д’я́бальскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да д’ябла. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. — Нешта бязбожніцкае, д’ябальскае, — гаварыла яна. Бядуля. // перан. Злосны, каварны. Д’ябальскі намер. □ Гаворыць Бушмар і з д’ябальскаю ўсмешкаю ідзе да .. [Вінцэнтага]. Чорны.

2. Незвычайны, дужа моцны. Д’ябальскі холад. □ [Гайдук] млява пацягнуўся да тэлефона, што стаяў тут жа, .. і доўга, з д’ябальскай цярплівасцю, выклікаў сонную тэлефаністку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатані́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы сатане; такі, як у сатаны, злосны, каварны. Сатанінская злосць. Сатанінскі позірк.

2. Незвычайны, вельмі моцны ў сваім праяўленні. Сатанінская гордасць. □ І дурному было ясна, што абяцае ён [год] сатанінскія вялікія беды. Караткевіч.

3. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — звязаны з услаўленнем злых сіл таго свету, пакланеннем ім.

•••

Сатанінскі грыб — ядавіты шапкавы грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лука́вец ’ліслівец, хітрун’ (ТС), лука́ву ’ліслівы, хітры’ (ТС), лука́вы ’д’ябал’ (Нас.), смарг., шчуч., чэрв. лукава́ты ’звілісты’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лукавый ’хітры’, ’падманны’, ’несправядлівы’, ’злы’ (Булахаў, Гіст. 115). Укр. лука́вий, рус. лука́вый, ст.-рус. лукавецъкаварны, вераломны, хітрун’, лукавный ’тс’, ’звілісты’, ’дрэнны’, лукавый ’тс’, ’грэшны’, ’д’ябал’, славен. lokȁv, серб.-харв. лу̀кав, лу̀кавац, макед., балг. лукав, лука́вец, ст.-слав. лѫкавъ ’благі, сапсаваны, клапатлівы, несумленны’. Утворана ад ст.-слав. лѫка ’падман, хітрасць’ — семантычны пераход ’гнуць’ > ’падманваць’ з’яўляецца нармальным (Міклашыч, 165; Бернекер, 739; Фасмер, 2, 532; Скок, 2, 328–329; Бязлай, 2, 148; БЕР, 3, 498).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасту́х ’той, хто пасе статак’ (ТСБМ, Яруш., Юрч., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’статак’ (Юрч.). Укр., рус. пасту́х, польск. pastuch, чэш. pastuch(a) > балг. пастух ’пастух’; славен. pastúhкаварны чалавек’; ’жарабец’, серб.-харв. па̀стух, макед. пастув, н.-луж. устар. pastuch ’тс’, ст.-слав. пастоухъ ’пастух, правадыр’. Прасл. pastuxъ утворана ад дзеяслова pasti ’пільнаваць, даглядаць скаціну на пашы’ і pasti ’coire (cum equa)’ пры дапамозе суфікса ‑uxъ, пашыранага экспрэсіўным якое паходзіць ад дзеясловаў на ‑tati, ‑ъtati, напрыклад, šepъtatiрус. шепту́ха (Слаўскі, SP, 1, 74). Мсцісл. пасту́х, пусту́х ’статак’ звязваецца са значэннем ’жарабец (як самец, правадыр статку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zdradliwy

zdradliw|y

1. каварны; падступны; здрадлівы; вераломны;

~е pytanie — каварнае (падступнае) пытанне;

2. ненадзейны; небяспечны;

~е przejście — небяспечны пераход

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бязлі́тасны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае літасці, жалю, спачування. Бязлітасны чалавек. □ Але вораг напаў на маю бацькаўшчыну, каварны, бязлітасны, люты вораг. Гарбук. Патапавіч закрываў рукою шыю і стараўся цішэй ступаць, каб не ўвесці ў злосць гэтых бязлітасных пастаяльцаў. Кулакоўскі. // Які не заключае, не выяўляе ў сабе літасці, спачування; жорсткі, суровы. Бязлітасны прысуд. Бязлітасная крытыка. Бязлітасная праўда. Бязлітасныя словы. □ Узросшая магутнасць міжнародных манаполій зрабіла канкурэнтную барацьбу яшчэ больш бязлітаснай. Брэжнеў. Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змерыў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tückisch

a кава́рны, зло́сны, падсту́пны, по́длы

auf j-n ~ sein — разм. адчува́ць [мець] тае́мную злосць на каго́-н.

ein ~es Pferd — нараві́сты конь

ein ~es Wtter — кава́рнае надво́р’е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хі́жы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Драпежны (пра жывёл, птушак). Дзве пуначкі звілі гняздо сабе, у скалах выбралі высока месца. Яно адтуль і вецер не саб’е, і хіжы звер туды не дабярэцца. Дубоўка. // Які належыць, уласцівы такім жывёлам. Здымаючы густы нагар Са свечак курадымлівых, Падумаць нат не мог друкар, .. Што будзе столькі добрых кніг Пра глухамань напісана, Дзе звер знакі слядоў сваіх Абнюхваў хіжай пысаю. Барадулін.

2. перан. Які імкнецца да панавання, нажывы; жорсткі (пра чалавека). Хіжы вораг паліць хаты, разбурае гарады. Машара. [Косця:] — А такіх, як яна [Галя], толькі і шукае розная варожая нечысць. І яе знайшоў і прыбраў да рук хіжы і каварны шпіён Станіслаў Гарадзюк. Сабаленка. // Які выражае прагнасць, сквапнасць, жорсткасць. Твар [Касарэвіча] хіжы, драпежны, але на вуснах — усмешка... Навуменка. Да чаго ж я ненавіджу Пахавальны гул арганаў, Служак боскіх погляд хіжы, Шапаточак іх паганы! Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́рны, -ая, -ае.

