МІЛЬЁНШЧЫКАЎ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (16.1.1913, г. Грозны, Расія — 27.5.1973),
расійскі вучоны ў галіне механікі і прыкладной фізікі. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Грозненскі нафтавыін-т (1932). З 1934 у Маскоўскім авіяц. ін-це, з 1944 у Ін-це механікі, з 1949 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. З 1962 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па механіцы, ядз. энергетыцы, газавай дынаміцы і фізіцы плазмы. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1954. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ (Міхаіл Уладзіміравіч) (н. 21.6.1936, в. Белавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Уфімскі нафтавыін-т (1965). З 1980 у Брэсцкім політэхн. ін-це (з 1990 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і спосабах выкарыстання зносаўстойлівых кампазіцыйных матэрыялаў, па ўшчыльняльнай тэхніцы гідрамашын і іх надзейнасці.
Тв.:
Структура и триботехнические характеристики износостойких композиционных материалов и покрытий (разам з В.Н.Малышавым) // Долговечность трущихся деталей машин: Сб. науч. ст.М., 1990. Вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАДНІ́ЦЫН (Анатоль Аляксеевіч) (н. 2.12.1910, с. Башына Тульскай вобл., Расія),
расійскі матэматык, геафізік і механік. Акад.АНСССР (1953), замежны чл. Балгарскай АН (1970). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Грозненскі нафтавыін-т (1931). У 1945—55 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова. У 1955—89 дырэктар Выліч. цэнтра АНСССР, адначасова праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та (з 1947). Навук. працы па праблемах дынамічнай метэаралогіі, аэрадынаміцы вял. скарасцей, прыкладной матэматыцы, нелінейнай механіцы, выліч. тэхніцы. Ленінская прэмія 1984; Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951.
расійскі геолаг. Акад. Расійскай АН (1970; чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі нафтавыін-т (1931). З 1971 дырэктар Ін-та тэктонікі і геафізікі (Хабараўск). Асн.навук. працы па геал. будове нафтаносных абласцей, эксперым. і тэарэт. тэктоніцы, агульных пытаннях будовы і развіцця зямной кары, скарыстанні матэм. метадаў і ЭВМ у геалогіі. Вывучаў вобласці распаўсюджання саляных купалаў і распрацаваў тэорыю салянога тэктагенезу. Ленінская прэмія 1988.
Тв.:
Тектоника нефтеносных областей. Т. 1—2. М., 1958 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА (Maracaibo),
возера (лагуна) у Венесуэле, у тэктанічнай упадзіне паміж гарамі Сьера-дэ-Перыха на З і Кардыльера-дэ-Мерыда на У, на Пд ад Венесуэльскага зал. Карыбскага м., з якім з’яднана мелкаводным (2—4 м) пралівам. Пл. 16,3 тыс.км², глыб. на Пд да 250 м. Берагі нізінныя, забалочаныя. У М. ўпадае каля 50 рэк. Плошча возера скарачаецца з-за інтэнсіўнага намнажэння алювіяльных асадкаў. Суднаходства. У раёне М. вядзецца здабыча нафты. На зах. беразе праліва марскі нафтавы порт Маракайба. Праз праліў пабудаваны мост даўж. 8,7 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ (Віталь Фёдаравіч) (24.5. 1941, г. Грозны, Расія — 4.11.1996),
бел. вучоны ў галіне здабычы і транспартавання нафты. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Грозненскі нафтавыін-т (1963). З 1981 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук, працы па распрацоўцы і эксплуатацыі нафтавых, газавых і газакандэнсатных радовішчаў. Стварыў тэорыю турбулентнага цячэння няўстойлівых эмульсій, распрацаваў тэхналогію вытв-сці магн. вадкасцей.
Тв.:
Сбор и подготовка неустойчивых эмульсий на промыслах. М., 1987;
Магнитные жидкости. М., 1989 (разам з Б.М.Бяркоўскім, М.С.Кракавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ЯЛ ДАТЧ-ШЭЛ ГРУП»
(Royal Dutch-Shell Group),
англа-нідэрландская нафтавая кампанія, адна з найбуйнейшых транснацыянальных нафтавых карпарацый, уваходзіць у Міжнар.нафтавы картэль. Засн. ў 1907 у выніку аб’яднання нідэрл. кампаніі «Роял датч петролеум компані» (1890) і англ. кампаніі «Шэл транспарт энд трэйдынг компані» (1897). Займаецца разведкай і здабычай нафты, газу, вугалю, руд каляровых металаў, перапрацоўкай нафты, вытв-сцю нафта-хім. і хім. прадуктаў. Мае ўласны танкерны флот, 69 нафтаперапрац. з-даў, буйныя нафтахім. камбінаты, 27 н.-д. цэнтраў. Аб’ядноўвае больш за 900 даччыных фірм у 100 краінах свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фонта́нпрям., перен. фанта́н, -на м.;
нефтяно́й фонта́нна́фтавы фанта́н;
фонта́н остроу́мияперен. фанта́н дасці́пнасці;
фонта́н красноре́чияперен. фанта́н красамо́ўства;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kartel, ~u
м. картэль;
kartel międzynarodowy — міжнародны картэль;
kartel naftowy — нафтавы картэль
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПЕК (ад галанд. pek смала),
рэшткі пасля перагонкі дзёгцю, а таксама нафтавай смалы. Паводле зыходнай сыравіны адрозніваюць П. каменнавугальны (найб. пашыраны), тарфяны, драўняны, нафтавы.
Каменнавугальны П. — цвёрдае тэрмапластычнае рэчыва чорнага колеру. Асн. кампаненты: шмат’ядз. кандэнсаваныя араматычныя і гетэрацыклічныя злучэнні (бензаантрацэн, бензапірэны, перылен, нафтацэн і інш.). Перагонкай каменнавугальнай смалы атрымліваюць сярэднетэмпературны (т-ра размякчэння 65—90 °C), а яго перагонкай з вадзяной парай — высокатэмпературны П. (135—150 °C). Выкарыстоўваюць для атрымання пекавага коксу, як сувязнае аноднай масы ў вытв-сці алюмінію, пры брыкетаванні цвёрдага паліва, у вытв-сці толю, руберойду і інш. Таксічны: атручэнні і скурныя пашкоджанні магчымыя пры ўздзеянні пылу, кантакце з вугальнымі брыкетамі.