кінарэпарцёр

(ад кіна- + рэпарцёр)

кінааператар, які працуе ў галіне кінарэпартажу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінатэ́ка

(ад кіна- + -тэка)

збор, архіў кінафільмаў і іншых кінаматэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАЯ́РСКІ (Міхаіл Сяргеевіч) (н. 26.12.1949, С.-Пецярбург),

рускі акцёр. Нар. арт. Расіі (1990). Скончыў Ленінградскі ін-т т-ра, музыкі і кінематаграфіі (1972). У 1972—87 у т-ры імя Ленсавета, з 1988 маст. кіраўнік эстраднага т-ра-студыі «Бенефіс» (С.-Пецярбург). З 1974 здымаецца ў кіна- і тэлефільмах: «Масты», «Душа», «Лішні білет», «Мама» (СССР—Румынія—Францыя), «Сабака на сене», «Д’Артаньян і тры мушкецёры», «Гардэмарыны, наперад!», «Тарцюф» і інш.

т. 2, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кінаархі́ў

(ад кіна- + архіў)

установа, у якой захоўваюцца кінафільмы і кінаматэрыялы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінаканцэ́рт

(ад кіна- + канцэрт)

канцэрт песень і музычных твораў з кінафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінапавільён

(ад кіна- + павільён)

пастаянная або часовая пабудова, прызначаная для кіназдымак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінапрае́кцыя

(ад кіна- + праекцыя)

праектаванне кінафільмаў на экран пры дапамозе кінапраектара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінасцэна́рый

(ад кіна- + сцэнарый)

літаратурны твор, на аснове якога ствараецца кінафільм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінатрыло́гія

(ад кіна- + трылогія)

тры кампазіцыйна самастойныя кінафільмы, звязаныя агульнасцю сюжэту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРЭ́ТНІКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (28.6.1930, Масква — 9.10.1994),

расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1993). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас В.Шабаліна). Сярод твораў: оперы «Тыль Уленшпігель» (1984), «Містэрыя апостала Паўла» (1986), балеты «Геолагі» (паст. 1963), «Ваніна Ваніні» паводле Стэндаля (паст. 1961), «Малы Цахес, празваны Цыноберам» паводле Э.Т.​А.​Гофмана (паст. 1970); «Пяць духоўных песнапенняў» (1970); 5 сімфоній (1950—69); камерна-інстр. ансамблі; канцэрт для духавых інструментаў (1968); фп. п’есы; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў, кіна- і тэлефільмаў.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)