караве́ла

(іт. caravella, ад ісп. carabela)

старадаўняе марское паруснае судна са складанай сістэмай парусоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

санда́л2

(тур., кр.-тат. sandal)

аднамачтавае паруснае судна, якім карысталіся цюркскія народы Прычарнамор’я.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шнэ́ка

(нарв. snekke)

невялікае вёслава-паруснае судна на Белым моры і каля Мурманскага ўзбярэжжа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бот

(гал. boot)

невялікае паруснае, вёсельнае або маторнае судна для перавозак, рыбалоўнага промыслу і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

я́хта

(англ. yacht, ад гал. jacht)

паруснае або маторнае судна для воднага спорту і прагулак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брыг

(англ. brig, ад іт. brigantino = брыганціна)

марское двухмачтавае ваеннае ці гандлёвае паруснае судна 18—19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каю́к 1, нескл., м.

Разм. Канец, пагібель, смерць. — Канчаецца іх панаванне. Губернатары і тыя хвасты пападціскалі. Свабода, брат, пайшла! Каюк міністрам! Колас. Тры дні ішлі без дарог, праз балоты ля Нёмана, некалькі разоў пападалі ў такія перадзелкі, што не пажадаеш злодзею, думалі — каюк. Быкаў.

каю́к 2, а́, м.

Уст. Рачное вёслава-паруснае грузавое судна.

[Тур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барк

(гал. bark)

вялікае паруснае марское судна, у якога на задняй мачце косыя парусы, а на астатніх прамыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

płótno

н.

1. палатно;

płótno żaglowe — паруснае палатно;

blady jak płótno — бледны (белы) як палатно;

2. палатно; карціна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лю́гер

(ням. Lugger)

1) трохмачтавае паруснае судна з бізань-мачтай перад воссю руля;

2) даўнейшы трохмачтавы парусны ваенны карабель.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)