1. Які мае колер сажы, вугалю; проціл. белы.

Чорная фарба.

Чорная барада.

Ч. дым.

2. Цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым.

Ч. хлеб.

Ч. ад загару.

3. Брудны, запэцканы.

Чорныя рукі ад гразі.

4. Некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі і брудны (пра работу).

Чорная работа.

5. Прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны.

Ч. ход.

Чорная лесвіца.

6. Не апрацаваны, чарнавы.

Ч. варыянт рукапісу.

7. перан. Нізкі, каварны, подлы.

Чорная зайздрасць.

Чорныя справы.

8. перан. Дрэнны, адмоўны.

Чорныя старонкі біяграфіі.

Ч. бок жыцця.

9. перан. Цяжкі, змрочны, беспрасветны.

Чорныя думкі.

Чорная доля.

10. перан. Крайне рэакцыйны.

Чорныя сілы.

11. У Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі (гіст.).

Чорныя землі.

12. Паводле міфалагічных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай.

13. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў.

Чорныя парэчкі.

Чорная рабіна.

Ч. дзяцел.

Чорнае золата

1) нафта;

2) каменны вугаль.

Чорная біржа (чорны рынак) — неафіцыйная біржа (рынак).

Чорная ікра — ікра асятровых рыб.

Чорная кава — моцная кава без малака і вяршкоў.

Чорны лес — лісцёвы лес, чарналессе.

Чорны шар — выбарчы шар, які азначае «супраць абрання» каго-н.

Чорныя металы — назва жалеза і яго сплаваў (сталі, чыгуну і г.д.).

На чорную гадзіну (разм.) — на цяжкі час (пакінуць што-н.).

Ні чорнага ні белага (разм.) — не абазвацца, не сказаць ні слова каму-н.

Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

У чорным святле — змрочным, непрыглядным, горш, чым на самай справе (бачыць, падаваць, паказваць і пад. што-н.).

Чорная косць (костка) (уст.) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.

Чорны дзень (разм.) — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна.

Чорным па белым (разм.) — дакладна, выразна, ясна (напісана).

Як чорны вол (рабіць, працаваць; разм.) — рабіць не пакладаючы рук.

|| наз. чарната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. і чарно́та, -ы, ДМо́це, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страла́, ы́; мн. стрэ́лы (з ліч. 2, 3, 4 стралы́), стрэл; ж.

1. Тонкі прут з завостраным канцом або вострым наканечнікам для стральбы з лука. Схапіў Янка лук і пусціў стралу ў .. [каршуна]. Якімовіч. Жыхары абараняюцца лукамі. Стрэлы свабодна праходзяць праз ствалы і голле .. дрэва. Матрунёнак. // звычайна мн. (стрэ́лы, стрэл); перан. З’едлівыя, калючыя словы ў чый‑н. адрас. Стрэлы крытыкі. // Простая, доўгая паласа чаго‑н. Нібы страла, [шаша] рассякала бязмежную раўніну стэпу. Востры канец гэтай даўжэзнай стралы канчаўся там, дзе шызае неба злівалася з жоўтай зямлёй. Шамякін.

2. Назвы розных вузкіх і доўгіх дэталей і частак у механізмах, прыладах. Страла станковага кулямёта. Страла вагі. // перан. Паэт. Пра тое, што падобна да стралы, напамінае стралу. Рвануў вецер, недзе далёка грымнуў гром, данесліся сюды яго раскаты, зазіхацелі стрэлы маланкі. Гурскі. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. Колас.

3. Рухомая частка пад’ёмнага крана, а таксама спецыяльнае прыстасаванне для пад’ёму грузаў. Страла экскаватара. □ Горад жыў побач, звінеў трамваямі, размахваў стрэламі будаўнічых кранаў, тануў у рознагалоссі шуму і грукату. Ракітны. Націскаючы на рычаг, .. [Таня] накіроўвае стралу з грузам уверх, а пад крык «майна!» і штопар брыгадзіравага пальца ўніз — зніжае груз у патрэбнае месца. Гарбук.

4. Тое, што і стрэлка (у 2 знач.). На слупах вялізная карта на фанерных шчытках. Тлустыя сінія стрэлы прарэзалі яе ў розных напрамках. Лынькоў.

5. Тое, што і стрэлка (у 5 знач.). У Акілініным агародчыку прабіваліся ўжо чырвоныя стрэлы півоняў. Вітка. Здаецца, кінь у раллю зярняты, і яны тут жа, на вачах, выкінуць з сябе імклівыя стрэлы лісткоў. Шахавец.

6. у знач. прысл. страло́й (‑о́ю). Вельмі хутка. Коля стралой памчаўся на кухню, каб папярэдзіць дзяжурнага. Пальчэўскі.

7. у знач. прысл. страло́й (‑о́ю). Вельмі прама. Бяжыць чыгунка. Бор стары Яна стралой перасякае І крута гнецца ля гары, Нібы дуга якая. Калачынскі.

•••

Парфянская страла — меткі каварны ўдар, трапнае знішчальнае слова праціўніка (ад ваеннай хітрасці парфян — сімуляваць уцёкі і цераз плячо паражаць праціўніка з лука).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)