метамарфо́за, -ы, мн. -ы, -фо́з, ж.

1. Відазмяненне, пераўтварэнне, пераход у іншую форму развіцця з набыццём новага знешняга выгляду і функцый (спец.).

М. вусеня ў матылька.

2. Поўная канчатковая перамена, змяненне (кніжн.).

З ім адбылася незвычайная м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

acclimate

[ˈæklɪmeɪt]

v.

прыстасо́ўваць, прыстасо́ўвацца (да но́вага клі́мату, асяро́дзьдзя або́ ўмо́ваў); акліматызава́ць, акліматызава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мезалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Сярэдні каменны век, пераход ад старажытнага да новага каменнага веку.

[Ад грэч. mésos — сярэдні, прамежкавы і lithos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руці́на

(фр. routine, ад route = дарога, напрамак)

боязь новага, застой, кансерватыўнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

руцінёр

(фр. routinier)

чалавек, схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага; кансерватар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. каго-што. Выказваць неадабрэнне ў адносінах да каго-н.

2. кім-чым. Грэбаваць.

Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў (прыказка).

|| зак. зганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. ганьбава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’яўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. з’яўляцца — з’явіцца. Прырода радасна сустракала з’яўленне новага дня. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акліматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

Прыстасаваць расліну, жывёліну да новага клімату, да новых жыццёвых умоў.

[Ням. akklimatisieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэм’е́ра, ‑ы, ж.

Першая пастаноўка новага спектакля. Прэм’ера «Паўлінкі» адбылася ў Вільні 27 студзеня 1913 года. Ярош.

[Фр. première.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натуралізацыя,

у біялогіі, поўнае ўжыванне новага для біяцэнозу віду.

т. 11, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)