УСЦІ́НАВА Таццяна Аляксееўна (н. 1.1.1909, г. Цвер, Расія),

расійскі балетмайстар. Нар. арт. СССР (1961). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1931). У 1933—43 кіраўнік танц. групы і актрыса Т-ра юнага гледача ў Маскве. З 1938 гал. балетмайстар Рус. нар. хору імя Пятніцкага. Развівала традыцыі рус. нар. танца. Сярод пастановак танцаў: «Маскоўскія карагоды», «Варонежскі карагод», «Гусачок» і інш. Стварыла харэаграфічныя кампазіцыі на сучасныя тэмы: «Зорны карагод», «Прывітанне, Волга», «Сказ пра рускую зямлю» («Вярбінка») і інш. Аўтар кніг «Рускія танцы» (1955), «Берагчы прыгажосць рускага танца» (1959), «Зорны карагод. Сучасныя сюжэтныя танцы» (1964), «Рускі народны танец» (1976) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі імя Глінкі 1971.

т. 16, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Gruß m -es, Grüße пакло́н, прывіта́нне; салю́т;

mit hérzlichen Grüßen з сардэ́чнымі прывіта́ннямі;

éinen ~ überbríngen* [bestéllen, áusrichten] перада́ць [пераказа́ць] прывіта́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мая́к, ‑а, м.

Высокае збудаванне ў форме вежы з сігнальнымі агнямі, якія паказваюць шлях караблям. «Прывітанне, прывітанне, порт, сівыя караблі, верных маякоў мірганне, хваль свінцовых ракатанне, — мы ізноў да вас прыйшлі». Жычка. // перан. Пра таго (тое), хто або што паказвае шлях да чаго‑н. Сумленныя людзі ўсяго свету з надзеяй звяртаюць свае позіркі да Савецкага Саюза, бачачы ў ім апору міру, маяк свабоды і шчасця. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́така, прысл.

Абл. Тут. [Тайдо:] — Тады пачакай тутака, пакуль вада падымецца. Маўр. — Прывітанне, рабфакавец, — сказаў [Платон Галавач], радасна ўсміхнуўшыся. — Вось дык нечаканасць, не думаў я сёння цябе сустрэць тутака. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

salaam [səˈlɑ:m] n., interj.

1. сала́м, саля́м ( усходняе прывітанне)

2. пакло́н;

with profound salaams з глыбо́кімі пакло́намі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

приве́т м. прывіта́нне, -ння ср., віта́нне, -ння ср.;

◊

ни отве́та, ни приве́та ні слы́ху, ні ды́ху;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабры́дзень, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца як прывітанне пры сустрэчы днём. Якуб Колас з недаверлівасцю пачаў углядацца ў твар госця, а потым праказаў толькі адно слова: — Дабрыдзень! Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Empféhlung f -, -en

1) рэкаменда́цыя

2) пакло́н, прывіта́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wéidmannsheil! уда́лага палява́ння! (прывітанне паляўнічаму, адказ;

Wéidmannsdank! – дзя́куй!)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

welcome​1 [ˈwelkəm] n. прывіта́нне, прыём;

give a warm welcome цёпла прывіта́ць, прыня́ць;

outstay/overstay one’s welcome злоўжыва́ць гасці́ннасцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)