Парная тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання канатаў, тросаў. Прывязаны да масіўнага чыгуннага кнехта тоўсты сталёвы трос, які цягнуўся да суднаў, увесь аж звінеў ад напружання.Краўчанка.
[Гал. knecht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
works
pl.
а) заво́д -у m.
б) мэхані́зм -у m.
the works of a watch — мэхані́зм гадзі́ньніка
в) збудава́ньні (масты́, пры́стані, умацава́ньні)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЗЯСНА́,
рака, левы прыток р. Дняпро, у Расіі і на Украіне. Даўж. 1130 км. Пл.бас. 88,9 тыс.км². Бярэ пачатак на Смаленска-Маскоўскім узв., упадае ў Дняпро вышэй Кіева. У верхнім цячэнні берагі пераважна нізінныя і забалочаныя, ніжэй г. Бранск правы бераг павышаецца. Пасля ўпадзення р. Сейм даліна расшыраецца, рака ўтварае шмат рукавоў і старыц. Рэчышча пясчанае, звілістае, няўстойлівае, шмат мелей. Гал. прытокі: Судасць, Сноў (справа), Болва, Наўля, Няруса, Сейм і Асцёр (злева). Ледастаў са снеж. да красавіка. Вясной у паводку шырока разліваецца. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 360 м³/с. Рэгулярнае суднаходства ад г. Ноўгарад-Северскі. Гал.прыстані: Ноўгарад-Северскі, Макошына, Чарнігаў, Асцёр, Жукін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КАН (Yukon),
рака ў Канадзе і ЗША (штат Аляска). Даўж. 3700 км (ад вытоку р. Льюіс), пл.бас. 855 тыс.км². Вытокі ў Кардыльерах, у вярхоўях цячэ па плато Юкан у глыбокай горнай даліне. Большая ч. цячэння — па раўнінах Аляскі, упадае ў зал. Нортан Берынгава мора, утварае дэльту. Гал. прытокі: Танана (злева), Пелі, Порк’юпайн, Каюкук (справа). Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля вусця 6,5 тыс.м³/с. Ледастаў з кастр.—ліст. да канца крас.—мая. Марскія прылівы пашыраюцца ўверх па рацэ на 160 км. Суднаходная з мая па верасень на 3,2 тыс.км (ад парогаў Уайтхарс да вусця). Гал.прыстані: Танана (ЗША), Уайтхарс, Доўсан (Канада).
2. Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля.М. Стральцоў.Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў.В. Вольскі.// Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл.Чыгрынаў.Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАНДЛЁВАЯ ПЛО́ШЧА, рынак,
адна з галоўных плошчаў стараж. гарадоў і мястэчкаў, дзе праходзілі таргі і кірмашы. На Беларусі ўзніклі ў эпоху Кіеўскай Русі з развіццём гар. паселішчаў як цэнтраў рамяства і гандлю. Звычайна размяшчаліся ў гіст. цэнтры горада, часам каля рэк (дзе былі прыстані), прылягалі да замкаў. Гандлёвая плошча была кампазіцыйным цэнтрам сялібнай тэр. гарадоў і мястэчкаў. Мела прамавугольны, радзей трохвугольны шматгранны план, ад яе ў радыяльных напрамках адыходзілі вуліцы, што вялі да гар.брам. У цэнтры плошчы гарадоў размяшчаліся ратушы (нярэдка аб’яднаныя з гандлёвымі радамі), гасціныя двары, у мястэчках — крамы. Перыферыйныя часткі займалі культавыя будынкі, корчмы і аўстэрыі, важніцы, каморы, жылыя дамы рамеснікаў і гандляроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вакза́л, ‑а, м.
Будынак для пасажыраў на чыгуначнай станцыі, прыстані і пад. Чыгуначны вакзал. Марскі вакзал.//Разм. Пасажырская чыгуначная або параходная станцыя. Задорна пераклікаліся гудкі паравозаў на вакзале, на таварнай станцыі.Лынькоў.З вакзала або з далёкай ускраіны даносіцца.. свіст паравоза.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
1.(толькіінф. і цяпер.). Незак.да дзецца.
2.зак.(толькіпр.). Тое, што і дзецца. Усё ж найбольшы страх перажыў плытагон, які з таго часу невядома куды дзяваўся з прыстані. Казалі, што ён у момант ссівеў.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вакза́л
(англ. Vauxhall = забаўляльная ўстанова каля Лондана ў 17 ст.)
будынак для пасажыраў і службовага персаналу на чыгуначнай станцыі, на прыстані і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАЛЯ́НЬ,
рус.Дальні, горад на ПнУ Кітая, у прав. Ляанін. Уваходзіць у адм. раён Люйда. 1,7 млн.ж. (1990). Буйны порт у зал. Даляньвань Жоўтага м., на паўд. канцы п-ва Гуаньдун. Знешнегандл. і прамысл.цэнтр.Прам-сць: металургічная, маш.-буд. (у т. л. судны), хім., нафтаперапр., электронная, буд. матэрыялаў, тэкст., харчовая. Рыбалавецкая база.
Першапачаткова рыбацкі пасёлак Цыніва. З 1860 наз. Д. Расія, атрымаўшы ў часовую арэнду ч.тэр. Кітая, у 1899 пабудавала на месцы пасёлка канцавую станцыю Усх.-Сіб. чыгункі і пераназвала яго Дальні. У 1904—45 акупіраваны Японіяй. У жн. 1945 вызвалены Сав. Арміяй. Паводле сав.-кіт. дагавора 1945 кіт. ўрад прызнаў Д. свабодным портам. Прыстані і складскія памяшканні порта былі перададзены на 30 гадоў у арэнду СССР. У 1950 уся маёмасць бязвыплатна перададзена Кітаю.