курава́й, ‑ю, м.

Род травяністых раслін ці кустоў сямейства матыльковых з перыстымі лістамі і белымі, жоўтымі, сінімі, фіялетавымі або ружовымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБЛАКЦІРО́ЎКА [ад лац. ab ад + lac (lactis) малако],

спосаб прышчэплівання, пры якім 2 парасткі злучаюцца без аддзялення іх ад мацярынскіх раслін. Праводзіцца ў перыяд вегетацыі кустоў, лепш з мая да пачатку выспявання парасткаў. Пасля поўнага зрошчвання прышчэпак аддзяляецца ад мацярынскай расліны, застаючыся на прышчэпе. Адзін з асн. спосабаў размнажэння культ. сартоў у пладова-ягадных гадавальніках.

т. 1, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парэ́знік, ‑у, м.

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, якая расце на ўзгорках у стэпах і між кустоў у камяністых месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Марошнік 1, моро́шнік ’падтыннік вялікі, Chelidonium majus L.’ ’паўночнік палявы, Knautia arvensis (L.) Coult’ (лельч., Бейл.). Названы паводле таго, што растуць у гушчары кустоў, у гразкіх мясцінах — у марочах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

garden stuff

1) гаро́дніна, зеляні́на f.

2) кве́ткі pl.

3) зе́лень f. (лі́сьце дрэ́ваў, кусто́ў; трава́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

паўзасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Амаль засохлы, не зусім засохлы. Малады высокі дуб.. стаяў на беразе Дняпра. Пад ім туліліся некалькі паўзасохлых арэхавых кустоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прырэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля ракі. Прырэчны луг. Прырэчная сенажаць. □ Голыя галіны прырэчных кустоў хіліліся да вады, гайдаліся на ветры. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІГЛІ́ЦА,

шыпулькі, зялёнае, фотасінтэзуючае лісце многіх хвойных дрэў і кустоў тыпу голанасенных.

Вечназялёныя, лінейнай, іголка- або лускападобнай, трох-, чатырохграннай формы, даўж. 0,1—45 см; сядзячыя, размешчаныя спіральна, радзей супраціўна або кальчакова. Часцей шчыльныя, цвёрдыя, скурыстыя з невял. колькасцю вусцейкаў. Акрамя некалькіх лістападных форм, І. трымаецца на галінках 1—15 гадоў. Мае шмат фітанцыдаў, эфірных алеяў, вітамінаў.

т. 7, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пазгіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Сагнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Людзі пазгіналіся. □ Няскошаная каля кустоў трава пачарнела, пазгіналася да зямлі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дбежкам, прысл.

Тое, што і подбегам. Не раздумваючы, .. [настаўнік] таропка, амаль подбежкам пайшоў да кустоў. Галавач. Падцягваючы карацейшую нагу, .. [Міхал] подбежкам кінуўся ў бок алешніку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)