Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зна́чыць², -чу, -чыш, -чыць; незак., што.
Мець які-н. сэнс, важнасць, каштоўнасць, выражаць што-н.
Яго абяцанні мала значаць.
Нічога не значыць.
Адчуваю сябе цудоўна — вось што значыць добра адпачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
blútwenigadv надзвы́чай [ве́льмі] ма́ла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ві́лы, віл і -аў.
Сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе некалькіх доўгіх зубоў на доўгім дзяржанні.
Падхопліваць на в. сена.
◊
Віламі па вадзе пісана — пра што-н.мала магчымае.
|| прым.ві́лавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дамасе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які любіць сядзець дома, мала бывае на людзях.
Ён апошнія гады зрабіўся дамаседам.
|| ж.дамасе́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́ла-пама́лу, прысл.
Паступова, патроху. Пісьменнасць на Русі, занесеная з Поўдня, мала-памалу шырылася.Шакун.Мала-памалу ад Сашкі ўсе адварочваліся, гублялі з ім дружбу і сяброўства.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
seldom
[ˈseldəm]
adv.
рэ́дка, ма́ла калі́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ма́ла, прысл.
1. У невялікай, недастатковай колькасці, ступені; нямнога. Калодзеж быў неглыбокі, і вады ў ім было мала.Колас.Віктар пачаў апавядаць усё зусім спакойна, разважна, нібы справа гэта зусім мала яго і абыходзіла.Зарэцкі.Сёння ў ашчаднай касе нешта было мала людзей, зусім не так, як звычайна.Васілёнак.
2. Недастаткова; менш, чым патрэбна. У пакоі мала святла, толькі пад столлю — маленькая цьмяная лямпачка.Шамякін.Заняты нялёгкай вучобай, Яўген мала звяртаў увагі на сястру.Карпаў./узнач.вык.зінф.[Даміра:] — Гад. Такіх расстрэльваць мала. Ну і тып.Асіпенка.//Разм. Рэдка, не часта. Мала Днём мы бачымся з табой.Куляшоў.
3. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «хто», «што», «дзе», «калі» азначае: нямногія, нямногае; у нямногіх месцах, рэдка і г. д. Працуючы бондарам, .. [Раман] жыў ля самага лесу і зусім рэдка бываў на вёсцы і мала з кім удаваўся ў гаворку.Кавалёў.А вось і возера-акно, Якога мала дзе пабачыш.Колас.
•••
І гора малакаму — пра абыякавыя, няўважлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; пра адсутнасць хвалявання з чыйго‑н. боку.
Мала кашы еў (з’еў)гл. есці.
Мала таго (узнач.пабочн.) — акрамя таго. [Галаўня:] «Цяпер.. [Сцяпан] абняславіць мяне. Мала таго, яшчэ з работы паляціш...»Гроднеў.
Мала што — што з таго; не мае значэння.
Ні многа ні малагл. многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)