скурч, ‑у, м.

Разм. Тое, што і курч. Прагна ўзіраюся, каб запамятаць Валодзькаў твар. Трэ нешта сказаць на развітанне, але горла сціскае скурч. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́глі, ‑яў; адз. няма.

Разм. Тое, што і фіглі-міглі. Ён [Вараціла] ці на лекцыі, ці на вуліцы, ці ў інтэрнаце вырабляў розныя фіглі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціхма́насць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць ціхманага. Яшчэ Дануся паводзіла сябе так, як часамі дзеці пры чужым нябожчыку — з забаўнай вонкавай пакорай і ціхманасцю. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багамо́льня, ‑і, ж.

Уст. Памяшканне для малення. Аднакурснік пачаў шаптаць, што касцёл гэты пабудавалі ў 1395 годзе на месцы языч[ніц]кай багамольні жонкі князя Вітаўта. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збаве́нны, ‑ая, ‑ае.

Збавіцельны, выратавальны. Але ў такім стане [здранцвення] я быў якую секунду. Збавенны страх вызваў эмоцыі, мабілізаваў усе сілы і здольнасці да самаабароны. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Будынак з каменя або цэглы. Пабегла насустрач ліпавая алейка, брук і першыя гарадскія мураванкі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падабрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў, зрабіўся добрым, дабрэйшым. — Сёння вечарам прыходзь на Высмал! — буркнуў падабрэлы Сцяпан. Карпюк. [Салавей] памаўчаў і абвёў усіх стомленымі падабрэлымі вачамі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Напалохаць, папужаць злёгку. Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Карпюк.

2. Спалохаць, перапалохаць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перано́ссе, ‑я, н.

Верхняя частка носа ніжэй ілба паміж вачамі. Твар хлопец меў грубаваты, з.. шырокім носам і густымі бровамі, якія зрасліся на пераноссі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рашыцца, ‑шыцца; зак.

Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным. Пытанне не вырашылася, а ўскладнілася. Чарнышэвіч. Цяпер мне аж самому не верыцца, што магло ўсё так проста вырашыцца. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)