Мігаце́ць1 ’паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку’, ’свяціць няроўным бляскам’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Растарг.), ’ярка блішчэць’ (Шат.), ’пералівацца колерамі’ (КЭС, лаг.), мігце́ць ’тс’, ’ледзь свяціць’ (ТСБМ, Яруш.). Да прасл.migъtěti ’бліскацець, міргаць’ (Мяркулава, Этимология–1973, 58–59), і.-е. аснова *meig‑, якая ў балт. групе моў лае значэнні ’спаць’ (гл. міг) і ’туман’ (літ.miglà, лат.migla), як і ў ст.-грэч. (ὀμίχλη), алб. (mjegull), ст.-інд. (mēgha), авест. (māeɣa) мовах (Скок, 2, 420).
Мігаце́ць2 ’імжыць’ (рэч., Нар. сл.). Семантычны балтызм. Параўн. літ.miglà, лат.migla ’туман’, літ.miglóti(s) ’засцілацца туманам’. Да мігаце́ць1, міг (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць; з’яўляцца час ад часу. Белая суседчына хустка мільгала за рэдкім плотам.Мікуліч.//перан. З’яўляцца, праносіцца ў памяці. Не раз мільгала думка — стаць ляснічым, садзіць бярозы і сосны.Навуменка.Нешта даўно забытае мільгала ў памяці.Чарнышэвіч.
2. Хутка праносіцца адно за другім, зменьваючы адно другім. Міма вокнаў вагона мільгаюць пералескі, злёгку кранутыя пазалотай восені.Шахавец.Міналася спусцелае поле і голыя гайкі, і мільгалі на спатканне тэлеграфныя слупы.Гарэцкі.
3.(1і2ас.неўжыв.). Свяціць коратка, з перарывамі; бліскаць. Насупраць мільгаюць зарніцы, Гудуць урачыста гудкі.Хведаровіч.— Глядзіце, глядзіце! Вунь там мільгае агеньчык!Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
wyłaniać się
wyłania|ć się
незак.
1. з’яўляцца; паказвацца;
spośród drzew wyłaniać się wieża — сярод дрэў відаць вежа;
wyłaniać się myśl — вымалёўваецца думка;
2.перан. выяўляцца; з’яўляцца; паўставаць;
~ją się trudności — выяўляюцца цяжкасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Патыка́ць1 ’дараваць за дрэнныя ўчынкі, пакідаць непакараным’ (бялыніц., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), ’патураць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да патака́ць (гл.).
Патыка́ць2 ’сустракаць’ (Нас.). З польск.potykać (się) ’тс’. Сюды ж ганц.патыка́ць ’рабіцца блага, млосна’ (Сл. ПЗБ).
Патыка́ць3, патыка́цца ’утыкаць нос (не ў сваю справу)’ (Нас.), ’рабіць спробу зайсці’ (КЭС, лаг.), з’яўляцца, паказвацца на вочы’ (хойн., Мат. Гом.), паткну́цца ’сунуцца, паказацца куды-н.’ (ТСБМ), потыка́ць ’тыцкаць, соваць’ (ТС). Да тыкаць < прасл.tykati (sę), роднаснага з лат.tūkât, tūcît ’мясіць, ціснуць’, ст.-в.-ням.dûhen ’ціснуць’. Чаргаваннем галосных кораня звязана з ткаць (Фасмер, 4, 130).
Патыка́ць4 ’ткаць па аснове рознакаляровым утком’ (лід., віл., бар., шум., швянч., Сл. ПЗБ), драг.натыка́ты ’тс’ (Клімчук, вусн. паведамл.), патыка́нка ’дыван з ільняной асновай, патыканы рознакаляровымі ніткамі’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Магчыма, сюды ж польск.potykaczka ’спадніца, тканая ў чатыры полкі’. Параўн. н.-луж.potykaś ’зацыраваць’. Да па‑ < прасл.po‑ і ткаць < прасл.tъkati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раня́ць ’даваць магчымасць упасці, упускаць; скідаць (пра лісце)’ (ТСБМ), слёзкі раняе (Сержп. Прык.), сьлёзкі роніць (Касп.), рані́ць ’выкідваць, аддаваць’ раніла дзіця, рані́ць душу (ашм., мядз., Сл. ПЗБ), ’губляць, траціць, не шкадаваць’: здоровье своё роню на васъ (Нас.), сюды ж роны́тыса ’аблівацца слязамі’ (Доўн.-Зап., Пін.). Параўн. рус.дыял.рони́ть ’кінуць, даць магчымасць упасці’, укр.рони́ти ’даваць упасці; скідаць’, польск.ronić ’траціць, выкідваць; звяргаць’, ’ліць слёзы’, ’губляць пер’е, рогі, зубы’, ’лускаць зерне’, чэш.roniti (пра слёзы) ’праліваць’, славац.roniť ’цячы, ліцца’, в.-луж.ronić ’губляць, праліваць (слёзы)’, н.-луж.roniś ’тс’, серб.ро̀нити ’даваць нырца’, балг.ро́ня ’аддзяляць, абрываць; праліваць (слёзы)’, макед.рони ’тс’. Імаверна, першасным значэннем прасл.*roniti з’яўлялася ’даць, дазволіць, даць магчымасць упасці’; параўноўваюць з гоц.urrannjan ’паказвацца; узыходзіць (пра сонца)’, ст.-в.-ням.rennan ’прымушаць цячы, хутка бегчы’, грэч.ραίνω ’акрапляю, абсыпаю’ (Фасмер, 3, 501; Шустар-Шэўц, 2, 1235; БЕР, 6, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
blíckenvi (auf A) глядзе́ць (на каго-н., на што-н.), зірну́ць (на каго-н., на што-н.);
zur Érde ~ апусці́ць во́чы;
sich ~ lássen*пака́звацца;
das lässt tief ~ гэ́та мно́га зна́чыць, гэ́та наво́дзіць на разважа́нні
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)