КУБ (грэч. kybos) у матэматыцы, 1) правільны мнагаграннік, які мае 6 квадратных граней, 12 рэбраў, 8 вяршынь; у кожнай яго вяршыні сыходзяцца 3 узаемна перпендыкулярныя рабры. К. называюць таксама гексаэдрам.
2) К. лікуa — трэцяя ступень лікуa (a∙a∙a = a3); назва звязана з такім жа выразам аб’ёму К. (як геам. фігуры) з рабром a.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕКТЫ́ЎНАЕ СЯЧЭ́ННЕў квантавай механіцы,
фізічная велічыня, якая характарызуе імавернасць пераходу сістэмы з 2 часціц пры іх рассеянні ў пэўны канечны стан (гл.Рассеянне мікрачасціц). Роўнае адносінам ліку такіх пераходаў за адзінку часу да ліку часціц, якія праходзяць за адзінку часу праз адзінкавую пляцоўку, перпендыкулярную да іх вектара скорасці. Гл. таксама Сячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзяся́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Адзінка падліку, роўная дзесяці, а таксама дзесяць аднолькавых прадметаў.
Д. яек.
2. Дзесяць год узросту.
Дзявяты д. пайшоў.
3.мн. Перадапошняя лічба шматзначнага ліку.
Клас адзінак, дзясяткаў, соцень.
4.мн. Пра вялікую колькасць чаго-н.
Да яго звяртаюцца дзясяткі людзей.
◊
Не з баязлівага дзясяткахто (разм.) — пра смелага, рашучага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
такт¹, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Метрычная музычная адзінка: кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім.
Прайграць восем тактаў.
2. Рытм якога-н. руху, дзеяння.
Адбіць т.
3. Частка рабочага цыкла якога-н. механізма (спец.).
Т. поршня паравой машыны.
|| прым.та́ктавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
процідзе́янне, ‑я, н.
Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню, накіравана супраць яго. Процідзеянне варожай сіле. □ Беларускай савецкай літаратуры даводзілася пераадольваць розныя перашкоды, у тым ліку свядомае процідзеянне з боку выразнікаў антынародных настрояў.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзеся́цера, дзесяцярых, ліч.зб.
Дзесяць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Дзесяцера дзяцей. Дзесяцера сутак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кілаво́льт-ампе́р
(ад кілаволып + ампер)
адзінка вымярэння сілы электрычнага току (здабытку зліку кілавольт на лік ампераў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАЦЭ́НТ (ад лац. pro centum за сто),
сотая частка лікавага значэння велічыні, прынятай за адзінку. Абазначаецца знакам %. 1% = 10−2 = 0,01. Дае магчымасць хутка параўноўваць часткі лікуз усім лікам і паміж сабой, спрашчаць разлікі і інш.
Адрозніваюць 3 тыпы задач на П.: знаходжанне П. ад зададзенага ліку, ліку па зададзеным П. і працэнтных суадносін паміж лікамі. П. выкарыстоўваюць у фінансавых разліках. Напр., калі з сумы грошай a кожны год нарастае p%, то праз t гадоў яна ператворыцца ў велічыню x = a(1 + pt/100), дзе даход за кожны год налічваецца з зыходнай сумы (простыя П.). Калі ж даход за папярэдні год дадаюць да пачатковай сумы і новы даход вылічваюць з атрыманай велічыні, то x = a(1 + p/100)t (складаныя П.). Складаныя П. выкарыстоўваюцца ў многіх галінах гасп. дзейнасці, бухгалтарскага ўліку, а таксама ў розных стат. разліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
двана́ццацера, ‑ых, ліч.зб.
Дванаццаць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). У іх было дванаццацера дзяцей. Дванаццацера сутак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзевя́цера, дзевяцяры́х, ліч.зб.
Дзевяць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Дзевяцера дзяцей. Дзевяцера сутак. Нас было дзевяцера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)