АМБРО́ЗІЯ (грэч. ambrosia),

у грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая забяспечвала вечную маладосць і прыгажосць.

т. 1, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тру́сік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да трус; маленькі трус. Эх, якія трусікі! Проста прыгажосць: Чорненькія вусікі, Беленькая поўсць. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изя́щество ср. згра́бнасць, -ці ж.; прыгажо́сць, -ці ж.; вы́танчанасць, -ці ж.; элега́нтнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суса́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сусальнага (у 2 знач.); фальшывая прыгажосць, саладжавасць. [Карціне] не хапае кампазіцыйнага адзінства, ёсць прыкметны налёт сусальнасці. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tearing [ˈteərɪŋ] adj. імклі́вы, нястры́мны;

a tearing hurry шалёная спе́шка;

a tearing beauty рэ́дкая прыгажо́сць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЛЕСБІЯ́НСТВА, лесбійская любоў, сапфізм, трыбадыя,

жаночы гомасексуалізм. Назва ад в-ва Лесбас, дзе ў 7—6 ст. да н.э. жыла стараж.грэч. паэтэса Сапфо, якая ў сваіх вершах апявала каханне і прыгажосць.

т. 9, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аха́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ахайнага; чысціня, акуратнасць. Зімчука здзівіла ахайнасць і незвычайная кволасць дзяўчынкі. Карпаў. [Люба:] — Прыгажосць і ахайнасць гэта адно, а франтаўство — другое. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяво́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзяўчыны; які належыць дзяўчыне, дзяўчатам, уласцівы ім. Дзявочыя гады. Дзявочая сукенка. Дзявочы голас. Дзявочы інтэрнат. Дзявочая прыгажосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ideál n -s, -e ідэа́л;

ein ~ an Schönheit ідэа́льная прыгажо́сць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

амбро́зія, ‑і, ж.

1. Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.

2. У грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.

[Грэч. ambrosia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)