То́ўча ’гатаваная мятая бульба, камы’ (драг., Ск. нар. мовы). Да таўчы (гл.). Утворана (як і папярэдняе слова) ад асновы *tolk‑ і суф. *‑ja. Сюды ж: тоўке́ня ’тс’ (бяроз., Вешт.) з другасным выраўноўваннем асновы *tolk‑, як і тоўка́нка ’камы’ (ТС), параўн. таўкці́ ’таўчы’ (там жа), товчэ́ня ’тс’ (драг., ЛА, 4), якія ўтвораны пры дапамозе суф. ‑еня, роднаснага балтыйскаму ‑enė, параўн. літ. brazdiẽnė ’каша’. Усх.-бел. то́ўчанка (ЛА, 4) і тоўчэ́нік ’тс’ (Вешт.) былі ўтвораны ў выніку семантычнай кандэнсацыі: то́ўчанка < тоўчаная каша/бульба і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́тка ’бульбяная каша’ (лід., Сцяшк. Сл.), малар. мнеткы (Сл. Брэс.), рус. разан. мятка ’тс’. Да мяць (гл.). Параўн. драг. тоуча ’тс’ < таўчы́ (Лучыц-Федарэц), а таксама камы < прасл. komiti ’ціснуць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЯШКО́Ў Васіль Васілевіч (7.4.1893, Масква — 6.8.1963),

расійскі жывапісец, тэатр. мастак. Сын В.М.Мяшкова. Засл. дз. маст. Расіі (1944). Нар. мастак Расіі (1963). Правадз. член АМ СССР (1958). Вучыўся ў бацькі і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1909—17). Член Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). Выкладаў у Дзярж. вольных маст. майстэрнях у Разані (1919—21). Афармляў спектаклі Разанскага драм. т-ра (1919—21), Новасібірскага опернага т-ра (1926—29). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «На заводзе «Серп і молат» (1923), «Шэры дзень» (1927), «Роздум» (1939) і інш. У манум. эпічных палотнах «Сказанне пра Урал» (1949), «Кама», «Прасторы Камы» (абодва 1950), «Восень у Карэліі» (1951) і інш. перадаў велічны вобраз прыроды рас. Поўначы і Урала. Дзярж. прэмія СССР 1951.

т. 11, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕДАВІКО́ВЫ РЭЛЬЕ́Ф, гляцыяльны рэльеф,

тыпы і формы зямной паверхні, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасці мацерыковых і горных ледавікоў і іх расталых вод. Л.р. разам з ледавіковымі адкладамі ўтварае ледавіковы комплекс. Адрозніваюць экзарацыйны і ледавікова-акумулятыўны тыпы Л.р. Да экзарацыйнага адносяцца формы рэльефу, утвораныя ў цвёрдых горных пародах («барановы лбы», «кучаравыя» скалы), гарах (трогі, кары і рыгелі), рыхлых адкладах (ледавіковыя лагчыны). Ледавікова-акумулятыўны тып рэльефу ўтвараюць марэнныя, водналедавіковыя (флювіягляцыяльныя) і азёрна-ледавіковыя (лімнагляцыяльныя) раўніны і нізіны, зандры, а таксама краявыя ледавіковыя ўтварэнні (канцова-марэнныя ўзвышшы і грады), тэрасы, камы, озы, гляцыякарставыя (тэрмакарставыя) западзіны і катлавіны (запоўненыя і незапоўненыя вадой) і інш. На Беларусі пераважае ледавікова-акумулятыўны рэльеф. Найб. выразна ён захаваўся ў паўн. ч. ў межах пашырэння апошняга паазерскага зледзянення (каля 20—15 тыс. гадоў назад). Гл. таксама Марэнны рэльеф.

А.​Ф.​Санько.

т. 9, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kartofel

kartof|el

м. бульбіна; бульба;

młode ~le — маладая бульба;

