вялікі прадстаўнічы легкавыаўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ВО́ЛГА»,
легкавыаўтамабіль сярэдняга класа. Выпускаецца вытв. аб’яднаннем «ГАЗ» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) з 1956. Базавая мадэль — 4-дзверны седан ГАЗ-31029 з 4-цыліндравым рухавіком (рабочы аб’ём 2,4 л, магутнасць 74 кВт; скорасць да 145 км/гадз). Асвоена поўнапрыводная мадэль ГАЗ-3105 з рухавіком магутнасцю да 125 кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЯГУА́Р»,
сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм.брыт. фірмы (з 1990 у складзе «Форд мотар»). Заднепрывадныя аўтамабілі розных класаў выпускаюцца з 1936. Большасць мадэлей мае 5-месцавы (найб. пашырана) 4- ці 5-дзверны кузаў седан, радзей купэ ці кабрыялет, бензінавы рухавік магутнасцю да 235 кВт, найб. скорасць да 260 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Persónenkraftwagen (скар. PKW) m -s, - легкавы́аўтамабі́ль, легкаві́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«РОЛС-РОЙС»
(Rolls-Royce),
сям’я легкавых аўтамабіляў вышэйшага класа англ. фірмы «Ролс-Ройс мотарс» (RollsRoyce Motors). Аўтамабілі ручной зборкі выпускаюцца з 1904. Вызначаюцца высокай якасцю, маюць аўтам. каробку перадач, кузаў —4-дзверны седан, бензінавы рухавік з рабочым аб’ёмам 6,75 л і магутнасцю да 155 кВт; найб. скорасць да 215 км/гадз.
Да арт. «Ролс-Ройс»: легкавыаўтамабіль «Ролс-Ройс-Сілвер Спур».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Легкаві́к ’легкавыаўтамабіль’ (ТСБМ, Інстр. I; раг., Мат. Гом.) — у выніку семантычнай кандэнсацыі, як рухавік і інш. Параўн. таксама рус.маск.легкови́к ’жвавы, хуткі, спрытны ў рухах’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«МА́ЗДА»
(Mazda),
аўтамабілі яп. фірмы «Мазда мотар карпарэйшэн». Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1930, легкавыя — 1960. Поўная маса грузавых аўтамабіляў да 2,8 т, прычэпаў — 1,55 т, магутнасць рухавіка да 90 кВт. Большасць мадэляў легкавых аўтамабіляў «М.» 5-месныя, 4-дзверныя, магутнасць рухавіка да 147 кВт, найб. скорасць да 250 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕА́Т»
(SEAT, скар. ад Sociedad Espafiola de Automoviles de Turismo),
сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм.ісп. фірмы. Аўтамабілі асабліва малога і малога класаў выпускаюцца ў асн. па ліцэнзіі італьян. канцэрна «ФІ́АТ» з 1950. Кузаў 2- ці 4-дзверны седан або хэтчбэк. Усе мадэлі пярэднепрывадныя і з пярэднім размяшчэннем рухавіка. Магутнасць рухавіка ад 29 да 110 кВт, найб. скорасць да 218 км/гадз.
Легкавыаўтамабіль«СЕАТ»: мадэль «Ібіза» з кузавам хэтчбэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЛ,
сям’я аўтамабіляў, якія выпускаюцца акц. аб’яднаннем «ЗІЛ» (г. Масква). Першыя ў Расійскай Федэрацыі аўтамабілі, на якіх выкарыстоўваліся эл. стартэр, гідрапрывод тармазоў, газагенератар. Грузавыя аўтамабілі (выпуск з 1924) вял. грузападымальнасці маюць поўную масу да 18,63 т (аўтапаязды — да 32 т), магутнасць рухавіка да 155 кВт.
Легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа (выпуск з 1936) маюць рухавік магутнасцю да 232 кВт, найб. скорасць да 190 км/гадз.
Да арт.ЗІЛ: легкавыаўтамабіль ЗІЛ-4104 (уверсе); самазвал ЗІЛ-4514.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Таксо́ўка ’легкавыаўтамабіль’ (Скарбы, Сцяц. Сл., Сцяшк.), таксо́ўка, таксу́вка ’тс’ (Сл. ПЗБ), таксу́фка ’тс’ (Сцяшк.). З польск.taksówka ’таксі’ з пераасэнсаваннем на заходнебеларускай глебе ’найбольш распаўсюджаны від транспарту для пасажыраў’ (гл. таксі).