1. Які мае адносіны да паперы (у 1 знач.). Папяровая фабрыка. □ На папяровы камбінат Вязуць драўніну людзі...Кляўко.// Зроблены з паперы. Папяровыя кветкі.
2.перан. Які не ажыццяўляецца на справе, існуе толькі на паперы. — Паперкі захацелася? — жорстка сказаў Алесь. — Ведаеш, дзе б ты апынуўся са сваёй папяровай воляй? Глядзі...Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНДЭНСА́ТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,
прылада для назапашвання электрычных зарадаў. Мае 2 ці больш электродаў (абкладкі), раздзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога значна меншая за памеры абкладак. Асн. характарыстыкі — электраёмістасць і тангенс вугла страт (гл.Дыэлектрычныя страты). Адрозніваюць К.э. папяровыя, керамічныя, паўправадніковыя, слюдзяныя, электралітычныя (дыэлектрык — вокіс алюмінію ці танталу), з вадкім ці газападобным дыэлектрыкам і інш.; пастаяннай, паўпераменнай (настроечныя — трымеры) і пераменнай ёмістасці. К.э. і іх батарэі выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, тэлебачанні, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш.Гл. таксама Варыкап, Варыконд.
Будова кандэнсатараў электрычных: а — папяровых; б — слюдзяных; в — паветраных; 1 — абкладка (фольга); 2 — дыэлектрык; 3 — ротарныя пласціны; 4 — статарныя пласціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
papierowy
papierow|y
папяровы;
pieniądze ~e — папяровыя грошы;
waga ~a спарт. найлягчэйшая вага, «вага мухі»
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
апла́тка, ‑ткі, ж.
1. Абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсуля. Прымаць хінін у аплатках.// Лякарства ў такой абалонцы, у капсулі.
2.Уст. Маленькі кружок клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] — А гэтыя, як на іх ... папяровыя аплаткі ёсць?Бажко.
3. Аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці.
[Ад лац. oblata (мн.) — прынашэнні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЗІЛІКА́ТА (Basilicata),
Луканія, адм. вобласць на Пд Італіі. Пл. 10 тыс.км². Нас. 625 тыс.чал. (1990). Уключае правінцыі Матэра і Патэнца. Адм. ц. — г. Патэнца. На ПдУ абмываецца зал. Таранта Іанічнага м., на ПдЗ — зал. Палікастра Тырэнскага м.Зах., паўд. і паўн. часткі занятыя Луканскімі Апенінамі (г. Сірына, 2007 м). На У плато і прыбярэжная нізіна.
Клімат міжземнаморскі. Расліннасць — ксерафітныя лясы і хмызнякі. Нафтахім., пракатныя, машынабуд., папяровыя, харч., дрэваапр., швейныя прадпрыемствы. Невялікая здабыча прыроднага газу і лігнітаў. Гал.с.-г. культуры — пшаніца, авёс; вырошчваюць таксама бабовыя, капусту, перац, раннюю гародніну. Садоўніцтва і вінаградарства. Жывёлагадоўля пераважна горнапашавая (авечкі і козы). Транспарт аўтамаб. і чыгуначны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН ((Anderson) Шэрвуд) (13.9.1879, г. Камдэн, штат Агайо, ЗША — 8.3.1941),
амерыканскі пісьменнік. Першы раман «Сын Уіндзі Макферсана» (1916). Вядомасць прынеслі зб-кі апавяданняў «Уайнсбург, Агайо» (1919), «Трыумф яйка» (1921), «Коні і людзі» (1923) і інш. Даследаваў уплыў індустрыялізацыі і сац. адчужэння на чалавечую псіхіку (раманы «Людзі, якія маршыруюць», 1917; «Па той бок жадання», 1932, і інш.). Пад уплывам фрэйдызму напісаны раманы «Мноства шлюбаў» (1923), «Цёмны смех» (1925). Як бескампрамісны рэаліст і праніклівы псіхолаг зрабіў уплыў на некаторых амер. пісьменнікаў 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
банкно́ты
(англ. banknotes, ад bank = банк + note = запіс)
папяровыя грашовыя знакі, якія выпускаюцца банкам і павінны забяспечвацца золатам і іншымі каштоўнымі металамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эмітава́ць
(лац. emittere = выпускаць)
1) выпускаць у абарачэнне папяровыя грошы, каштоўныя паперы, 2) фіз. выпраменьваць электроны або іоны пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мішэ́нь, ‑і, ж.
1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стрэльбе. Два тыдні страляў Павел у папяровыя мішэнь, катаўся на лыжах каля горада.Шахавец.На плячах .. [Юрка] нясе шчыт з прыклеенай мішэнню.Жычка.// Аб’ект для стральбы, пападання. Стрэлы гучалі адзін за адным, як на стрэльбішчы, толькі мішэнямі служылі жывыя людзі.Дамашэвіч.
2.перан. Аб тым, хто (што) з’яўляецца прадметам нападак.
[Ад перс. mešan — знак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАПЕ́РНІКА І ГРЭ́ШЭМА ЗАКО́Н,
эканамічны закон аб неабходнасці строгага вызначэння колькасці грошай, якія знаходзяцца ў абарачэнні. У адносінах да метал. грошай гэты закон сфармуляваў М.Капернік у 1526. Ён лічыў, што лішак грошай звыш устаноўленай колькасці непазбежна вядзе да змянення рыначнай ацэнкі манет, да таго, што «за манету нельга набыць такую колькасць серабра, якую яна ў сабе заключае». Англ.дзярж. дзеяч і фінансіст 16 ст. Т.Грэшэм таксама прыйшоў да высновы, што «горшыя грошы выцясняюць з абарачэння лепшыя». Дзеянне К. і Г. з. характэрна ў асн. для біметалізму, а таксама пры інфляцыі, калі залатыя і сярэбраныя манеты свядома выводзяцца са сферы абарачэння і ў ёй звычайна застаюцца папяровыя грошы.