Разм.З вялікімі цяжкасцямі вылезці, выбрацца адкуль‑н. [Піліп Андрэевіч:] — Пакаціліся — то я.. [Сеньку] пад сябе падбяру, то ён наверх выкарабкаецца.Краўчанка.Міша сутаргава хапаўся рукамі за лёд, але выкарабкацца [з вады] не мог.Шыловіч.//перан. Выйсці, вызваліцца з цяжкага становішча. Як бы сабе ні было, а ён [Арцыховіч] выкарабкаўся з непрыемнага становішча.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узя́цца, вазьмуся, возьмешся, возьмецца; пр. узяўся, узялася, ‑лося; заг. вазьміся.
Зак.да брацца.
•••
Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзялісягл. нага.
Узяцца за галаву — тое, што і брацца за галаву (гл. брацца).
Узяцца за гуж — тое, што і брацца за гуж (гл. брацца).
Узяцца за розум — тое, што і брацца за розум (гл. брацца).
Узяцца ўчубкі — а) учапіцца адзін аднаму ў валасы, пер’е. Верабейчыкі, як дзеці, дурэюць, чырыкаюць, а часамі і ўчубкі возьмуцца.Колас; б) пачаць бурна спрачацца з кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́КРЫЎНЫ ЛЕДАВІ́К.
мацерыковы лёд, наземны ледавік у выглядзе суцэльнага ледзянога шчыта (купала). Дасягае магутнасці некалькіх кіламетраў (больш за 4 км у Антарктыдзе) і плошчай у мільёны квадратных кіламетраў. Утвараецца там, дзе снегавая лінія апускаецца да ўзроўню нізін. Напрамак руху і шчытападобная пукатая форма П.л. не залежаць ад характару рэльефу дна. Вобласць жыўлення размешчана ў цэнтр., найб. узвышанай частцы, адкуль лёд расцякаецца да краёў. Расход лёду ажыццяўляецца пераважна за кошт яго сцёку ў шэльфавыя ледавікі і адколвання айсбергаў. П.л. займаюць пл. 14,4. млн.км², з іх 85,3% прыпадае на Антарктыду, 12,1% на Грэнландыю, 2,6% на ледавікі Канадскага Арктычнага архіпелага, Ісландыі, Шпіцбергена і інш. астравоў Арктычнага басейна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНАЁМЫ Сяргей (сапр.Клопаў Сяргей Змітравіч; 27.6.1909, в. Звонь Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 1994?),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1933). Працаваў рабочым, рабкорам, настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Паўн.-Усх. лагеры на Калыме, адкуль уцёк 20.1.1944. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1929, дэбютаваў вершамі. У нарысах (зб-кі «Дом № 31», 1930, «За дамбаю», 1931, «Лес гарыць», 1932) адлюстраваў жыццё рабочых заводскіх ускраін. Аўтар аповесцей «Ганчары» (1933) і «Біяграфія майго героя» (1935). Збіраў фальклор, перакладаў зрус., укр. і інш. моў.
Літ.:
Чорны К. Заўвагі да стылявых тэндэнцый у творчасці Сяргея Знаёмага // Полымя рэвалюцыі. 1935. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кара́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і карабкацца. Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі.Лынькоў.//З цяжкасцю прабірацца праз што‑н., выбірацца адкуль‑н. [Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера.Маўр.Трактары караскаліся ўгору і буксавалі...Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́НРЫХ ЛЕЎ (Heinrich der Löwe, каля 1129 — 6.8.1195),
герцаг Саксоніі [1142—80] і Баварыі [1156—80]. З княжацкага роду Вельфаў. Разам з Альбрэхтам Мядзведзем узначальваў крыжовы паход супраць славян 1147. У выніку наступных паходаў (з 1160) на заваяваных ім землях бодрычаў заснаваў у ніжнім цячэнні Эльбы Мекленбургскае герцагства (1170), захапіў Памеранію (паміж вусцямі Одэра і Віслы); стаў найб. магутным ням. князем. У 1176 з-за адмовы ўдзельнічаць у ваен. паходзе ў Паўн. Італію пасварыўся згерм. імператарам Фрыдрыхам I Барбаросам. Апошні ў 1180 дамогся імператарскага суда над Генрыхам Львом, які быў пазбаўлены ўладанняў (акрамя гарадоў Браўншвайг і Люнебург) і ў 1181 выгнаны з імперыі ў Англію, адкуль вярнуўся толькі ў 1194.
2.перан., каго (што). Прымусіць вызваліць пасаду (разм.).
С. дырэктара.
3.перан., каго-што. Перакласці на каго-н. свае абавязкі, справы і пад., зваліць на каго-н. адказнасць за свой учынак.
С. сваю работу на другога.
С. віну на іншых.
4.перан., каго-што. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (часцей непрыемнага; разм.).
С. няспраўныя дэталі.
|| незак.спіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАРАФО́НСКІ БЕГ,
бег па шашы на найдаўжэйшую дыстанцыю (42 км 195 м); від лёгкай атлетыкі. Назва ад мястэчка Марафон, адкуль, паводле падання, пасля Марафонскай бітвы (490 да н.э.) грэч. воін-ганец пасланы ў Афіны з весткай аб перамозе над персамі. Не спыняючыся ў дарозе, ён прыбег у горад і, усклікнуўшы «Мы перамаглі», упаў мёртвым. М.б. уключаны ў праграму Алімп. гульняў з 1895 (Афіны; першы алімп. чэмпіён — грэч. спартсмен С.Луіс). Па М.б. праводзяцца міжнар. спаборніцтвы (Афіны; г. Бостан, ЗША, з 1895; г. Віндзар, Вялікабрытанія; Парыж, з 1976; г. Энсхедэ, Нідэрланды і інш.). Рэкорды (з-за рознага профілю трас) не фіксуюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІПЕ́НКА Сяргей Уладзіміравіч (22.7.1891, Кіеў — 11.7.1943),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (з 1906), адкульза антыўрадавую дзейнасць быў выключаны і высланы. Друкаваўся з 1917. Аўтар зб-каў баек «Байкаўніца» (1922), «Байкі» (1927), «Свінні на дубе» (1932), кніг апавяданняў і гумарэсак «Асколкі жыцця» (1925), «Кара» (1927), «Анекдоты старога рэдактара» (1933), аповесці «Востраў Драйкрайцэн» (1930), публіцыстычных і літ.знаўчых артыкулаў. Адзін з першых перакладчыкаў вершаў і баек Я.Купалы (з 1917), пераклаў таксама асобныя творы Ц.Гартнага, М.Чарота, З.Бядулі, К.Крапівы. Рэдактар альманаха «Нова Білорусь» (Харкаў, 1929). На бел. мову байку П. «Грамафон» пераклаў Э.Валасевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКТАГУ́Л САТЫЛГА́НАЎ (25.10.1864, кішлак Кушчусу Тактагульскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кіргізія — 17.2.1933),
кіргізскі народны акын і кампазітар, музыкант-віртуоз (выканаўца на камузе). З маленства складаў песні, выконваў і нар.муз.-інстр. творы. За песні выкрывальніцкага сац. зместу ў 1898 асуджаны да пакарання смерцю. Прыгавор заменены ссылкай у Сібір, адкуль у 1910 уцёк. Найб. вядомы яго сатыр. песні «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!». У Кіргізіі ўстаноўлена дзярж. прэмія яго імя.