хвароба скуры, пры якой парушаецца абмен парфірынаў. Прыкметы: эрытэматозныя і булёзныя высыпкі на адкрытых ч. цела, пасля якіх застаюцца пігментныя і атрафічныя цёмна-чырв.плямы. Лячэнне залежыць ад прычыны ўзнікнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮРЗА́ (Vipera lebetina),
змяя сям. гадзюкавых. Пашырана ў Паўн.-Зах. Афрыцы, Азіі, на некат. астравах Міжземнага м. Жыве ў сухіх перадгор’ях, цяснінах, па схілах гор і далінах рэк, у вінаградніках, садах. Падвід (V.l. schweizeri), які жыве на а-вах Эгейскага м., занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 1,6 м. Афарбоўка зверху шаравата-пясчаная або карычнявата-чырвоная, уздоўж спіны папярочна выцягнутыя цёмна-бурыя або аранжавыя плямы. Па баках цела больш дробныя цёмныя плямы. Галава аднатонная. Бруха светлае, у дробных цёмных плямках. Яйцажывародная, адкладвае да 43 яец. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, дробнымі птушкамі. Укус гюрзы можа быць смяротным. Яд выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запатне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і запацець. А ў Баркоўскага .. запатнела лысіна і павыступалі чырвоныя плямы на шчоках.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыступа́ць, ‑ае; зак.
Выступіць, паказацца на чым‑н. у вялікай колькасці. Павыступалі кроплі поту. □ Ад сырасці на фіранках павыступалі белыя плямы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаго́йвацца, ‑аецца; зак.
Загаіцца — пра ўсё, многае. Лёня ачуняў. Скулы яго пазагойваліся, толькі на ручках і на ножках засталіся сінія плямы.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
петэ́хія
(іт. petecchie = плямы)
дробнае кропачнае кровазліццё на скуры або слізістых абалонках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАДРАМА́ЛЬНЫ ПЕРЫ́ЯД (ад грэч prodromos які бяжыць наперадзе, прадвеснік),
стадыя развіцця хваробы, што папярэднічае яе асн. клінічным праявам. У час П.п. можна распазнаць хваробу па яе параўнальна ранніх сімптомах (напр., плямы Копліка—Філатава пры адры).