2.узнач.прым. З апушчанай галавой, хмурны. Усе сядзелі ўнураныя, паапускаўшы галовы, і пакутліва чакалі, ці скора скончыцца прамова.Дуброўскі.Грэбліва павёўшы брывом, Юрка адклаў кнігу і сеў — унураны, быццам адгароджаны сцяной ад айчыма.Карпаў.
3.узнач.прым.Паглыблены ў што‑н., задуменны. Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУДА́ЙЦІС ((Gudaitis) Антанас Марціна) (29.7.1904, г. Шаўляй, Літва — 20.4.1989),
літоўскі жывапісец. Засл. дз. маст. Літвы (1961). Нар. мастак Літвы (1964). Нар. мастак СССР (1985). У 1926—29 вучыўся ў Каўнаскім ун-це і ў Каўнаскай маст. школе, у 1929—33 — у Нац. школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы. Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—67), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатр. дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі. Дзярж. прэмія Літвы 1965.
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1969). Нар.арт.СССР (1976). Герой Сац. Працы (1984). Чл.-кар.АМ Германіі. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1955), выкладаў у ім (з 1977 праф.). Творчасці ўласцівы лаканізм рэжысуры, камернасць сюжэтаў, паглыблены псіхааналіз характараў, лірычныя інтанацыі, дэталёвая дакладнасць, мяккі гумар. Паставіў фільмы: «Дом, у якім я жыву» (1957, з Я.А.Сегелем), «Бацькоўскі дом» (1959), «Калі дрэвы былі вялікімі» (1962), «Сіні сшытак» (1964), «Злачынства і пакаранне» (1970), «Зорная хвіліна» (1975; маст.-дакумент.), тэлесерыял «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980; Ленінская прэмія 1982), «Памерці не страшна» (1991) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАСФЕРЭ́ЛА (Mycosphaerella),
род сумчатых грыбоў сям. мікасферэлавых. Каля 1000 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах. На Беларусі некалькі дзесяткаў відаў, большасць якіх выклікаюць плямістасці раслін, асабліва лісця. Найб. вядомыя М.: кропкападобная (M. punctiformis), малінавая (M. rubi), парэчкавая (M. ribis), смуродная (M. sentina), суніцавая (M. fragariae) і інш.
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) дыям. 0,5—0,8 мм, шарападобныя ці пляскатыя, паглыблены ў субстрат і маюць простую адтуліну (порус). Сумкі (ад 4—6 да 70—100) цыліндрычныя або булавападобныя ў псеўдатэцыях. Сумкаспоры (па 8—16) бясколерныя ці жаўтаватыя. Найб. актыўная канідыяльная стадыя (адносіцца да грыбоў родаў септорыя і цэркаспора). Сумчатая стадыя звычайна развіваецца на адмерлых і перазімавалых рэштках раслін.
якуцкі паэт. Скончыў Вышэйшыя ліг. курсы ў Маскве (1957). Друкаваўся з 1937. Першая кніга «Апавяданні» (1945). У паэт. зб-ках «Мая радзіма» (1949), «Мірны горад» (1958), «Белы конь Манчары» (1969, Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1971), «Гучанне тайгі» (1972), «Галасы зямлі» (1977), «Мая Палярная зорка» (выд. 1980) і інш. — жыццё, праца, суровая і непаўторная прырода Поўначы, лёс чалавека самабытнага якуцкага краю. Яго паэзіі ўласцівы маштабнасць і глыбіня думкі, лірызм і публіцыстычнасць, паглыблены псіхалагізм. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, кнігі перакладаў «Сябры-паэты» (1963). На бел. мову творы Д. пераклаў У.Правасуд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да клопатаў; паглыблены ў клопаты; руплівы. Клапатлівы гаспадар. □ Над пасекай гулі клапатлівыя нястомныя пчолы.Асіпенка.// Які выражае клапатлівасць; заклапочаны, неспакойны. Альбіна, не спускаючы вачэй са Станіслава, заўважыла яго клапатлівы роздум, яго несамавітую ўстрывожанасць, кінулася да яго.Сабаленка.
2. Звязаны з клопатамі, турботамі, які патрабуе клопатаў, турбот. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу.Хадкевіч.// Поўны клопатаў, турбот. Клапатлівая дзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛАВІ́ЦЭПС, спарыння (Claviceps),
род сумчатых грыбоў пірэнаміцэтаў парадку спарыннёвых. Каля 30 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі найб. вядомы К. пурпуровы (C. purpurea). Паразіт злакавых і асаковых раслін.
Цыкл развіцця — 3 стадыі: канідыяльная, склероцыі і галоўчатыя стромы. Чорна-фіялетавыя склероцыі (рожкі) даўж. 1—5 см утвараюцца ў завязі заражаных раслін. Пасля перазімоўкі ў глебе яны прарастаюць у выглядзе стром чырв. ці жоўтага колеру з перытэцыямі. Спелыя аскаспоры выкідваюцца ў час цвіцення злакаў і распаўсюджваюцца ветрам. На заражаных раслінах развіваюцца канідыі; яны паглыблены ў кроплі цукрыстай вадкасці для прываблівання насякомых. Пры пападанні на кветку з канідый развіваюцца склероцыі. Прымесь склероцыяў у муцэ або кармах выклікае хваробу эргатызм. Алкалоіды спарынні ўплываюць на ц. н. с., гладкую мускулатуру, выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭВАСЯ́Н (Грант Ігнатавіч) (н. 12.2. 1935, с. Ахнідзор, Арменія),
армянскі пісьменнік. Скончыў Ерэванскі пед.ін-т (1962). Друкуецца з 1959. У кнігах аповесцей і апавяданняў «Мы і нашы горы», «Аранжавы табун» (абедзве 1962), «Жнівень» (1967), «Маці едзе жаніць сына», «Жыла зямлі» (абедзве 1973), «Наш бег», «Дрэвы» (абедзве 1978), «Ташкент» (1982), «Гаспадар» (1983) і інш. жыццё сучаснай вёскі, складаны свет чалавечых узаемаадносін, непарыўная сувязь чалавека і прыроды. Яго творам уласцівы паглыблены псіхалагізм і філас. сімволіка, тонкае паэтычнае светаадчуванне, лірызм і гумар. Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў. Дзярж. прэмія Арменіі 1983. Дзярж. прэмія СССР 1984. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі А.Васілевіч, У.Васілевіч, М.Гіль, М.Татур, Г.Шаранговіч, А.Шарахоўская, Г.Шупенька.
Тв.:
Бел.пер. — Мы і нашы горы: Аповесці, апавяданні. Мн., 1988;
Рус.пер. — Твой род: Повести и рассказы. М., 1982.