«РОЛС-РОЙС»

(Rolls-Royce),

сям’я легкавых аўтамабіляў вышэйшага класа англ. фірмы «Ролс-Ройс мотарс» (RollsRoyce Motors). Аўтамабілі ручной зборкі выпускаюцца з 1904. Вызначаюцца высокай якасцю, маюць аўтам. каробку перадач, кузаў —4-дзверны седан, бензінавы рухавік з рабочым аб’ёмам 6,75 л і магутнасцю да 155 кВт; найб. скорасць да 215 км/гадз.

Да арт. «Ролс-Ройс»: легкавы аўтамабіль «Ролс-Ройс-Сілвер Спур».

т. 13, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МА́ЗДА»

(Mazda),

аўтамабілі яп. фірмы «Мазда мотар карпарэйшэн». Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1930, легкавыя — 1960. Поўная маса грузавых аўтамабіляў да 2,8 т, прычэпаў — 1,55 т, магутнасць рухавіка да 90 кВт. Большасць мадэляў легкавых аўтамабіляў «М.» 5-месныя, 4-дзверныя, магутнасць рухавіка да 147 кВт, найб. скорасць да 250 км/гадз.

Да арт. «Мазда»: 1 — поўнапрыводны пікап «Мазда-В2600»; 2 — легкавы аўтамабіль «Мазда-323» малога класа.

т. 9, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Легкаві́к ’легкавы аўтамабіль’ (ТСБМ, Інстр. I; раг., Мат. Гом.) — у выніку семантычнай кандэнсацыі, як рухавік і інш. Параўн. таксама рус. маск. легкови́к ’жвавы, хуткі, спрытны ў рухах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«СЕА́Т»

(SEAT, скар. ад Sociedad Espafiola de Automoviles de Turismo),

сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм. ісп. фірмы. Аўтамабілі асабліва малога і малога класаў выпускаюцца ў асн. па ліцэнзіі італьян. канцэрна «ФІ́АТ» з 1950. Кузаў 2- ці 4-дзверны седан або хэтчбэк. Усе мадэлі пярэднепрывадныя і з пярэднім размяшчэннем рухавіка. Магутнасць рухавіка ад 29 да 110 кВт, найб. скорасць да 218 км/гадз.

Легкавы аўтамабіль «СЕАТ»: мадэль «Ібіза» з кузавам хэтчбэк.

т. 14, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІЛ,

сям’я аўтамабіляў, якія выпускаюцца акц. аб’яднаннем «ЗІЛ» (г. Масква). Першыя ў Расійскай Федэрацыі аўтамабілі, на якіх выкарыстоўваліся эл. стартэр, гідрапрывод тармазоў, газагенератар. Грузавыя аўтамабілі (выпуск з 1924) вял. грузападымальнасці маюць поўную масу да 18,63 т (аўтапаязды — да 32 т), магутнасць рухавіка да 155 кВт.

Легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа (выпуск з 1936) маюць рухавік магутнасцю да 232 кВт, найб. скорасць да 190 км/гадз.

Да арт. ЗІЛ: легкавы аўтамабіль ЗІЛ-4104 (уверсе); самазвал ЗІЛ-4514.

т. 7, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Таксо́ўка ’легкавы аўтамабіль’ (Скарбы, Сцяц. Сл., Сцяшк.), таксо́ўка, таксу́вка ’тс’ (Сл. ПЗБ), таксу́фка ’тс’ (Сцяшк.). З польск. taksówka ’таксі’ з пераасэнсаваннем на заходнебеларускай глебе ’найбольш распаўсюджаны від транспарту для пасажыраў’ (гл. таксі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лендро́вер

(англ. land-rover)

легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці з пярэднім і заднім прывадамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

лімузі́н

(фр. limousine)

вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

«МІЦУБІ́СІ»,

сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў японскага канцэрна «Міцубісі мотарс карпарэйшэн». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1917 (масавая вытв-сць з 1964), грузавыя — з 1935, аўтобусы — з 1936. Выпускаюцца легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў (магутнасць рухавіка 32—219 кВт, найб. скорасць да 220 км/гадз), грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння і кар’ерныя самазвалы (магутнасць рухавіка 51—115 кВт), аўтобусы пасажыраўмяшчальнасцю да 50 чал.

Да арт. Міцубісі: а — легкавы аўтамабіль «Міцубісі-Экліпс»; б — мікрааўтобус «Міцубісі-Спейс Геар»; в — грузавы аўтамабіль «Міцубісі-Дэліка».

т. 10, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МЕРСЕДЭ́С-БЕНЦ»

(Mercedes-Benz),

сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў канцэрна «Даймлер-Бенц». Выпускаюцца з 1926. Маюць пераважна дызельныя рухавікі. Легкавыя аўтамабілі сярэдняга, вял. і вышэйшага класаў з кузавамі розных тыпаў маюць рухавікі магутнасцю ад 55 да 290 кВт; найб. скорасць 250 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння з рухавікамі магутнасцю 55—390 кВт і поўнай масай да 35 т. Пасажыраўмяшчальнасць аўтобусаў ад 9 да 174 чал.

Да арт. «Мерседэс-Бенц»: а — легкавы аўтамабіль класа Е; 6 — грузапасажырскі мікрааўтобус «Мерседэс-Бенц-Спрынтэр-314»; в — седлавы цягач «Мерседэс-Бенц-1838 LSSK» у аэрадынамічным выкананні.

т. 10, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)