від кароткатэрміновага крэдыту, які выдаецца банкам на няпэўны тэрмін з прадастаўленнем пазычальніку права выкарыстоўваць гэты крэдыт паступова. Выдаецца па першым патрабаванні крэдытора. Выкарыстоўваецца банкамі для падтрымання неабходнага ўзроўню іх ліквіднасці. Анколь, як правіла, забяспечваецца залогам тавараў, вэксаляў і каштоўных папер. Ад звычайнай пазыкі адрозніваецца тым, што сума доўгу і сума забеспячэння маюць бягучы характар і па патрабаванні кожнага з бакоў у любы момант можа быць спынены. Пазычальнік плаціць банку працэнты толькі за фактычна ўзятыя сумы. У знешнім гандлі анколь прадугледжвае пастаўку тавару з фіксацыяй цаны, якая вызначаецца на аснове каціроўкі адпаведнай біржы ў выбраныя пакупніком дні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ЛЬНЫЯ ХАЛО́ПЫ,
кабальныя людзі, катэгорыя феадальна залежнага насельніцтва ў Рус. дзяржаве 15—17 ст. За грашовую пазыку селянін павінен быў асабіста адпрацоўваць крэдытору працэнты і станавіўся К.х. да таго часу, пакуль не верне пазыку. Найчасцей ён не меў магчымасці вярнуць пазыку, бо яго заробак ішоў на выплату працэнтаў. Залежнасць К.х. вызначалася спец. дакументам — кабальнай граматай (кабалой) і запісам у кабальныя кнігі. Паводле ўказаў 1586 і 1597 К.х. абавязаны былі працаваць на пазыкадаўцаў да іх смерці, нават пры ўмове выплаты пазыкі. Злоўленых беглых К.х. пазыкадаўцы ператваралі ў поўных халопаў. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 валодаць К.х. маглі толькі духоўныя землеўладальнікі. У пач. 18 ст. К.х. прыраўнаваны да прыгонных сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕКТЫ́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
самастойны суб’ект гаспадарання, утвораны пры выкупе прац. калектывам дзярж. прадпрыемства або інш. законным набыцці яго маёмасці. Асаблівасць К.п. — калект. характар уласнасці і падзел маёмасці, кошт якой адлюстроўваецца ў самаст. бухгалтарскім балансе, на ўклады работнікаў. Гэтыя ўклады адпавядаюць долям удзельнікаў гасп. т-ваў, у іх уваходзіць сума, унесеная работнікам у маёмасць прадпрыемства і яго доля ў прыросце. На ўклады налічваюцца і выплачваюцца працэнты. Кіраванне К.п. ажыццяўляецца ў адпаведнасці з яго статутам, вышэйшы орган — сход прац. калектыву. Пры ліквідацыі К.п. яго работніку з кошту маёмасці выплачваецца сума ўкладу і частка даходу, што засталіся пасля разліку з бюджэтам, банкамі і інш. крэдыторамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ліхвя́р ’кулак’ (Яруш.), ’хто прычыняе людзям няшчасце’ (пух., Жд. 2), ’той, хто бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’ (ТСБМ), укр.лихва́р, лихвʼя́р, ст.-рус.лихварь (XVII ст.), польск.lichwiarz, в.-луж.lichwar, чэш.lichvář ’тс’, славац.lichvár ’гандляр скацінай’; серб.-харв.ли̏хвар, славен.lihvár, макед.лихвар, балг.лихва́р. Прасл. форма lixvarь, якая абыходзіць да прасл.lixva ’пазыка грошай пад працэнты’ (Слаўскі, 4, 236). Апошняе — запазычанне з гоц.leiƕva ’пазыка’, leiƕan ’пазычаць’, ст.-в.-ням.lîhan ’тс’ (Бернекер 1, 717; Фасмер, 2, 504–505; Слаўскі, 4, 233–235). Магчыма, аднак, і поўнае запазычанне з герм.*leihwarja‑ ’пазыкадаўца’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАПІТАЛААДДА́ЧА,
абагульняльны паказчык, які характарызуе эфектыўнасць выкарыстання капіталу (асн.вытв. фондаў, капітальных укладанняў, інвестыцый), адваротны паказчык капіталаёмістасці. Вызначаецца адносінамі гадавога выпуску прадукцыі да сумарных затрат капіталу на яе вытв-сць і рэалізацыю. У галінах з розным узроўнем матэрыялаёмістасці прадукцыі можа вылічвацца па аб’ёмах чыстай прадукцыі, у здабыўных галінах і тых, якія выпускаюць аднародную прадукцыю, — па натуральных аб’ёмах вытв-сці, у матэрыяльна-тэхн. забеспячэнні і абслугоўванні — па аб’ёме выкананых паслуг. Ступень эфектыўнасці і прыбытковасці капіталу вымяраецца і адносінамі фін. чыстых выгад (паток рэальных грошай), прыбытку да і пасля выплаты карпаратыўнага падатку або прыбытку плюс працэнты, якія выплачваюцца да адпаведных укладанняў капіталу, інвестыцый і інш., г. зн. рэнтабельнасцю капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мяня́ла, ‑ы, м.
1. Чалавек, які займаецца разменам і абменам грошай за пэўныя працэнты.
2.Разм. Той, хто займаецца абменам адных рэчаў на другія. Чалавек, што драмаў у крэсле, прыўзняў з твару капялюш, прамармытаў: — Мянялы, што-небудзь выменяць прыйшлі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліхвя́рм. (той, хтобярэвысокіяпрацэнтызапазычаныягрошы) Wúcherer m -s, -; bestéchlicher Mensch (хабарнік)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
odsetek
odset|ek
м. працэнт, адсотак;
znaczny ~ek ludności — вялікі (значны) працэнт насельніцтва;
~ki proste — простыя працэнты;
~ki składane — складаныя працэнты;
spłata ~ek — выплата працэнтаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАРОТКАТЭРМІНО́ВЫ КРЭДЫ́Т,
від крэдыту, які выдаецца на тэрмін да года пераважна на часовае папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемства, на заработную плату і інш. мэты. Выдаецца на ўмовах тэрміновасці, зваротнасці, платнасці. Працэнты, выплачаныя за такі крэдыт, могуць адносіцца на сабекошт прадукцыі (выдаткі вытв-сці і рэалізацыі), балансавы або чысты прыбытак. Адным з відаў К.к. з’яўляецца і т.зв.анколь (пазыка да запатрабавання), які пагашаецца па першым патрабаванні і выдаецца, як правіла, пад забеспячэнне каштоўнымі паперамі і таварамі. Сутнасць яго ў тым, што банк адкрывае пазычальніку спец. бягучы рахунак пад заклад таварна-матэрыяльных каштоўнасцей або каштоўных папер. У межах забяспечанасці крэдыту банк аплачвае ўсе рахункі суб’екта гаспадарання. Пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца па першым патрабаванні банка за кошт сродкаў, якія паступаюць на рахунак пазычальніка, або шляхам рэалізацыі закладу.