психокли́мат(психологи́ческий кли́мат) псіхаклі́мат, -ту м. (псіхалагі́чны клі́мат).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАТРУНЁНАК Альфрэд Пятровіч (н. 5.1.1940, в. Падобы Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1969). Скончыў БДУ (1962). Настаўнічаў, у 1968—93 працаваў у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі л-ры, псіхалогіі творчасці, характару ў літ. творы, станаўлення жанру бел. рамана. Аўтар манаграфій: «Псіхалагічны аналіз у сучасным беларускім рамане» (1972), «Псіхалагічны аналіз і станаўленне беларускага рамана» (1975), «Нараджэнне новага мастацтва» (1980, з Л.Я.Гараніным, А.С.Яскевічам), «Псіхалагічная проза: Традыцыі і час» (1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хара́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які ўвасабляе пэўны псіхалагічны тып. Характарны акцёр. □ [Буйніцкі] быў тыповым акцёрам старога складу на так званыя характарныя, бытавыя ролі.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Entwícklungsromanm -s, -e псіхалагі́чны рама́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тэмпера́мент, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып.
Меланхалічны, халерычны т.
2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму.
Чалавек з тэмпераментам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эксперыме́нтм., в разн. знач. экспериме́нт;
паста́віць э. — поста́вить экспериме́нт;
псіхалагі́чны э. — психологи́ческий экспериме́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў Гродне ў 1958. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: лячэбна-прафілактычны, педыятрычны, медыка-псіхалагічны, па падрыхтоўцы мед. сясцёр з вышэйшай адукацыяй; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае (ф-тмед. сясцёр). Аспірантура з 1964, савет па абароне дысертацый з 1996. Мае 44 кафедры, 2 цэнтры (рэсп. гематалагічны, эндакрыналагічны), 3 н.-д. лабараторыі (рэсп. наркалагічная, цэнтр., арытмалагічная), а таксама выдавецкі цэнтр, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, манаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБРО́Я МА́САВАГА ЗНІШЧЭ́ННЯ,
зброя вялікай разбуральнай і знішчальнай сілы, прызначаная для нанясення масавых страт. Да З.м.з. адносіцца ядзерная зброя, хімічная зброя і біялагічная зброя.
Агульныя паражальныя фактары З.м.э. выяўляюцца на працягу вял. прамежкаў часу пасля яе выкарыстання і маюць моцны маральна-псіхалагічны ўплыў. Магчыма стварэнне прынцыпова новых відаў З.м.з. (радыелагічнай, інфрагукавой, пучковай, лазернай, геафіз.. этнічнай і інш.). Па сваіх уласцівасцях да З.м.з. могуць набліжацца звычайныя віды ўзбраення пры выкарыстанні якасна новых элементаў (гл., напр., Вакуумная зброя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙНЦ (Kainz) Іозеф (2.1.1858, г. Мошанмадзьяравар, Венгрыя —20.9.1910),
аўстрыйскі акцёр. На сцэне з 1875. У 1883—89 у Нямецкім т-ры ў Берліне, у 1899—19 10 у «Бургтэатры» ў Вене. Творчасці ўласцівы тонкі псіхалагічны аналіз, эмацыянальная адухоўленасць, вытанчаная пластыка, паэтычнасць. Вядомы як выканаўца роляў маладых герояў (трагедыі «Каварства і любоў», «Дон Карлас» Ф.Шылера, «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), камед. і сатырычных («Тарцюф» Мальера і інш.). Сярод лепшых роляў: Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Освальд («Прывіды» Г.Ібсена), Іаганес («Адзінокія» Г.Гаўптмана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
псіхалагі́зм, ‑у, м.
1. Паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхалагічны аналіз. Сучасны савецкі раман становіцца сапраўды мастацкім даследаваннем жыцця. Глыбокі гістарызм, вострая праблемнасць, яркі псіхалагізм — яго неад’емныя якасці.Дзюбайла.
2. Ідэалістычны філасофскі напрамак, які лічыць асновай філасофіі псіхалогію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)