Finánzministerium n -s міністэ́рства фіна́нсаў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ministry [ˈmɪnɪstri] n. (of)

1. BrE міністэ́рства;

the Foreign Ministry Міністэ́рства заме́жных спраў

2. тэ́рмін знахо́джання ва ўла́дзе міні́стра або́ кабіне́та міні́страў

3. свята́рства, па́старства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

общесою́зный агульнасаю́зны;

общесою́зное министе́рство агульнасаю́знае міністэ́рства;

предприя́тие общесою́зного значе́ния прадпрые́мства агульнасаю́знага значэ́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кур’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пасыльны ва ўстанове, які выконвае розныя даручэнні.

2. Службовая асоба, якая развозіць спешныя афіцыйныя даручэнні, сакрэтную пошту.

○

Дыпламатычны кур’ер — супрацоўнік Міністэрства замежных спраў, які перавозіць дыпламатычную пошту.

|| прым. кур’е́рскі, -ая, -ае.

Кур’ерскія даручэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юсты́цыя, ‑і, ж.

1. Правасуддзе, судаводства. Савецкая юстыцыя. Буржуазная юстыцыя.

2. Сукупнасць дзяржаўных органаў, якія займаюцца судаводствам; сістэма судовых устаноў. Міністэрства юстыцыі.

[Лац. justitia — справядлівасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

admiralty [ˈædmərəlti] n. адміралце́йства;

the Admiralty ваенна-марско́е міністэ́рства (у Вялікабрытаніі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

глаўк, ‑а, м.

Орган кіравання ў міністэрствах, ведамствах і пад., якому падпарадкоўваюцца прадпрыемствы адной галіны прамысловасці адпаведнага міністэрства або прадпрыемствы і ўстановы пэўнага раёна.

[Скарачэнне рускіх слоў: главный комитет (галоўны камітэт).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Home Office [ˈhəʊmˌɒfɪs] n. : the Home Office Міністэ́рства ўну́траных спраў (у Вялікабрытаніі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ве́данне, ‑я, н.

1. Знаёмства з чым‑н., валоданне чым‑н. Веданне жыцця. Веданне замежнай мовы.

2. Кніжн. Падпарадкаванне; распараджэнне. Інстытут знаходзіцца ў веданні міністэрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Dept. (пісьмовае скар. ад Department)

1. аддзе́л; аддзяле́нне

2. дэпарта́мент, міністэ́рства, ве́дамства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)