дзівак.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вар’я́т м.

1. (псіхічна хворы) rrsinnige (sub) m -n, -n, Whnsinnige (sub) m -n, -n, Verrückte (sub) m -n, -n;

2. (дзівак) verschrbener Snderling

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пламе́тныпсіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр. бойк. планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес. пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск. planetnik, plametnik ’дух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnicaнеўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр. пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр. пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарма́льны

(лац. normalis = урэгуляваны)

1) які адпавядае нормам, звычайны, натуральны (напр. н-ая тэмпература, н. колер скуры);

2) псіхічна здаровы (напр. н. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ПСІХІЯТРЫ́Я (ад псіха... + грэч. iatreia лячэнне),

раздзел медыцыны, які вывучае прычыны ўзнікнення, развіццё, клініку і дыягностыку, метады лячэння і прафілактыкі псіхічных хвароб. Як навука П. вылучылася ў канцы 18 — пач. 19 ст. Навук.-тэарэт. аснова П. ў вучэнні І.П.Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці. Уключае таксама сац. аспекты: арганізацыю псіхіятрычнай дапамогі, рэабілітацыю хворых, адносіны псіхічна хворых з грамадствам, прававыя, эканам. і інш. Разглядае ўзнікненне і развіццё псіхічных хвароб у сувязі з парушэннем дзейнасці галаўнога мозга. Падзяляецца на агульную (вывучае асн. заканамернасці праявы і развіцця паталогіі псіхічнай дзейнасці, прыроду псіхапаталаг. працэсаў, прынцыпы класіфікацыі, праблемы аднаўлення, метады даследавання) і прыватную (даследуе асобныя псіхічныя хваробы). Цесна звязана з псіхатэрапіяй і псіхафармакалогіяй, таксама неўрапаталогіяй, паталаг. анатоміяй, псіхалогіяй, біяхіміяй. Асн. метад дыягностыкі ў П. — клінічнае даследаванне (вызначэнне псіхічнага статуса хворага), таксама дадатковая інфармацыя (лабараторныя тэсты, камп’ютэрная тамаграфія, рэнтгенаграфія і інш.). На Беларусі праблемы П. вывучаюцца і даследуюцца ў Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім і Гомельскім мед. інстытутах.

Літ.:

Руководство по психиатрии. Т. 1—2. М., 1988;

Каплан Г.И., Сэдок Б.​Дж. Клиническая психиатрия: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1994;

Клиническая психиатрия: Пер. с англ. М., 1999.

А.​А.​Зайцаў, У.​А.​Кульчыцкі.

т. 13, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Спахо́вы ‘адхоны, адлогі’ (ПСл, Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ‘пахілы’ (беласт., Лапіч, Term. geogr.), спахо́ваты ‘тс’ (ЛА, 2), спахо́вісты ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. спахо́вий, спахова́тий, спахова́стий ‘пахілы, спадзісты’, польск. дыял. spachowy, spachowaty ‘тс’. Няясна. Магчыма, да спаха́ць ‘выпрацаваць да канца’, спаха́ны ‘спрацаваны, сцёрты’ (ТС), што да пахаць (гл.) — тады ‘згладжаны’, параўн. спахо́мы ‘пакаты’ (Сцяшк. Сл.) — дзеепрыметнік ад спахаць? Сюды ж, відаць, і спахало́выпсіхічна хворы’ (там жа). Параўн. польск. pachać ‘мясці, зграбаць’ (Варш. сл.). Параўн. ЕСУМ, 5, 382 (мяркуюць пра кантамінацыю тыпу спуск з пахілы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́нія

(гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)

1) псіхічна хваравіты стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на адной якой-н. ідэі (напр. м. велічы);

2) перан. моцная цяга, схільнасць да чаго-н. (напр. м. пісаць вершы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)