Праця́г ’прадаўжэнне’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальны дэрыват ад праця́гваць; не выключана і запазычанне з польск., параўн. przeciąg ’даўжыня, працягласць’. У беларускай мове з’явілася ў пач. XX ст. (Гіст. лекс., 255).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мотарэсу́рс
(ад мота- + рэсурс)
працягласць дзеяння рухавіка ўнутранага згарання да планавага капітальнага рамонту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прасто́ра, -ы, ж.
1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.
П. і час.
2.Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.
Нябесная п.
3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.
Свабодная п. паміж сцяной і сталом.
|| прым.прасто́равы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даўгата́ж.
1. (працягласць) гл. даўжыня;
2.геагр. Länge f -, -n;
усхо́дняя даўгата́ östliche Länge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
duration[djuˈreɪʃn]n.fml даўжыня́, праця́гласць;
of short duration кароткачасо́вы; недаўгаве́чны
♦
for the durationinfml на праця́гу пэ́ўнага ча́су
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АТРЫБУ́Т (ад лац. attributum дадзенае, надзеленае) у філасофіі, неабходная, істотная ўласцівасць прадмета ці з’явы. Тэрмін вядомы з часоў Арыстоцеля, які адрозніваў пастаянны атрыбут ад выпадковых станаў (акцыдэнцый). Дэкарт разглядаў атрыбут як асн. ўласцівасць субстанцыі. Таму атрыбут цялеснай субстанцыі ў яго выступаў як працягласць, а атрыбут духоўнай субстанцыі — як мысленне. Спіноза лічыў працягласць і мысленне атрыбутам адзінай субстанцыі. Франц. матэрыялісты 18 ст. атрыбутам матэрыі лічылі працягласць і рух, а некаторыя (Дзідро, Рабінэ) — мысленне. Тэрмін выкарыстоўваецца і ў сучаснай філасофіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
біядо́за
(ад бія- + доза)
працягласць ультрафіялетавага апрамянення скуры, неабходная для ўзнікнення слабой, але ясна акрэсленай эрытэмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыва́нне1, ‑я, н.
Здольнасць трываць (у 1 знач.), цярпліва пераносіць што‑н. да пэўнага часу; працягласць у часе. І .. [Сотнікаў] трываў, ашчадна выдаткоўваючы не надта багаты запас свайго трывання.Быкаў.
трыва́нне2, ‑я, н.
Граматычная катэгорыя ў некаторых мовах, якая выражае незакончанасць або закончанасць дзеяння ў часе.
•••
Закончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае тую ці іншую абмежаванасць дзеяння ў часе, напрыклад, пачатак або канец, завершанасць дзеяння, адзін з момантаў яго праходжання і пад.
Незакончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае працягласць, паўтаральнасць дзеяння без указання на яго мяжу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАЦО́ЎНЫ СТАЖ,
працягласць працоўнай дзейнасці, якая вылічаецца ва ўстаноўленым парадку. Адрозніваюць П.с. агульны, спецыяльны і бесперарыўны П.с. агульны — сумарная працягласцьпрац. і інш. карыснай дзейнасці, якая ўстанаўліваецца незалежна ад перапынкаў, якія мелі месца. З улікам гэтага стажу назначаецца пенсія па старасці або па інваліднасці ў выніку агульнага захворвання, а таксама — пры страце карміцеля, памерлага ад захворвання. П.с. спецыяльны — сумарная працягласць працоўнай і інш. грамадска карыснай дзейнасці, але вылучаная з агульнага стажу паводле ўмоў працы залежна ад яе зместу або ўмоў (падземныя работы, работы са шкоднымі ўмовамі працы). Асн. дакументам, якім пацвярджаецца П.с., з’яўляецца працоўная кніжка.