ЛЁВЕНДАА́ЛЬДЭР (ад галанд. Leeuvendaalder ільвіны талер), лявок, таляр ляўко,
першая талеравая манета, выпушчаная ў 1575 у Нідэрландах. На аверсе — рыцар у даспехах з гербавым шчытом з выявай ільва, на рэверсе — на ўсім полі выява льва; на абодвух баках кругавыя легенды. Агульная маса — 27,648 г. Спачатку Л. выпускалі для ўнутр. абарачэння, але хутка сталі біць толькі для Леванта. З 17 ст. многія краіны выпускалі перайманні Л., звычайна нізкапробныя. У Беларусі Л. таксама абарачаўся па больш нізкім за паўнавартасны талер рыначным курсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛА (Filla) Эміль (14.4.1882, г. Хропіне, Чэхія — 7.10.1953),
чэшскі мастак, мастацтвазнавец. Вучыўся ў АМ у Празе (1903—06). Выкладаў у Маст.-прамысл. школе ў Празе. Прадстаўнік антыфаш. кірунку ў чэшскім мастацтве 1930-х г. У 1939—45 зняволены ў канцлагер. У творах звяртаўся да прыёмаў экспрэсіянізму і кубізму, якія вылучаюцца фарбавай экспрэсіяй, драматызмам, алегарычнасцю: «Фашызм» (1937), «Барацьба льва з быком» (1938), «Будзе вайна, будзе...» (1939), «Бухенвальд» (1947). Аўтар серый, кампазіцый «Балады» (1939), нацюрмортаў (1947—48), пейзажаў «Чэшскае міжгор’е» (1949—52).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТФА́ЛІЯ (Westfalen),
гістарычная вобласць у паўн.-зах. Германіі, паміж рэкамі Рэйн і Везер. Упершыню згадваецца ў 775. Была тэрыторыяй рассялення вестфалаў (зах. адгалінавання герм. племені саксаў), часткай герцагства Саксонія (створана ў 9 ст.). З 1180 самаст. герцагства (створана імператарам Фрыдрыхам I Барбаросам пры падзеле саксонскага герцагства Генрыха Льва; тытул вестфальскіх герцагаў насілі кёльнскія біскупы), неаднаразова раздраблялася. У 1807—13 частка напалеонаўскага Вестфальскага каралеўства (сталіца — г. Касель). У 1815—1945 пруская правінцыя (цэнтр — г. Мюнстэр). Пасля 2-й сусв. вайны ў складзе створанай у брыт.акупац. зоне зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, якая ў 1949 стала зямлёй ФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАШЫ́НЫЯ ЛЬВЫ (Myrmeleonidae),
сямейства насякомых атр. сеткакрылых. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі трапляецца М.л. звычайны (Myrmeleon formicarium). Жыве ў сухіх пясчаных месцах. Актыўныя на змярканні і ноччу.
Даўж. цела да 8 см, размах крылаў да 17 см. У М.л. звычайнага размах крылаў да 7 см, цела даўж. да 3 см, тонкае, чорнае, амаль голае. Дарослыя знешне нагадваюць стракоз. Вусікі булавападобныя. Крылы з завостранымі канцамі. Ротавы апарат у імага грызучага тыпу. Драпежнікі. Развіццё з поўным ператварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
левIзоол. леў, род. ільва́, (после гласных)льва, мн. ільвы́, (после гласных) львы, -во́ў м.;
морско́й левзоол. марскі́ леў;
муравьи́ный левзоол. мурашы́ны леў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВІТЭЛЬСБА́ХІ (Wittelsbacher),
паўднёва-нямецкая дынастыя, якая правіла ў Баварыі ў 1180—1918. Мелі радавы замак Вітэльсбах (адсюль назва) на ПнУ ад г. Аўгсбург. Атрымаўшы герцагства Баварыю (1180), Вітэльсбахі пасля падзення Генрыха Льва зацвердзіліся таксама ў Рэйнскім Пфальцы (1214). У 1329 падзяліліся на 2 лініі: старэйшую (пфальцкую; з 1356 курфюрсты) і малодшую (баварскую; у 1623 перанялі тытул курфюрста). Пасля спынення дынастыі баварскіх Вітэльсбахаў (1777) і вайны за Баварскую спадчыну 1778—79 пфальцкія Вітэльсбахі аб’ядналі Баварыю і Пфальц (1779). У 1806—1918 Вітэльсбахі — каралі Баварыі. З роду Вітэльсбахаў паходзілі герм. каралі і імператары «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Людовік IV Баварскі [1314—47], Рупрэхт Пфальцкі [1400—10], Карл VII [1742—45].