1. Вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова, у задачу якой уваходзіць развіццё навук або мастацтваў. Акадэмія навук Беларускай ССР.
2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі. Сельскагаспадарчая акадэмія. Ваенна-палітычная акадэмія.
•••
Акадэмія мастацтваў — вышэйшая мастацкая школа і вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне выяўленчага мастацтва.
[Ад грэч. akademia — мясцовасць каля Афін, дзе была заснавана Платонам (4 ст. да н. э.) філасофская школа. Першапачаткова — назва міфічнага героя Акадэма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́за, -ы, мн. -ы, муз, ж.
1. У грэчаскай міфалогіі: адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.
2.перан. Крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само творчае натхненне (кніжн.).
М. яго змоўкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рэнеса́нс, -у, м. (з вялікай літары).
Эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і абвясціла зварот да чалавека як да вышэйшага пачатку быцця; Адраджэнне.
|| прым.рэнеса́нсны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мецэна́т, -а, М -на́це, мн. -ы, -аў, м.
Багаты апякун навук і мастацтваў; увогуле той, хто апякуецца над якой-н. справай.
|| ж.мецэна́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.мецэна́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пла́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Сукупнасць мастацтваў, якія ствараюць аб’ёмныя формы (скульптура, разьба; спец.).
2. Мастацтва рытмічных і грацыёзных рухаў цела.
3. Тое, што і пластычнасць (гл. пластычны ў 4 знач.).
|| прым.пласты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Royal Academy[ˌrɔɪələˈkædəmi]n.the Royal Academy (таксамаthe Royal Academy of Arts) Карале́ўская акадэ́мія маста́цтваў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кіно́шнік, ‑а, м.
Разм. Работнік кінематаграфіі. Я стаў кіношнікам. Потым, праз шмат гадоў,.. мы ўспаміналі пачатак нашай работы і радаваліся развіццю самага важнага з мастацтваў — кіно.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мецэна́т
(ад лац. Maecenas, -atis = імя старажытнарымскага палітыка)
багаты апякун навук або мастацтваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
член-карэспандэ́нт, чле́на-карэспандэ́нта, мн. чле́ны-карэспандэ́нты, чле́наў-карэспандэ́нтаў, м.
Акадэмічнае вучонае званне, ніжэйшае за акадэміка (правадзейнага члена), якое носяць прызнаныя вучоныя або дзеячы мастацтваў, выбраныя агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе склад без права рашаючага голасу (у адрозненне ад правадзейных членаў акадэміі).
|| прым.член-карэспандэ́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)