эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эст. л-ры. Друкаваўся з 1885. Папулярнасць яму прынеслі зб. «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сац. несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зб. «Вершы» (1909), кн. мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, маст. вобразнасцю. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў А.Грачанікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДО́ЛІН (Юрый Міхайлавіч) (н. 25.10.1958, Мінск),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Творы адметныя спалучэннем метафарычна-абстрактнага і сюжэтна-рэалістычнага, шырокім выкарыстаннем тэхн. сродкаў выканання. Сярод твораў; «Ноч», «Фея», «Юр’я», «Куст», «Ганна зімовая», «Прысвячэнне Г.Мансу», «Нарач», серыі «Ілья Прарок», «Святы Іеранім», «Купалле», «Размова з вечнасцю», «Адзінота», «Поліфанія», «Легенды старых ліхтароў» (усе 1990-я г.), «2», «Туці», «Час жоўтага месяца», «Лесвіца ў неба», «Залаты дождж», «Святая Магдаліна», «Тэатр», «Зязюля», «Філосафы», «Савіньён», серыя «Нарачанскі край» (усе 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫДАВЕ́ЦТВА «НА́ШАЙ НІ́ВЫ» Існавала ў Вільні ў 1907—13 пры газ.«Наша ніва». Выдавала маст., навук.-папулярную і с.-г. л-ру, календары. Выпусціла 2 зб-кімаст. твораў, надрукаваных у газ. «Наша ніва», перакладзеныя на бел. мову апавяданні «Гэдалі» Э.Ажэшкі і «Казку аб вадзе» Э.Беламі, брашуры «Як багацеюць чэшскія сяляне» Маліноўскага (пер.Зязюля), «Зямельная справа ў Новай Зеландыі» (пад крыптанімам «А.Б.»), «Цукер» В.Тройцы, 4 «Беларускія календары-кнігі» за 1910, 1911, 1912 і 1913. З 1912 выдавала час.«Саха». Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем на яго базе Беларускага выдавецкага таварыства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСЯНКО́Ў (Мікола) (Мікалай Сяргеевіч; н. 11.2.1935, в. Перарост Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971), БДУ (1982). У 1956—69 у Гомельскай лесаўпарадчай экспедыцыі. З 1971 працаваў у газетах і часопісах, на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1985 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Піша пра родны край, асабіста перажытае. Аўтар зб-каў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990, Літ. прэмія імя А.Куляшова, 1991), апавяданняў «Завязь» (1987); раманаў «Явар з калінаю» (1994), «Арляк і зязюля» (1997). У творах — трывога за лёс роднай зямлі, яе людзей і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШУ́К (Віктар Нічыпаравіч) (н. 16.9.1938, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт. Беларусі (1989). Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1967). З 1960 на кінастудыі «Беларусьфільм», працуе ў галіне дакумент. кіно. Для творчасці Д. характэрны арганічны сплаў лірыкі і публіцыстыкі. Стварыў цыклы публіцыстычных фільмаў (Дзярж. прэмія СССР 1985): «Хатынскі цыкл» (1975—78, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976); «У вайны не жаночы твар» (1980—84, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу 1983). З інш. фільмаў: «Дом» (1970), «А зязюля кукавала...» (1972, біяграфічны пра Я.Купалу), «Развітанне» (1980), «Віцебская справа» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зяле́за ’жалеза’ (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус.дыял.зеле́зо, укр.залі́зо. Прасл.želězo (гл. жалеза1). Формы на з‑ у выніку дыстантнай асіміляцыі, як зязюля, залоза (Сабалеўскі, Лекции, 143; Трубачоў, ВСЯ, 2 (1957), 31), ці ў сувязі з вар’іраваннем *gh — *gʼh. Параўн. яшчэ Іванаў, История славянских и балканских названий металлов, 1983, 100–101.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1. Ствараць гукі, падобныя на «ку-ку» (пра зязюлю). У лесе было ціха. Кукавала зязюля. Мітусіліся на высокіх соснах вавёркі.Курто.
2.перан.Разм. Цярпець нягоду; гараваць. — Добра, што загадзя перасялілі нас у дамы, — часта гаварыла маці, — а то кукавалі б у палатцы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́куіку-ку́, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кукавання зязюлі. Падкасілі яго пілы, Павалілі тапары. А зязюля галасіла: — Ку-ку: дзе мой бор стары?Бялевіч./узнач.наз.Ёсць свае дзівацтвы і ў шэрай зязюлі. Гучнае «ку-ку!» лясной бяздомніцы можна пачуць амаль у кожным ляску.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАСА́ЛЬСКІ (Рыгор Ігнатавіч) (н. 18.6. 1926, Мінск),
бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1969). У 1947—90 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Для яго творчасці характэрна імкненне да дакумент. праўдзівасці адлюстравання падзей і асяроддзя дзеяння, прастата і выразнасць партрэтаў персанажаў. Сярод найб. значных фільмаў: дакументальныя — «Разведчыкі будучыні» (1957), «Цытадэль славы» (1961), «Янка Купала» (1962), «Ёсць такая зямля» (1964), «Арліная крыніца» (1966), «А зязюля кукавала...» (1972, прысвечаны Я.Купалу), «Магілёў. Дні і ночы мужнасці» (1974); мастацкія — «Паланэз Агінскага» (1971, Дзярж. прэмія Беларусі 1972), «Вуліца без канца» (1973), «Таму што кахаю» (1974), «Братушка» (з Ц.Цанчавым), «Усяго адна ноч» (абодва 1976), «Расклад на паслязаўтра» (1979), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы» (1985), «Восеньскія сны» (1987); тэлевізійны «Незвычайныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запява́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
1. Пачынаць песню, выконваць запеў (у 1 знач.). На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню.Краўчанка.
2. Пачынаць спяваць. Пачынае запяваць сваю спрадвечную песню .. зязюля.Лынькоў.
запява́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да запець 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)