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІЧАРДЫ́НІ, Гуічардыні (Guicciardini) Франчэска (6.3.1483, г. Фларэнцыя, Італія — 22.5.1540), італьянскі гісторык, паліт. дзеяч. Праф. акадэміі права ў Фларэнцыі. Сябра і вучань Н.Макіявелі. У 1511—14 пасол Фларэнцыі ў Іспаніі. У 1516—34 нам. рымскага папы Льва Х у гарадах Мадэна, Рэджа-нель-Эмілія і Парма. З 1534 дарадчык Медычы, да 1537 адыгрываў значную ролю пры фларэнційскім двары. Аўтар прац: «Гісторыя Італіі» (1537—40, апубл. ў 1561—64, ахопліваў перыяд 1492—1532); «Дыялог аб кіраванні Фларэнцыяй» (1525); «Нататкі палітычныя і грамадзянскія» (1525—29) і інш. У сваіх працах выступаў за нац. і дзярж. аб’яднанне Італіі ў форме федэрацыі дзяржаў, за алігархічна-рэсп. форму кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАЎНА,
вёска ў Беларусі, у Горацкім с/с Лепельскага р-на Віцебскай вобл. За 7 км на У ад Лепеля, 122 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лепель—Чашнікі. 164 ж., 72 двары (1995). Пач. школа, клуб, б-ка. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай (3—5 ст.н.э.) і банцараўскай (6—8 ст.н.э.) культур.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1503, калі на гэта сяло разам з Лепелем (сучасная назва в. Стары Лепель) атрымаў пацвярджэнне віцебскі касцёл. З 1541 уласнасць віленскага капітула, з 1586 — Льва Сапегі. У 1897 было 549 ж., 80 двароў. З 1923 Б. ў Бачэйкаўскім пав. Віцебскай губ., з 1924 у Лепельскім р-не. У 1970 у Бораўне 259 ж., 81 двор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР ВАСІ́ЛЬКАВІЧ (у хрышчэнні Іаан; ?—10.12.1289),
князь уладзіміра-валынскі. Сын уладзіміра-валынскага кн.Васількі Раманавіча. Пасля смерці бацькі (1269 або 1271) атрымаў паўн.-зах. Валынь з гарадамі Уладзімір-Валынскі і Бярэсце. Вёў паспяховую барацьбу з літоўскімі і яцвяжскімі князямі. У 1273 ваяваў з яцвягамі і прымусіў іх князёў заключыць мір. У 1275 прыняў удзел у вял. паходзе галіцкага кн.Льва Данілавіча супраць вял. князя ВКЛТрайдзеня, у якога ў 1276 захапіў гарады Слонім і Турыйск. У гэтым годзе заклаў г. Камянец з вежай як заслону ад нападаў літоўцаў. У 1277 пасланы татарскім ханам Нагаем супраць Літвы, вёў аблогу Гародні. Ваяваў з мазавецкімі князямі. Збудаваў у Бярэсці новыя гар. ўмацаванні, мураваную вежу, царкву св. Пятра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНГІ́Н Барыс Аляксандравіч (н. 10.10.1927, г.п. Ніжнеангарск Паўн.-Байкальскага р-на, Бурація),
бел. гукааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1958). З 1960 гукарэжысёр Мінскай студыі тэлебачання, з 1964 гукааператар кінастудыі «Беларусьфільм». Першы на Беларусі ўжыў раздзельны запіс аркестра і салістаў, арк. груп. Сярод агучаных ім фільмаў: «Каханая» (1965), «Саша-Сашачка» (1967), «Чакай мяне, Ганна!» (1969), «Магіла льва» (1972), «Чорная бяроза» (1979, стэрэафанічны), «Пункт адліку» (1980), «Палёт у краіну пачвар» (1986), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1987), «Звер, які выходзіць з мора» (1992); тэлевізійныя фільмы «Час-Не-Чакае» (1975), «Зацішша» (1981), мультыплікацыйны «Песня пра Зубра» (1982), дакумент. «Вялікі тэатр — 200-ы сезон» (1976).