процівага́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для аховы органаў дыхання, вачэй і твару чалавека ад атрутных газаў бактэрый, вірусаў.

|| прым. процівага́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тракт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Шырокая праезджая дарога.

Страўнікава-кішачны тракт (спец.) — сукупнасць стрававальных органаў жывёл і чалавека.

|| прым. тра́ктавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яйцаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.

|| прым. яйцаво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лямбліёз, ‑у, м.

Захворванне органаў стрававання чалавека, якое выклікаецца лямбліямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстэзіяло́гія, ‑і, м.

Раздзел анатоміі, які вывучае будову органаў пачуццяў.

[Ад грэч. aisthēsis — пачуццё, адчуванне і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

by-law [ˈbaɪlɔ:] n.

1.BrE пастано́ва о́рганаў мясцо́вай ула́ды

2. AmE зако́н або́ пра́віла клу́ба ці фі́рмы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гемаглабі́н, -у, м.

Бялковае рэчыва ў складзе крыві, якое надае ёй чырвоны колер і пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак арганізма.

|| прым. гемаглабі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канве́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі ў некаторых краінах (у Францыі ў 1792—1795 гг.).

Нацыянальны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

артыкуля́цыя, -і, ж.

Работа органаў маўленчага апарату, неабходная для вымаўлення пэўнага гука, а таксама іх становішча пры вымаўленні таго ці іншага гука.

|| прым. артыкуляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэспіра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прылада для аховы органаў дыхання (а таксама вачэй, вушэй) ад пылу, шкодных газаў.

Пылаахоўны р.

|| прым. рэспіра́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)