уры́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑мсціцца; зак.

Разм. Супакоіцца, угаманіцца. [Зося:] — А каб ты ведаў, Рыгор, як я цябе чакала! Проста ўрымсціцца не магла... Гартны. [Маці:] — Што з яе [Надзі] толькі будзе, чаго яна сабе шукае, чаму не ўрымсціцца, чаго ёй трэба? Галавач. [Эма:] Летась спалілі гумно, Можа, сяголета зноў.. Новую нашу абору? Хіба ж урымсціцца вораг? Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утра́тны, ‑ая, ‑ае.

Стратны. — Багаты які кірмаш, — сказаў Алесь. — Багаты, — адказаў Кастусь. — Толькі ўтратны. Бацька казаў, што летась ледзь прадалі пятую частку ўсяго завезенага. Караткевіч. / у знач. наз. утра́тнае, ‑ага, н. Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае. Крапіва. Ужо, каб вяселле раскідаць, трэ было ўтратнае вярнуць. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

year

[jɪr]

n.

год -у m.

last year, past year — міну́лы год, ле́тась

this year — сёлета

next year — насту́пны год, нале́та

•

- fiscal year

- year by year

- year in, year out

- years

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

папле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. паплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.

1. Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем. Шоргаючы па халявах плашчом, Арцём паныла паплёўся ад свайго шалаша — адзінай будовы на кургане. Ракітны. Апіраючыся на плячо жанчыны, .. [Васіль] паплёўся ўздоўж акопа. Няхай.

2. Сплесціся, пераплесціся. [Мар’я:] — Пасадзіла я летась тут гарбузы. Дык бацвінне, як лаза, паплялося, на плот вешала. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; пр. прыпасвіў, ‑віла; заг. прыпасі; зак., каго-што.

Разм.

1. Папасвіць дадаткова. Сёння мы з Міхасём пастараліся вельмі ўдала, — прыпасвілі сваіх кароў на панскім лузе. Брыль.

2. Трохі спасвіць, патравіць. [Тонік] ужо трэці дзень асцерагаўся Сямёна Мокуця. Летась ён гэтак выратаваўся ад Мартына Корсака, калі прыпасвіў яго авёс. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́кта, ‑ы, М ‑кце, ж.

1. Рэлігійная абшчына, якая адкалолася ад пануючай царквы. Летась ён пасватаўся да нашай Мацяні, але тая адмовіла, і адмовіла толькі па той прычыне, што Шумейка нейкі час быццам быў звязаны з нейкай баптысцкай сектаю і заве іх «прайдзісветамі з вялікай дарогі». Савіцкі.

2. перан. Наогул усякая адасобленая група людзей. Усе заклінальнікі змей у Марока — берберы, якія належаць да асобнай секты ці брацтва заклінальнікаў. В. Вольскі.

[Ад лац. secta — вучэнне, напрамак, школа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успаро́ць, успару, успораш, успора; зак., каго-што.

1. Падчапіўшы чым‑н. вострым, распароць, разрэзаць. Успароць мяшок. □ Бляшанку кансерваў разрэзалі, успаролі нажом, адкаркавалі і паўлітэрка. Сачанка.

2. Разм. Разбудзіць, падняць рана. [Сцяпан:] Забаўляйся тут з Паўлінкай, а я прыкархну трохі... Сягоння яшчэ дасвета мяне мая ўспарола. Купала. // Узагнаць са свайго месца. [Пушкарэвіч:] — З-за вашага брата-рыбака ніводнай качкі сядзячай не возьмеш, усюды ўспоруць. Гурскі. Летась, успамінае Ульяна, такой парой, косячы, успаролі ў гэтым кутку ласіху. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sometime

[ˈsʌmtaɪm]

1.

adv.

1) не́калі, калі́-ко́лечы, калі́-не́будзь

Come over sometime — Захо́дзь калі́-не́будзь

2) не́калі, не́дзе

it happened sometime last March — Гэ́та зда́рылася не́дзе ле́тась у сакавіку́

2.

adj.

ко́лішні, былы́

a sometime pupil of the school — ко́лішні ву́чань гэ́тае шко́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tour

[tʊr]

1.

v.

1) падаро́жнічаць

Last year they toured Europe — Ле́тась яны́ падаро́жнічалі па Эўро́пе

2) рабіць турнэ́

3) агляда́ць

to tour the museum — агле́дзець музэ́й

2.

n.

1) падаро́жжа n

2) агле́дзіны pl.

a tour of the old city — агле́дзіны старо́га го́раду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

укаці́ць, укачу, укоціш, укоціць; зак.

1. што. Закаціць што‑н. круглае або на колах унутр чаго‑н. Укаціць калёсы ў гумно. □ [Касперскі:] А бочку, хлопцы, укоціце ў склеп... Тут нельга пакідаць. Гурскі.

2. перан.; што каму. Разм. Зрабіць, учыніць (звычайна што‑н. непрыемнае). Укаціць вымову прагульшчыку. Укаціць вучню двойку. □ [Валянціна Міхайлаўна:] — А летась тут, у нас, памятаеце, колькі мы вам [Андрэй Іванавіч] уколаў укацілі. Васілевіч.

3. Разм. Уехаць куды‑н. Добра ціскануў па педалі і праз гадзіну ўкаціў у тую самую алейку з вязамі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)