прывясны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны, прыстасаваны для прывешвання. Прывясны замок. Прывясная лямпа. □ Грамата напісана уставам на невялікім кавалку пергаменту з абрыўкам шнура ад згубленай прывясной пячаткі. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Пабудаваны па закону сіметрыі; які мае сіметрыю. Планіроўка дома строга сіметрычная. Цэнтр — вялікая зала, з якой калідорамі можна трапіць у жылыя пакоі. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літарату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
1. Сукупнасць мастацкіх твораў пісьменнасці, якія маюць грамадскае і пазнавальнае значэнне.
Навуковая л.
Мемуарная л.
2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова.
Беларуская мастацкая л.
3. Сукупнасць твораў якой-н. галіны ведаў, па якім-н. спецыяльным пытанні.
Палітычная л.
Тэхнічная л.
|| прым. літарату́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Літаратурныя помнікі.
Літаратурныя колы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Музей ’музей, дзе знаходзяцца, вывучаюцца і выстаўляюцца на агляд помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, прыроды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77), у якой з польск. muzeum ці з ням. Museum ад лац. museum < ст.-грэч. μουσεῖον ’які належыць музам’. (Фасмер, 3, 5). Да му́за (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старажня́ ‘рыбалоўная снасць (рагулька з шнурам)’ (маг., Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1972, 4, 56), сторо́жня ‘стаўная вуда на шчупакоў’ (ТС, Нар. Гом.). Да старажыць ‘пільнаваць’, параўн. сто́рож ‘стаўная вуда на шчупакоў; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці злоўленай рыбы’ (ТС). Гл. стораж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Рад або некалькі радоў калон пад агульным перакрыццем. Палац культуры з каланадай. □ Сярод зеляніны саду відзён аднапавярховы будынак з расцягнутай каланадай. «Помнікі».
[Фр. colonnade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясла́, ‑ы; мн. цёслы, ‑аў; ж.
Уст. Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карыт, начовак і пад. У раскопе 1969 г. знойдзены абломак сякеры, цясла, свярдзёлак. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстаўры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Зрабіць (рабіць) рэстаўрацыю (у 1 знач.), аднавіць (аднаўляць) што‑н. старое, папсаванае. Рэстаўрыраваць карціну. Рэстаўрыраваць замак. □ Бачыў у Салотчы новую гасцініцу і шэдэўр старога манастыра, які якраз рэстаўрыравалі. Караткевіч. Усе архітэктурныя помнікі, у тым ліку і нядаўна выяўленыя, павінны ўвайсці ў спіс аб’ектаў, якія неабходна рэстаўрыраваць. «Помнікі».
2. Аднавіць (аднаўляць) мінулае, тое, што было адменена, што аджыло. Рэстаўрыраваць старыя парадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзяме́лле, ‑я, н.
Памяшканне пад зямлёй. Выйсце з падзямелля. □ У вялізным падзямеллі знойдзена месца, дзе быў пахаваны апошні кобрынскі князь. «Помнікі». У цёмных, сырых падзямеллях таміліся непакорныя. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да стылю 1 (у 1, 2 знач.). Стылявая дасканаласць. Стылявыя катэгорыі. □ Апублікаваныя ж у мінулым і пушчаныя ў навуковы ўжытак пераважна дзелавыя помнікі даюць толькі прыблізнае ўяўленне аб запазычаннях старабеларускай мовы, бо дзелавыя помнікі з-за сваёй тэматычнай абмежаванасці і стылявой аднастайнасці змяшчаюць параўнальна мала запазычанай лексікі. Жураўскі. У жанравых і стылявых адносінах байкі Я. Коласа маюць шмат агульнага з дакастрычніцкімі апавяданнямі з цыкла «Казкі жыцця». Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)