суфле́

(фр. soufflé)

кулінарны выраб (кандытарскі, малочны, мясны), у склад якога ўваходзяць узбітыя яечныя бялкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цуке́рка

(польск. cukierka, ад cukier = цукар)

салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

халва́

(цюрк. halva)

салодкі кандытарскі выраб у выглядзе цвёрдай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пасціла́

(ад лац. pastillus = ляпёшка)

кандытарскі выраб, прыгатаваны збіваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і яечнымі бялкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мармела́дкандытарскі выраб з фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і патакай’ (ТСБМ). З рус. мармелад ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80). Форма ж мармуля́да ’тс’ (Жд. 1; драг., КЭС) паходзіць з польск. мовы, параўн. лэнчыцк. marmulada ’тс’. Абедзве з франц. marmelade < партуг. marmelada ’тс’ < marmelo ’айва’ — скажонае лац. melimēlum, melimēlon < ст.-грэч. μελίμηλον ’мядовы яблык, айва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэм1кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус. крем запазычана з франц. creme ’смятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).

Крэм2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус. крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл. kromъ (гл. кром1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мармела́д

(фр. marmelade, ад парт. marmelada)

кандытарскі выраб з фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам у выглядзе жэле або цукерак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Торткандытарскі выраб са здобнага цеста’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; астрав., Сл. ПЗБ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, хутчэй за ўсё, з ням. Torte, якое праз італ. torto ’торт’ з познелац. tōrta ’від круглага і плоскага хлеба’, да лац. torquēre ’віць, круціць, сукаць; вярцець, пераварочваць’ (Фасмер, 4, 87; Махэк₂, 123; Голуб-Ліер, 138; ЕСУМ, 5, 608). Сюды ж то́ртавыя ця́сткі ’здоба’ (Сцяш. Сл.) — з польск. ciastka tortowe ’тортавае пірожнае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цуке́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка і пад. Шакаладныя цукеркі. Мятныя цукеркі. □ Сват хадзіў з рэшатам, абдзяляў гасцей цукеркамі і збіраў падарункі маладым. Васілевіч. // перан. Разм. Пра каго‑, што‑н., падобнае на такі выраб; пра нешта саладжавае. [Надзя:] — А хіба вы, Мірон Іванавіч, хацелі б бачыць мяне такой салодкай, як Любка? Тая сапраўды на цукерку ператварылася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шакала́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Кандытарскі выраб, які атрымліваецца шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам і дабаўленнем розных смакавых і араматычных прыпраў. Плітка шакаладу. □ Раіса аддае.. [жанчыне] свой шакалад і ўгаворвае, што гэта вельмі карысна — падмацавацца ў такі момант шакаладам. Шамякін. // Напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу. Пакалыхваючыся ў вагоне яшчэ дзесьці за Варшавай, фон Крубер у гэты час піў цёплы шакалад, праглядаючы свежую берлінскую газету. Шахавец.

[Ісп. chocolade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)