возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 20 км на ПнУ ад г.Лепель. Пл. 0,37 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 9,44 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 2 м), пад хмызняком, на Пн, ПнЗ і У разараныя. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Несіна. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́ЧЫНА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Полацк—Лепель і Ушачы—Ула. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 10 км на У ад г.п. Ушачы, 140 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Полацк. 245 ж., 97 двароў (2001). Лясніцтва, акц.т-ва «Арэхаўна». Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі геал. помнік прыроды Сарочынскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯЦІ́ЦКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1991). Размешчаны за 500 м на ПдЗ ад в. Свяціца Полацкага р-на Віцебскай вобл., каля шашы Лепель—Полацк. Чырвона-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 3,95 м, шыр. 2,3 м, выш. 1,55 м, у абводзе 9,9 м, аб’ём 7,5 м³, маса бачнай часткі каля 20 т. Мае прасападобную форму. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад з Карэльскага перашыйка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ШЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэшча (выцякае з возера) за 12 км на ПдЗ ад г.Лепель. Пл. 4,08 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 1,8 км, найб.глыб. 1,3 м. Пл. вадазбору 127 км².
Схілы катлавіны спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, глеістае. Зарастае. Упадае р. Кеста, выцякае р. Бярэшча, праз Бярэзінскі канал злучана з воз. Плаўна. Гнездаванне лебедзя-шыпуна, занесенага ў Чырвоную кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́НЕЦ,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Эса, за 5 км на ПдЗ ад г.Лепель. Пл. 0,24 км², даўж. 720 м, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 11,1 км². Схілы катлавіны выш. 14—16 м (на Пд да 26 м), параслі лесам. Берагі на З і У нізкія, забалочаныя, астатнія зліваюцца са схіламі. На З і У забалочаная пойма, парослая хмызняком. На У выцякае ручай у р. Эса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫ́РЫНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 17 км на ПнУ ад г.Лепель. Пл. 0,39 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 4 км. Пл. вадазбору 2,26 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м, разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, часткова зліваюцца са схіламі. Пойма ўчасткамі на ПнЗ і ПдЗшыр. да 100 м, забалочаная, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана ілам і сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 12 км на ПнУ ад г.Лепель. Пл. 0,58 км², даўж. каля 2 км, найб.шыр. 620 м, найб.глыб. 20 м, даўж. берагавой лініі каля 8 км. Пл. вадазбору 8,28 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем. Злучана пратокамі з азёрамі Воласна і Уклейна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕШАНКО́ВІЧЫ,
гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., прыстань на Зах. Дзвіне. За 51 км ад Віцебска, 38 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Улу, Лепель, Чашнікі, Сянно. 9,1 тыс.ж. (1995).
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1447 (паводле А.П.Сапунова) або 1460 (паводле В.В.Турчыновіча). З пач. 16 ст. вёска Бешанковічы ўваходзіла ў Полацкае ваяв. З пач. 17 ст. мястэчка, з 1634 мелі магдэбургскае права. Са стараж. часоў вядома бешанковіцкая кераміка. З сярэдзіны 18 ст. Бешанковічы — горад, 5—6 тыс.ж. У канцы 18 ст. мястэчка ў Лепельскім пав. Паводле перапісу 1897 у Бешанковічах 4423 ж. У пач. 20 ст. цэнтр воласці. З крас. да вер. 1918 цэнтр Бешанковіцкага пав. З 1924 цэнтр раёна у Віцебскай акр. (да 1930), з 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл. 4,3 тыс.ж. (1939). З 6.7.1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Бешанковічах і раёне 10 276 чал. У 1969 — 4,7 тыс.ж.
Прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль, Бешанковіцкая Ільінская царква. Курган Славы на ўшанаванне памяці сав. воінаў, партызанаў і землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Брацкая магіла сав. воінаў, магілы ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Лепель,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ускраіне г.Лепель. Пл. 10,18 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. больш за 2 км, найб.глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км². Катлавіна падзяляецца на З часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на Звыш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія выш. каля 10 м, над пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч. катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 300 м. Упадаюць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНЬ,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл. у бас.р. Ула, за 14 км на ПнЗ ад г.Лепель. Пл. 2,4 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1,47 км, найб.Глыб. 16 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 57,1 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м, на ПнЗ да 8 м, месцамі разараныя. Дно з падводнымі падняццямі, лагчынамі і косамі, да глыб. 2 м пясчанае. Каля 25% плошчы займае расліннасць. На Пн упадае р. Вароніца, сцёк у р. Зеха.