гаўдэа́мус
(лац. gaudeamus = радуймася)
назва сярэдневяковай студэнцкай песні на лацінскай мове.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАНАМЕРЫКА́НСКАЯ ШАША́,
буйнейшая аўтамагістраль Лацінскай Амерыкі, якая звязвае краіны Паўд. і Цэнтр. Амерыкі з ЗША. Даўж. 33,6 тыс. км. Уваходзіць у Панамерыканскую сістэму шашэйных дарог (45,7 тыс. км). Пачынаецца ў г. Нуэва-Ларэда, на мяжы Мексікі і ЗША, праходзіць праз сталіцы і буйныя гарады дзяржаў Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
т. 12, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кало́н, ‑а, м.
1. У Старажытным Рыме — арандатар невялікага ўчастка зямлі ў буйнага землеўладальніка.
2. У розных раманскіх краінах і Лацінскай Амерыцы — прадстаўнік розных катэгорый сялянства: батрак, здольшчык, паўпрыгонны арандатар і інш.
[Лац. colonus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
латыні́зм
(ад лац. latinus = лацінскі)
слова або выраз, запазычаныя з лацінскай мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
герунды́ў
(лац. gerundivum)
лінгв. дзеепрыметнік будучага часу залежнага стану ў лацінскай мове.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«АЛЕКСАНДРЫ́Я»,
помнік сусв. л-ры, які апісвае жыццё, подзвігі і прыгоды Аляксандра Македонскага. Нап. ў 2—3 ст. ў Егіпце на грэч. мове і паслужыла крыніцай для шматлікіх празаічных і вершаваных перапрацовак і рэдакцый. Аляксандр паказаны выдатным палкаводцам і ўсемагутным валадаром, чалавекам высокіх фіз. і маральных якасцяў, моцнага характару, глыбокага розуму. Сюжэт «Александрыі» займальны, драматычна напружаны. Першыя бел. пераклады «Александрыі» з’явіліся ў 15 ст. На Беларусі бытавалі ў 2 рэдакцыях — лацінскай і сербскай. Крыніцай бел. перакладу лацінскай рэдакцыі было адно з польскіх друкаваных выданняў 16 ст. Яна больш сугучная раннегуманіст. ідэалам духоўнай велічы і годнасці чалавека, яго зямных спраў. Сербская рэдакцыя пазнейшая, з новымі героямі, інакшым выкладам некат. падзей і эпізодаў, перапрацавана ў духу хрысц. ідэалогіі, з больш моцным гучаннем тэмы марнасці чалавечага жыцця. Бел. пераклады «Александрыі» — важная крыніца пазнання этычных і эстэт. уяўленняў і маст. густаў бел. чытачоў эпохі феадалізму, вывучэння бел. літ. мовы. Бел. спісы «Александрыі» апубл. У.В.Анічэнка ў кн. «Александрыя» (1962).
В.А.Чамярыцкі.
т. 1, с. 243
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
геркуле́с, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а (з вялікай літары). Лацінскай назва старажытнагрэчаската міфічнага героя-асілка Геракла.
2. ‑а. Пра чалавека вялікай фізічнай сілы і атлетычнага складу.
3. ‑у. Назва аўсяных круп спецыяльнага прыгатавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфедэра́цыя, ‑і, ж.
1. Саюз, аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх арганізацый або самастойных, суверэнных дзяржаў. Канфедэрацыя працоўных Лацінскай Амерыкі.
2. Гіст. Часовы саюз шляхты ў феадальна-прыгоннай Польшчы, які ствараўся для дасягнення пэўных палітычных мэт.
[Лац. confoederatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геру́ндый
(лац. gerundium)
лінгв. трыванне аддзеяслоўнага назоўніка ў лацінскай і некаторых іншых мовах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
міну́скулы
(лац. minusculus = маленькі)
малыя літары старажытных лацінскай і грэчаскай пісьменнасцей (проціл. маюскулы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)