кара́лі

(польск. korale < лац. corallium, ад гр. korallion)

пацеркі з каралавых або іншых камянёў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

korale

мн.

1. каралы;

2. каралі; пацеркі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пералі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пералівісты. Пераліўны голас. □ У чыстым небе расплёсквае па наваколлі пераліўныя песні жаваранак. «Звязда». Пагаслі пераліўныя каралі, жыццё лягло на плечы ўсёй вагон. Летка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Pérlenkette f -, -n ні́тка жэ́мчугу, жамчу́жныя кара́лі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фермуа́р, ‑а, м.

1. Засцежка, спражка на чым‑н. (альбоме, каралях і пад.), звычайна ўпрыгожаная чым‑н. // Каралі з такой засцежкай-упрыгожаннем.

2. Спец. Долата для мастацкага разбярства, ціснення скуры.

[Фр. fermoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРПА́ДЫ, Арпадавічы,

княжацка-каралеўская дынастыя ў Венгрыі [889—1301]. Правілі ў перыяд фарміравання феад. адносін і пачатку феад. раздробленасці. Заснавальнік дынастыі Арпад (Arpad) [889—907]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Іштван [997—1038, з 1000 першы кароль Венг. каралеўства Іштван I Святы], каралі Ласла I Святы [1077—95], Бела IV [1235—70].

т. 1, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

plate​2 [pleɪt] v. : plate smth. with gold/silver пакрыва́ць што-н. зо́латам/срэ́брам;

a beauti-ful necklace plated with gold прыго́жыя пазало́чаныя кара́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Hálsschmuck m -(e)s, -e кара́лі, калье́; куло́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АВІ́СКАЯ ДЫНА́СТЫЯ (Aviz, Avis),

дынастыя партуг. каралёў [1385—1580]. Заснавальнік Жуан I. Каралі Авіскай дынастыі праводзілі палітыку абмежавання феад. знаці. Прадстаўнікі: Жуан I [1385—1433], Дуарці I [1433—38], Альфонс V [1438—81], Жуан II [1481—95], Мануэл I [1495—1521], Жуан III [1521—57], Себасцьян I [1557—79], Энрыкі I [1578—80]. Пасля спынення Авіскай дынастыі прастол у Партугаліі захоплены ісп. каралём Філіпам II і ўстаноўлена дынастычная унія Партугаліі і Іспаніі.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРМО́НІЯ,

у грэчаскай міфалогіі дачка Арэса і Афрадыты, жонка Кадма, заснавальніка г. Фівы. На вяселлі багі падарылі ёй сукенку і каралі, вырабленыя Гефестам, якія пасля прыносілі няшчасце ўсім, хто імі валодаў, і сталі прычынай гібелі прарока Амфіярая. У аснове міфа — казачны матыў аб закляцці, якое ляжыць на скарбах, здабытых вайной ці несумленным шляхам.

т. 5, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)