рыфма, заснаваная на суцэльнай сугучнасці не толькі канцавых, але і ўнутраных гукавых элементаў верша. Пашырана ў нар.-паэт. творчасці. У бел. паэзіі сустракаецца ў вершах Я.Купалы, В.Віткі, Р.Барадуліна і інш.
За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод Па зменах змен, наўсход, на сход, За родам род, за годам год. (Я.Купала. «За годам год») Верш, цалкам напісаны П., называецца пантарымам. Напр., «Рыфма пра каханне» Я.Сіпакова:
Знай, дужы вецер, абы не злая дзея, —
Знайду — жывеце, рабыня, у зладзея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зні́шчыцца, ‑чыцца; зак.
Трапіўшы пад згубнае ўздзеянне каго‑, чаго‑н., спыніць сваё існаванне; знікнуць, загінуць. [Бамбардзіроўкай] накрывалася зямля крок за крокам. Так няйначай павінна была знішчыцца артылерыя, што спыніла тут увесь рух наўсход.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаба́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З вялікім выпуклым ілбом; шыракалобы. Апусціўшы лабатую вушастую галаву, .. [сабака] рынуўся насустрач мне.Савіцкі.
2. Падобны на лоб; акруглены, выпуклы. Лабаты ўзгорак. □ Жаўтагрывы, лабаты сланечнік павярнуў свой шырокі, бы рэшата, твар і пачаў углядацца наўсход.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружо́віць, ‑віць; незак., што.
Афарбоўваць у ружовы колер, рабіць ружовым. Марознае ранне звініць па вуглах, Ружовіць на сіверы шчокі.Кляшторны.Халоднае зімовае сонца ружовіла ўсход, калі Агата з Ліпачкай прыйшлі пад глухую астрожную сцяну.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАТЫ́Й, Бату,
Сан-ханСаін-хан (1208—1255),
мангольскі хан, военачальнік. Сын Джучы, унук Чынгісхана. Кіраваў улусам Джучы з 1227. У 1236 захапіў Дэшт-і-Кіпчак. У 1237—43 узначаліў паход ва Усх. Еўропу: у 1237—40 заваяваў Паўн.-Усх. і Паўн.-Зах. Русь, у 1241—42 уварваўся ў Польскую Галіцыю, Венгрыю і Далмацыю. Аслаблены барацьбой з рус. княствамі вясной 1242 быў вымушаны адступіць наўсход. У 1243 у нізоўях Волгі заснаваў феад. дзяржаву Залатая Арда са сталіцай Сарай-Бату (каля Астрахані). Удзельнічаў у перавароце ў Манг. імперыі (1251), калі ўлада перайшла да Мункэ.
Разм. Пайсці ў армію па прызыву. І Ігнась падаваўся далей наўсход, каб усё ж прызвацца ў войска.Гурскі.— А чаму табе, браце, у Мінскім ваенкамаце Не прызвацца было?..Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́странь, ‑і, ж.
Абл. Прастор (у 1 знач.). [Паруснік] белым лебедзем плыве па сіняй пространі мора.Самуйлёнак.Не паспее згусціцца цемра на палявой пространі, не пагасне бледная палоска на паўднёвым захадзе,.. як ужо святлее ўсход.Хадкевіч.Сям-там плывуць над сіняй пространню белыя парусы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІВАНО́Ў Уладзімір Усцінавіч (н. 25.4.1949, в. Мурожніца Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. акварэліст, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Разнастайныя па пластычнай манеры творы аб’ядноўвае мяккасць жывапісных рашэнняў і стрыманасць колеру. Сярод твораў: пейзажы «Месяц над возерам» (1985), «Край блакітных азёр» (1986), цыкл «Далёкі ўсход» (1990), «Раніца» (1995), «Браслаўшчына» і «Сведка стагоддзяў» (1996); нацюрморты «Вярба» (1986), «Нацюрморт з трубой, ракушкамі і марскімі вожыкамі» і «Кета» (абодва 1990), тэматычныя кампазіцыі «Сталі на смерць» і «Памяць» (абедзве 1985). Яго творам уласцівы адметная логіка пабудовы маст. вобраза, спалучэнне канкрэтыкі вобразных вырашэнняў з узнёсла рамантычнымі і сімвалічнымі прыёмамі яе інтэрпрэтацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Хукаць некаторы час. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Нічыпар пахукаў на іх і ўтарапіўся наўсход.Чарнышэвіч.Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эвакуі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) эвакуіраваным. Урача няма з першага дня акупацыі. Кажуць, яна эвакуіравалася.Шамякін.Калі пачалася вайна, ён [Астравухаў] разам з маці эвакуіраваўся з Беларусі наўсход.Данілевіч.
2.толькінезак.Зал.да эвакуіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)