ната́лкивание​II

1. нашту́рхванне, -ння ср.; напіха́нне, -ння ср.;

2. навядзе́нне, -ння ср.; падбухто́рванне, -ння ср.; падбіва́нне, -ння ср.; см. ната́лкивать​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́ва, ‑ы, ж.

Разм.

1. Дамоўленасць аб чым‑н., угавор. І дзядзька доўга не чакае, Маўчком ён Костусю ківае; А Кастусёк даўно гатовы — У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны. Колас.

2. Падгавор, падбухторванне на якое‑н. дзеянне; указанне. Зрабіць па намове. □ Па намове жонкі.. [Марцін] заехаў у Масева і патрабаваў ад брата ўплаты за сваю частку. Карпюк.

3. Нагавор на каго‑н., паклёп. Пусціць у ход подкуп і намовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настра́ивание

1. настро́йванне, -ння ср.; нала́джванне, -ння ср.;

2. перен. настро́йванне, -ння ср.; падбухто́рванне, -ння ср.; падбіва́нне, -ння ср.; падгаво́рванне, -ння ср.; см. настра́ивать​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

namowa

namow|a

ж. падгаворванне, падбухторванне; угаворванне;

działać z czyjej ~y — пагард.. дзейнічаць па чыім падгаворванні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

правака́цыя, ‑і, ж.

1. Здрадніцкія дзеянні тайных агентаў паліцыі, што праніклі ў рэвалюцыйныя арганізацыі з мэтай шпіянажу і падбухторвання да выступленняў, якія павінны прывесці гэтыя арганізацыі да аслаблення і разгрому.

2. Наўмыснае падбухторванне каго‑н. да такіх дзеянняў і ўчынкаў, якія могуць прывесці да дрэнных вынікаў. Я зразумеў, што і мне, карэспандэнту савецкай газеты, будзе не лёгка, інакш кажучы, трэба быць гатовым да розных правакацый і нечаканасцей. Новікаў.

3. Спец. Штучнае выкліканне якіх‑н. з’яў хваробы.

4. Спец. Штучнае паскарэнне прарастання насення.

[Ад лац. provocatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натра́вливание​I

1. натру́чванне, -ння ср., атру́чванне, -ння ср., тручэ́нне, -ння ср.;

2. напалёўванне, -ння ср.;

3. нацко́ўванне, -ння ср., падбухто́рванне, -ння ср.; см. натра́вливать​I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правака́цыя

(лац. provocatio = выклік)

1) здрадніцкае падбухторванне каго-н. да дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў;

2) агрэсіўнае дзеянне з мэтай выклікаць ваенны канфлікт;

3) мед. штучнае выкліканне якіх-н. праяў хваробы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

подбива́ние

1. падбіва́нне, -ння ср.;

2. падбіва́нне, -ння ср., падшыва́нне, -ння ср.;

3. падбіва́нне, -ння ср.; падгаво́рванне, -ння ср.; падбухто́рванне, -ння ср.;

4. падбіва́нне, -ння ср.; см. подбива́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

inspiracja

inspiracj|a

ж.

1. натхненне;

~a twórcza — творчае натхненне;

2. інспірацыя; штуршок, падгаворванне, падбухторванне;

z czyjej ~i — па чыім падгаворванні (падбухторванні)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)