запусці́ць², -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак., што.
1. Давесці да запусцення, заняпаду.
З. зямлю.
З. гаспадарку.
З. вучобу.
2. Не прыняўшы своечасовых мер, даць развіцца чаму-н. (дрэннаму).
З. хваробу.
3. Адгадаваць.
З. бараду.
|| незак. запуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
метр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам.
Квадратны м.
Пакой даўжынёй тры метры.
2. Лінейка такой даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры.
Складны м.
|| прым. метро́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГА́РНЕЦ,
1) старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ быў прыняты да карыстання гарнец малы (шынковы), роўны 2,8237 л, і гарнец вялікі (цэхавы), у два разы большы (5,6474 л). У 19 ст. да ўвядзення метрычнай сістэмы мер карысталіся гарцам, роўным 3,2798 л.
2) Пасудзіна такой ёмістасці (умяшчальнасці).
т. 5, с. 67
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́ХМА,
1) адзінка масы ў сістэме англ. мер, складае 1/6 унцыі і роўная 1,772 г. 2) Адзінка масы аптэкарскай вагі; аптэкарская Д. складала 1/8 унцыі, або 3 скрупулы, рас. аптэкарская Д.=3,732 г, у англ. сістэме мер аптэкарская Д.=3,888 г. 3) Вадкасная Д. (ЗША) — мера і адзінка ўмяшчальнасці, роўная 3,6966 мл.
т. 6, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РА,
мера масы ў сістэме мер ВКЛ. Раўнялася 1 пуду.
т. 10, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́мерці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мра; -мер, -рла; зак.
1. Поўнасцю знікнуць у выніку гібелі, смерці.
Племя вымерла.
2. Абязлюдзець, апусцець у выніку масавай смерці жыхароў ад голаду, эпідэміі.
Вёска вымерла ад эпідэміі.
|| незак. выміра́ць, -а́е.
|| наз. выміра́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
контрме́ры, ‑мер; адз. контрмера, ‑ы, ж.
Меры, якія прымаюць у адказ на дзеянні праціўніка. Гестапаўцы неяк пранюхалі аб задуме зняволеных і неадкладна прынялі контрмеры. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНЫЯ МЕТРАЛАГІ́ЧНЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ,
арганізацыі, створаныя на аснове міжнар. пагадненняў для ажыццяўлення і захоўвання эталонаў асн. адзінак фізічных велічынь і забеспячэння міжнар. адзінства мер і вымярэнняў. У адпаведнасці з Метрычнай канвенцыяй (падпісана ў 1875 у Парыжы 17 дзяржавамі) Генеральныя канферэнцыі па мерах і вазе склікаюцца не менш як 1 раз у 6 гадоў і з’яўляюцца найвышэйшым органам па ўстанаўленні адзінак фіз. велічынь.
Першая Ген. канферэнцыя адбылася ў 1889. Работу па падрыхтоўцы рашэнняў канферэнцый вядзе Міжнародны камітэт мер і вагі, пры якім працуюць 7 кансультатыўных камітэтаў (па электрычнасці, фота- і радыёметрыі, тэрмаметрыі, па вызначэнні метра, секунды, па эталонах для вымярэння іанізуючых выпрамяненняў, па адзінках). Ён таксама кіруе работай Міжнароднага бюро мер і вагі — міжнар. навуковай метралагічнай арг-цыі, створанай у 1875 (г. Сеўр, Францыя). У 1956 створана Міжнародная арганізацыя па заканадаўчай метралогіі, якая распрацоўвае мерапрыемствы па ліквідацыі перашкод у міжнар. гандл. і навук-тэхн. супрацоўніцтве, выкліканых няўзгодненасцю нарматыўных дакументаў розных краін. Пытанні метралогіі вывучаюць Міжнар. электратэхн. камісія (засн. ў 1906), Міжнар. арг-цыя па стандартызацыі (засн. ў 1947) і інш. Гл. таксама Метрычная сістэма мер.
У.Л.Саламаха.
т. 10, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дра́хма, ‑ы, ж.
1. Сярэбраная манета ў Старажытнай Грэцыі; грашовая адзінка ў сучаснай Грэцыі.
2. Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 3,73 г, якая ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.
[Грэч. drachmē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)