пластычная аперацыя перасадкі рагавой абалонкі вока. Робяць К. пры бяльме рагавіцы з рэзка паніжаным зрокам (аптычная К.), калі рагавіца пакрыта язвамі, для ліквідацыі дэфекту пры раненнях і перфарацыях рагавіцы, для змены рэфракцыі рагавіцы (лячэбная К.). Касметычную К. робяць пры бяльме рагавіцы на сляпых вачах з мэтай стварыць ілюзію нармальнага вока. Пры К. паталагічна змененую рагавіцу ці яе частку замяшчаюць трансплантантам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ ДАПАМО́ГА,
лячэбная дапамога хворай жывёле. Неадкладную ветэрынарную дапамогу аказваюць у экстранных выпадках, калі жывёле пагражае смерць ад хваробы або траўмаў, яна абавязковая пры поласцевых раненнях, кровацячэннях, тымпаніі, коліках, атручэнні, няправільных родах; уключае тэрапеўтычную і акушэрска-гінекалагічную дапамогу, а таксама хірург. аперацыі. Звычайную і неадкладную ветэрынарную дапамогу аказваюць спецыялісты ветэрынарных лячэбніц амбулаторна, стацыянарна або на месцы — у гаспадарцы, на пашы. Прафілактычнае значэнне мае планавая ветэрынарная дапамога — дыспансерызацыя жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лепразо́рый
(ад лац. leprosus = пракажоны)
лячэбная ўстанова для хворых на лепру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
санба́т, ‑а, М ‑баце, м.
Санітарны батальён — ваенная лячэбная ўстанова перасоўнага тыпу, дзе раненыя праходзяць папярэднюю санітарную апрацоўку і лячэнне. У санбаце ў ціхую бяссонную ноч Андрэй чуў размову за дашчанай перагародкай.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лазарэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
1.Уст. Бальніца для бедных.
2. Невялікая лячэбная ўстанова пры вайсковай часці; шпіталь. Палкавы лазарэт. Палявы лазарэт. □ [Таня:] — Маці служыла з .. [бацькам] у адным палку — яна была сястрою ў лазарэце...Каваль.
[Фр. lazaret, іт. lazaretto ад імя пракажонага жабрака Лазара ў евангельскай прытчы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шмарава́нне, ‑я, н.
Разм.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шмараваць.
2.Лячэбная мазь; лякарства. [Ксёндз:] Я пані лякарства прывёз.. [Пані Яндрыхоўская:] А што за лякарства? [Ксёндз:] Такое шмараванне з розных зёлак і тлушчу.. Няхай пані нанач нашмаруецца ды ўкрыецца добра.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІБРАЦЫ́ЙНАЯ ХВАРО́БА,
прафесійная хвароба, якая развіваецца пры сістэматычным працяглым уздзеянні вібрацыі. Асн. клінічныя выявы — змены ў перыферычнай сасудзістай сістэме, касцёва-сустаўным і нервова-мышачным апараце. Пры мясц. уздзеянні вібрацыі (напр., на рукі) адзначаецца боль у кісцях (часцей ноччу), пабяленне пальцаў на холадзе, аняменне і зябкасць рук, болі ў паясніцы і ў вобласці сэрца, паніжэнне адчувальнасці ў руках (часам і ў нагах). Пры агульным уздзеянні вібрацыі выяўляюцца слабасць, хуткая стамляльнасць, галаўны боль, дрэнны сон, раздражняльнасць, парушэнні, звязаныя з дзейнасцю мозга і вестыбулярнага апарату. Лячэнне: вітаміны, фізіятэрапеўтычнае і курортнае, лячэбная гімнастыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
люпазо́рый
(ад лац. lupus = воўк)
спецыяльная лячэбная ўстанова для хворых на туберкулёз скуры (люпус).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрэнку́р, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дакладна дазіраваная ў часе і адлегласці лячэбная хадзьба на курортах і ў санаторыях. І вось Гусак «Нафтусю» папівае, Робіць тэрэнкур І цыкл іншых працэдур.Валасевіч.
2.‑а. Спецыяльна прыстасаваная дарожка для такой хадзьбы.
[Ням. Terrainkur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)