перадавальная электронна-прамянёвая прылада з нанесеным на паверхню мішэні нерухомым відарысам тэлевізійнай выпрабавальнай табліцы. Выкарыстоўваўся як крыніца стандартных сігналаў для праверкі і настройкі рознай тэлевізійнай апаратуры. Заменены на больш дасканалыя электронныя генератары выпрабавальных сігналаў, у т. л. на аснове мікра-ЭВМ.
give the lie to smb. абвінава́ціць каго́-н. у хлусні́;
give the lie to smth.fml адхілі́ць што-н. як хлусню́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЕРЫНГА́ (Neringa),
горад у Літве, на Куршскай касе Балтыйскага м. Узнік у 1961 у выніку аб’яднання курортных пасёлкаў Ніда (адм. цэнтр), Юадкрантэ, Прэйла і Первалка. 2,7 тыс.ж. (1993). Выцягнуты ўздоўж мора на 50 км, паромам звязаны з г. Клайпеда. Рыбалоўства. Марскі курорт. У Нідзе — Дом-музей Т.Мана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паклёп, ‑а, м.
Ілжывае абвінавачанне. — Не веру я таму, што тут напісана. Мана ўсё гэта, паклёп на чэснага чалавека.Сабаленка.— Нават не хачу на такі паклёп адказваць. — Даміра вярнуў пісьмо, не дачытаўшы да канца, закурыў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
impudent
[ˈɪmpjədənt]
adj.
бессаро́мны, нясьці́плы; наха́бны
impudent lie — бессаро́мная мана́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАНАСО́МІЯ (ад мана... + грэч. sōma цела),
адсутнасць у храмасомным наборы клетак арганізма адной з парных храмасом. М. — вынік парушэнняў пры разыходжанні парных (гамалагічных) храмасом, прычына некаторых спадчынных хвароб (гл.Храмасомныя хваробы). Клетка ці арганізм, у якіх храмасома адна, наз. манасомікам. М. можа сустракацца і ў норме, напр., у самцоў некаторых конікавых адна палавая храмасома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наўманкі́ ’наўгад, прыблізна’ (браг., З нар. сл.), наўманкі ’навобмацак’ (Сцяшк. Сл.). Да ўману́ць ’убіць сабе ў галаву’, мана́ ’абман’; здань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАНАЭ́ДР (ад мана... + грэч. hedra грань),
простая форма (габітус) крышталёў, якая складаецца з непаўторных граней. Крышталі такой формы аб’яднаны ў 1-ы клас сіметрыі — монаэдрычны, які характарызуецца трыкліннай сінганіяй, адсутнасцю элементаў сіметрыі, няроўнасцю рэбраў і вуглоў паміж імі. М. прысутнічае ў форме крышталёў усіх сінганій, акрамя кубічнай, напр., мінералы бустаміт, клінаэдрыт, валастаніт і інш.