tłuczone ~le — бульбяная каша; камы; пюрэ

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛЕДАВІКО́ВЫЯ АДКЛА́ДЫ,

геалагічныя адклады, што ўзніклі ў выніку дзейнасці ледавіка і яго расталых вод на сушы. Падзяляюцца на ўласна ледавіковыя (гл. Марэна), флювіягляцыяльныя, лімнагляцыяльныя адклады. Л.а. лічыцца і абломкавы матэрыял, перанесены айсбергамі і адкладзены ў моры (ледавікова-марскія ці марынагляцыяльныя адклады). Флювіягляцыяльныя адклады ўтварыліся ў працэсе перамыву марэн і марэназмяшчальных пластоў ільду расталымі ледавіковымі водамі. Гэта пяскі, часта буйназярністыя, са жвірам і галькай. У месцах, дзе такі перамыў адбываўся ва ўмовах гідрастатычнага ціску, узнікалі магутныя пясчана-жвіровыя акумуляцыі з дамешкамі валунна-галечнай сумесі. Флювіягляцыяльныя адклады складаюць водна-ледавіковыя раўніны, зандры, озы, камы. Лімнагляцыяльныя адклады (стужачныя гліны, супескі, суглінкі, тонка- і дробназярністыя пяскі) сфарміраваліся ў прыледавіковых азёрах, у надледавіковых і ўнутрыледавіковых вадаёмах, а таксама ў адкрытых ледавіковых лагчынах. Беларусь — тыповая вобласць акумуляцыі Л.а. З Л.а. звязаны радовішчы цагельнай сыравіны, буд. пяскоў, жвіру, галькі, валуноў, падземных вод. Гл. таксама Ледавіковы комплекс.

А.​Ф.​Санько.

т. 9, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Камакі́ ’бульбяная каша — тоўчаная вараная бульба, запраўленая сквараным салам або іншым тлушчам’ (Янк. 1, Янк. 2, Жд. 3, Растарг., Мат. Гом.; ст.-дар. Нар. сл. і Нар. словатв.). Рэгіянальнае бел. утварэнне з суф. ‑ак‑і ад лексемы ком. Да камы́ (гл.). Параўн. іншыя дыялектныя сінонімы Гомельшчыны: каўмакі́. комікі, камячынкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камя́к, -ка́ м.

1. ком, комо́к; (шерсти и т.п. — ещё) клок;

к. сне́гу — ком (комо́к) сне́га;

2. только мн., обл., см. камы́;

◊ пе́ршы блін ~ко́м — посл. пе́рвый блин ко́мом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КУ́БЛІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША,

паўночна-заходняя частка Ушацка-Лепельскага ўзвышша на З Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Мяжуе на ПнЗ, Пн і У з Полацкай, на З з Верхнебярэзінскай нізінамі. Выш. 170—220 м, найб. 239 м. Антрапагенавыя адклады (магутнасць каля 100 м) складзены з утварэнняў бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. Сучасны рэльеф створаны паазерскім ледавіком. Зах. схіл спадзіста спускаецца да Верхнебярэзінскай нізіны, усх. строма абрываецца да даліны р. Ушача. Ледавікова-акумуляцыйны сярэднеўзгорыста-градавы рэльеф найб. выразны на У узвышша. Марэнныя ўзгоркі (выш. да 10—15 м) выцягнуты ў выглядзе грады з Пн на Пд. Буйнаўзгорысты марэнны рэльеф (з адноснай выш. больш за 25 м) на Пн, у месцах глыбокага расчлянення паверхні лагчыннымі азёрамі. Зах. ч. ўзвышша дробнаўзгорыстая, месцамі платопадобная (адносныя вышыні да 5—7 м). Часта трапляюцца камы. Паўд. ч. ўзвышша дрэніруецца р. Ушача, паўн. — яе прытокам Альзініца. Азёры Лагі і Мурагі на Пд, Вял. Уклейна, Гародна і інш. на Пн. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя глебы на водна-ледавіковых і марэнных супесках. Хваёвыя і яловыя паўд.-таежныя хмызнякова-зеленамошныя, а таксама шэраальховыя лясы захаваліся невял. ўчасткамі. Б.ч. ўзвышша разарана.

Н.​К.​Кліцунова.

т. 8, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Таўканіца 1, таўчані́ца ’бульбяная каша’ (ваўк., пруж., бяроз., ЛА, 4), ’тоўчаная бульбяная каша’ (Сцяшк.), тыўкані́ца ’камы’ (Бяльк.), тоўкані́ца ’тс’ (ТС), товканы́ця, товканэ́ця, тоўкані́ца ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), таўкані́чкі ’бульбянікі’ (ашм., Сл. ПЗБ), таўчо́нка ’бульбяная каша’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Растарг.; навагр., З нар. сл.). Ад таўкці, таўчы, гл.

Таўкані́ца 2 ’невялікая бочка для захоўвання здору’ (Скарбы). Аналагічна папярэдняму (нутраное сала таўклі з соллю і прыправамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)