рака ў Мінску, правы прыток р. Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. каля 5 км. У канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. заключана ў падземны калектар. Пачынаецца на ПдЗ горада, працякае пад зямлёй у раёне ўсх. часткі праспекта Жукава, вуліц Чыгуначная, Грушаўская, Разінская, Рамізніцкая, праспекта Дзяржынскага, з паўд. боку Тэатра музкамедыі, пад вуліцамі Мяснікова і Няміга, упадае ў Свіслач насупраць Траецкага прадмесця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
underpass
[ˈʌndərpæs]
n.
перае́зд -а (пад палатно́м чыгу́нкі, аўтастра́дай); тунэ́ль -я m.; падзе́мны перахо́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
клаа́ка, -і, ДМ клаа́цы, мн. -і, клаа́к, ж.
1.Падземны канал для сцёку нечыстот.
2.перан. Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе (кніжн.).
3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых; спец.).
|| прым.клаака́льны, -ая, -ае (да 3 знач.) іклаа́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
штрэк, ‑а, м.
Спец. Гарызантальная падземная горная выпрацоўка, накіраваная па лініі пласта карыснага выкапня і не мае прамога выхаду на паверхню. Транспарцёры падвозяць здабытую соль з бакавых штрэкаў на падземны руднічны двор і паднімаюць на паверхню.В. Вольскі.
[Ад ням. Strecke.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КОНС,
адзін з найб. старажытных рым. аграрных багоў, што шанаваліся разам з багіняй Опс. Ушаноўваўся як абаронца запасаў збожжа, схаваных пад зямлёй. Яго падземны алтар адчынялі раз на год у час свята кансуалій, калі К. прыносілі ахвяры і наладжвалі ў яго гонар гульні і спаборніцтвы. Пазней кансуаліі зліліся са святам коннага Нептуна, а сам К. з прычыны сугучча яго імя са словам «савет» (лац. consilium) лічыўся богам добрых парад.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
По́ныр’ю ’ўніз галавой’ (Сцяшк. Сл.), панікнуць ’спатыкнуцца’ (Сл.). Рус.по́ныр ’падземны паток’, ’сыход патоку ў глыб зямлі’, штыром ’нырком’, макед.напор ’месца, дзе паток сыходзіць пад зямлю’. Ад по- і ныраць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАСЕ́ЙН РАЧНЫ́,
частка зямной паверхні, з якой вада сцякае ў раку (рачную сістэму). Сцёк адбываецца па зямной паверхні, у тоўшчы глебаў і рыхлых покрыўных адкладаў, а таксама па шчылінах у крышт. горных пародах, праз разгрузку артэзіянскіх водаў. Адрозніваюць падземны і паверхневы рачныя басейны, межы якіх часта не супадаюць (асабліва ў карставых раёнах). Басейны асобных рэк падзяляюцца водападзеламі. Найб. рачны басейн у свеце ў Амазонкі (7,2 млн.км²), у Беларусі — Дняпра (63,7 тыс.км², без Прыпяці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́СПА (Prespa),
возера на З Балканскага паўвострава, на мяжы Македоніі, Албаніі і Грэцыі. Пл. 285 км². Глыб. 54 м. Знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне каля паўн. краю гор Пінд, на выш. 853 м. Злучана пратокай з воз. Мікры-П. Мяркуецца, што падземны сцёк ідзе праз карставыя поласці ў воз. Ахрыдскае (16 км на ПнЗ ад П.). Штогадовыя ваганні ўзроўню 1,5—2 м. Рыбалоўства. На берагах П. — нац. паркі Галічыца (Македонія), Мікра-Прэспа (Грэцыя).