бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1989). Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1989). Скончыла БДУ (1957). У 1986—91 працавала ў Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах гуманізацыі і гуманітарызацыі пед. працэсу, гісторыі педагогікі, філасофіі адукацыі, маральнага выхавання, у т. л. манаграфіі «Выхаванне чалавечнасці» (1985).
Тв.:
Организация нравственного просвещения старшеклассников. Мн., 1974;
Нравственно-эстетическое воспитание школьников. 2 изд. Мн., 1988 (разам з І.І.Казімірскай);
Идейно-нравственное воспитание учащихся в процессе обучения. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВІ́ЦЕБСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т,
1) спецыяльная навуч. ўстанова ў Віцебску ў 1910—18. Рыхтаваў настаўнікаў для няпоўнай сярэдняй школы. Прымаліся асобы мужчынскага полу правасл. веравызнання, якія скончылі настаўніцкую семінарыю і мелі 2-гадовы пед. стаж. Тэрмін навучання 3 гады. Выкладаліся агульнаадук. прадметы, педагогіка, псіхалогія, школазнаўства, методыка выкладання мовы, матэматыкі, прыродазнаўства. Меў б-ку (каля 3 тыс. тамоў). Пры ін-це былі вышэйшае пач. вучылішча, дзе студэнты праходзілі практыку, курсы ручной працы, фізвыхавання, чыстапісання, рус. мовы і інш.Ін-т зрабіў 5 выпускаў, падрыхтаваў каля 150 настаўнікаў. Пераўтвораны ў Віцебскі пед.ін-т (гл.Віцебскі універсітэт).
2) Навуч. ўстанова пры Віцебскім пед. ін-це для падрыхтоўкі настаўнікаў 7-гадовай школы. Існаваў у Віцебску ў 1935—55 (у перыяд Вял. Айч. вайны не працаваў). Тэрмін навучання 2 гады. Прымаліся асобы з сярэдняй агульнай або пед. адукацыяй. Напачатку дзейнічала толькі гіст. аддзяленне, якое ў 1937 пераўтворана ў гіст.-філал. і адкрыты фізіка-матэм. і прыродазнаўча-геагр. аддзяленні. Ін-т падрыхтаваў больш за 2 тыс. выкладчыкаў. Аб’яднаны з Віцебскім пед. ін-там.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ШНІКАВА Кіра Кір’янаўна
(20.2.1897, г. Фергана, Узбекістан — 27.4.1978),
бел. і рус. педагог, мовазнавец. Праф. (1964). Скончыла Вышэйшыя навук.-пед. курсы пры 2-м Маскоўскім ун-це (1928). З 1947 у Маскоўскім пед. ін-це замежных моў, з 1967 — заг. кафедры эксперым. фанетыкі ў Мінскім пед. ін-це замежных моў. Аўтар шэрагу даследаванняў па фанетыцы франц. мовы: інтанацыі і рытміцы, слоўным і фразавым націску; па агульных пытаннях прасодыі, інтанацыі і фанетычнай стылістыкі. У сааўт. выдала «Уводна-карэктыўны фанетычны курс французскай мовы» (1974). Пад яе навук. кіраўніцтвам падрыхтавана плеяда бел. раманістаў і фанетыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУ́ЧЫК Сяргей Міронавіч
(20.1.1915, г. Брэст — студзень 1984),
бел. мовазнавец-германіст. Д-рфілал. н. (1973), праф. (1978). Скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве (1936), дзярж.пед. курсы для выкладчыкаў ням. мовы ў Варшаве (1937) і Мінскі пед.ін-т замежных моў (1963). Настаўнічаў, выкладаў у Гродзенскім (1946—55) і Мінскім (1962—83) пед. ін-тах замежных моў. Даследаваў праблемы тэорыі ням. мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў. Аўтар прац: «Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы» (1972), «Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы» (1972). Сааўтар «Практычнай фанетыкі нямецкай мовы» (ч. І, 1984). Пад яго навук. кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне бел. вучоных-германістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАМЫ́КІНА Вера Іванаўна
(н. 14.7.1920, Іванаўскія хутары, Яраслаўская вобл., Расія),
гісторык антычнасці. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1990). Скончыла Яраслаўскі пед.ін-т (1948). З 1952 у Віцебскім, з 1954 у Магілёўскім пед. ін-тах, з 1957 у Кабардзіна-Балкарскім ун-це. З 1961 у БДУ, у 1962—92 у Мінскім пед. ін-це. З 1993 жыве ў г. Рыбінск. Даследуе гісторыю раннякласавых грамадстваў і пераходны перыяд ад антычнасці да сярэднявечча. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ па гісторыі стараж. свету.
Тв.:
К проблеме истории докапиталистических обществ (на материале Древней Руси). Мн., 1970;
В поисках истины о раннем христианстве. Мн., 1989;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Барысавіч
(н. 24.2.1934, в. Задвор’е Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1968), праф. (1991). Скончыў БДУ (1956). З 1965 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па методыцы пошуку рашэння матэм. задач. Распрацаваў метадычную сістэму развіццёвага навучання матэматыцы ў сярэдняй школе.
Тв.:Метод параллельных проекций. Мн., 1985; Упражнения по алгебре и началам анализа. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у 1936—54 пры Гомельскім пед. ін-це. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні: фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., рус. і бел. мовы і л-ры, гіст., завочнае і падрыхтоўчае (з 1944). У 1941 эвакуіраваны ў г. Амутнінск Кіраўскай вобл. Аднавіў работу ў Гомелі ў 1944. У 1954 аб’яднаны з Гомельскім пед. ін-там.