ШТЭ́ЙНБЕРГ Леў Пятровіч (15.9.1870, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16.1.1945),

расійскі дырыжор, кампазітар. Нар. арт. СССР (1937). Праф. (1938). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1893). Вучань М.Рымскага-Корсакава. Працаваў у оперных т-рах Пецярбурга, Масквы і інш. Удзельнічаў у «Рус. сезонах» С.​Дзягілева. З 1928 дырыжор Вял. т-ра ў Маскве. У 1934—37 пастаянны шэф-кансультант сімф. аркестра Бел. радыёцэнтра. Выступаў як сімф. і оперны дырыжор. Сярод твораў: балет «Міра» (паст. 1924), муз. хроніка «Джон Рыд» (1932), кантаты і інш.

т. 17, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЕ́РМЕН (Clurman) Харалд (18.9.1901, Нью-Йорк — 1980),

амерыканскі рэжысёр і тэатр. крытык. Вучыўся ў Амер. лабараторным т-ры ў Нью-Йорку. У 1924 у т-ры «Грынуіч вілідж плейхаўс», у 1925—31 у «Гілд-тыэтр». Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў незалежнага тэатра «Груп» (1931—41). Ставіў п’есы К.​Одэтса («Прачніся і спявай», 1935, і інш.), У.​Сараяна, спектаклі ў т-рах на Брадвеі («Рускія людзі» К.​Сіманава, 1945, і інш.). У 1963—64 кансультант Лінкальнаўскага цэнтра мастацтваў. Аўтар крытычных артыкулаў па праблемах тэатра.

т. 8, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДА́ЛЬГАЎЗ (Dahlhaus) Карл (10.6.1928, г. Гановер, Германія — 1989),

нямецкі музыказнавец. Праф. (1967). Прэзідэнт Т-ва муз. даследаванняў у Каселі (з 1977). Кіраваў выданнем поўнага збору твораў Р.​Вагнера, супрацоўнік і кансультант 3-га (1967) і рэдактар 2 дадатковых (1972—73) тамоў муз. слоўніка Г.​Рымана, аўтар-складальнік (з Г.​Г.​Эгебрэхтам) 2-томнага муз. слоўніка Бракгаўза-Рымана (1978—79), рэд. серыі «Новы даведнік музычнай навукі» (1980), аўтар кн. «Збор нарысаў па новай музыцы» (1978), «Музычны рэалізм» (1982), «Музычная тэорыя ў 18 і 19 ст.» (1984), «Што такое музыка?» (1985, з Эгебрэхтам).

т. 6, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ЛАГ (Kellogg) Фрэнк Білінгс (22.12.1856, г. Патсдам, ЗША — 21.12.1937),

дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат. Чл. Рэсп. партыі. У 1877—1904 адвакат, кансультант шэрагу карпарацый на ПнЗ ЗША. У 1904—12 спец. саветнік па антытрэстаўскіх справах пры ген. пракурору. З 1912 старшыня Амер. асацыяцыі адвакатаў. У 1917—23 чл. сената ЗША (выступаў за ўступленне ЗША у Лігу Нацый), у 1924—25 пасол ЗША у Вялікабрытаніі. У 1925—29 дзяржсакратар ЗША, адзін з ініцыятараў заключэння Келага—Брыяна пакта 1928. У 1930—35 чл. Міжнар. суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1929.

Ф.Келаг.

т. 8, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́КАВА Алена Якаўлеўна (н. 18.11.1926, Мінск),

бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1952). У 1951—63 выкладчык Мінскай муз. школы. У 1962—69 кансультант Саюза кампазітараў Беларусі. З 1982 лектар Бел. дзярж. філармоніі. Аўтар даследаванняў пра творчасць бел. кампазітараў. З 1994 за мяжой.

Тв.:

Тема партизанской борьбы в творчестве белорусских композиторов. Мн., 1961;

Краіна До-рэ-мі... Мн., 1964;

Яўгеній Глебаў. Мн., 1971;

Патриотическая тема в песенном творчестве белорусских композиторов // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;

Государственный народный оркестр БССР им. И.​И.​Жиновича. Мн., 1978.

Г.​М.​Загародні.

т. 13, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САКАЛО́ЎСКІ Міхаіл Паўлавіч (19.11.1887, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія — 18.5.1977),

бел. і рас. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н., праф. (1922). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). З 1922 кіраўнік хірург. клінік Мінскага мед. ін-та. З 1936 кіраўнік хірург. клінік у Варонежскім і Адэскім мед. ін-тах, з 1965 навук. кансультант Адэскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях агульнай і прыватнай хірургіі.

Тв.:

Кароткі падручнік па аперацыйнай хірургіі. Мн., 1932;

Коллоидально-осмотическое давление сыворотки при хирургических заболеваниях // Вестн. хирургии им. И.​И.​Грекова. 1934. Т. 34, кн. 100.

т. 14, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інстру́ктар, ‑а, м.

1. Супрацоўнік якой‑н. установы, што кантралюе дзейнасць іншых арганізацый, інструктуе, як правільна арганізаваць работу. Інструктар райкома.

2. Спецыяліст, які вучыць і дапамагае правільна наладзіць якую‑н. справу. Інструктар па культмасавай рабоце. Інструктар фізкультуры. Інструктар-кансультант.

•••

Санітарны інструктар — асоба малодшага каманднага саставу, якая наглядае за санітарным станам роты і аказвае першую медыцынскую дапамогу.

[Ад лац. instructor — арганізатар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАСЦІЛО́ВІЧ Антон Іосіфавіч (7.11.1902, б. фальварак Пянькоўшчына, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. — 23.11.1976),

генерал-палкоўнік (1959), д-р ваен. н. (1957), праф. (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ленінградскую пях. школу (1924), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1937). У Вял. Айч. вайну нач. штаба, камандуючы 17-й арміяй Забайкальскага фронту, з ліст. 1943 камандзір корпуса, камандуючы арміяй на 1-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі 1944, баёў у Карпатах, вызвалення Польшчы, Чэхаславакіі. Да 1965 камандуючы арміяй, пам. камандуючага ваен. акругай, на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі Генштаба, кансультант акадэміі.

А.І.Гасціловіч.

т. 5, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНА́ЧЫЧ Антон Пятровіч (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933),

рускі і бел. спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял. т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у т. л. Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.​Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.​Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел. муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг. вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер.

А.П.Баначыч.

т. 2, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАДЫЛЬЯ́НІ (Modigliani) Франка (н. 18.6.1918, Рым),

эканаміст ЗША. Д-р сац. н. (1944). Скончыў ун-т у Рыме (1939). Працаваў у амер. каледжах і ун-тах (Ілінойскім, Чыкагскім, Карнегі-Мелана, Паўн.-Заходнім, Гарвардскім), у Новай школе сац. даследаванняў, Масачусецкім тэхн. ін-це. З 1966 навук. кансультант Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы, з 1971 — старшы саветнік Брукінгскай камісіі па эканам. актыўнасці. Навук. працы ў галіне аналізу праблем зберажэнняў і фін. рынкаў; распрацаваў тэорыі асабістых фінансаў і фінансаў карпарацый. Адзін з аўтараў кн. «Кошт капіталу, фінансы карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958). Нобелеўская прэмія 1985.

т. 9, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)